Не забірай жыцьцё!
2008 10/10

EuraparlamentПаводле “Радыё Свабода”

Учора раніцай 09.10.2008г. Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, якая абмяркоўвалася на ўчорашніх дэбатах . Праект быў падрыхтаваны і ўнесены на разгляд пяцьцю фракцыямі Эўрапарлямэнту.

Ён быў ухвалены абсалютнай большасьцю галасоў. “За” прагаласавалі 597 дэпутатаў, 31 — “супраць”, 22 дэпутаты ўстрымаліся.

У рэзалюцыі Эўрапарлямэнт заклікае выканаўчыя органы Эўразьвязу спрасьціць працэдуру атрыманьня эўрапейскіх візаў для грамадзян Беларусі, а таксама прыпыніць візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгоду, каб за гэты час у Беларусі быў перагледжаны дыскрымінацыйны закон аб сродках масавай інфармацыі.

Пры гэтым прапанова прыпыніць візавыя санкцыі не датычыцца асоб, што ўдзельнічалі ў парушэньнях дэмакратычных выбарчых стандартаў і правоў чалавека.

У рэзалюцыі Эўрапарлямэнт вітае вызваленьне палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, а таксама называе ўмовы верасьнёўскіх парлямэнцкіх выбараў у Беларусі значна лепшымі, чым падчас выбараў 2004 і 2006 году. Пры гэтым, аднак, у рэзалюцыі выказваецца “глыбокае расчараваньне” тым, што ў Беларусі не адбылося дэмакратычных зьменаў, на якія спадзяваўся Эўразьвяз, і што, нягледзячы на невялікія паляпшэньні, выбары не адпавядалі стандартам Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.

Эўрапарлямэнт таксама заклікаў беларускія ўлады правесьці сапраўды дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі і для гэтага, сярод іншага, даць прадстаўнікам усіх партыяў доступ да выбарчых камісіяў на ўсіх узроўнях, а таксама скасаваць працэдуру датэрміновага галасаваньня, ці прынамсі забясьпечыць асобны падлік і запіс ў выбарчыя пратаколы галасоў з датэрміновага галасаваньня.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да беларускага ўраду паважаць правы чалавека і для гэтага скасаваць шэраг артыкулаў крымінальнага кодэксу, якія выкарыстоўваюцца для рэпрэсій, устрымацца ад перасьледу беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой пасьля выключэньня зь беларускіх ўнівэрсытэтаў за грамадзкую дзейнасьць, а таксама зьняць перашкоды на шляху рэгістрацыі няўрадавых арганізацый.

Эўрапарлямэнт таксама вітаў тое, што, нягледзячы на вялікі ціск, Беларусь не прызнала незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. У рэзалюцыі выказваецца асуджэньне таго, што Беларусь адзіная сярод краінаў Эўропы захоўвае сьмяротнае пакараньне.
*
*
(Паведамленьне, рас.)

Европарламент одобрил резолюцию по Беларуси

“Радио Свобода”

Вчера утром 09.10.2008г. Европейский парламент одобрил резолюцию по Беларуси, которая обсуждалась на вчерашних дебатах. Проект был подготовлен и внесен на рассмотрение пятью фракциями Европарламента.

Он был одобрен абсолютным большинством голосов. “За” проголосовало 597 депутатов, 31 — “против”, 22 депутата воздержалось.

В резолюции Европарламент призывает исполнительные органы Евросоюза упростить процедуру получения европейских виз для граждан Беларуси, а также приостановить визовые санкции Евросоюза против некоторых беларуских чиновников на полугодие, чтобы за это время в Беларуси был пересмотрен дискриминационный закон о средствах массовой информации.

При этом предложение приостановить визовые санкции не касаюся лиц, которые участвовали в нарушении демократических избирательных стандартов и прав человека.

В резолюции Европарламента приветствуется освобождение политзаключённых Александра Козулина, Андрея Кима и Сергея Парсюкевича, а также называются условия сентябрьских парламентских выборов в Беларуси значительно лучшими, чем во время выборов 2004 и 2006 года. При этом, однако, в резолюции высказывается “глубокое разочарование” тем, что в Беларуси не произошло демократических изменений, на которые надеялся Евросоюз, и что, несмотря на небольшие улучшения, выборы не соответствовали стандартам Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе.

Европарламент также, призывает беларуские власти провести действительно демократические выборы в соответствии с международными стандартами, и для этого необходимо, дать представителям всех партий доступ к избирательным комиссиям на всех уровнях, а также отменить процедуру досрочного голосования, или хотя бы, по крайней мере, обеспечить отдельный подсчет и запись в избирательные протоколы голосов с досрочного голосования.

В резолюции также содержится призыв к беларускому правительству уважать права человека и для этого убрать некоторые статьи криминального кодекса, которые используются для репрессий, воздержаться от преследования беларуских студентов, которые учатся за границей после исключения с беларуских университетов за общественную деятельность, а также снять преграды на пути регистрации неправительственных организаций.

Европарламент также приветствовал то, что, несмотря на большое давление, Беларусь не признала независимости Абхазии и Южной Асетии. В резолюции высказывается осуждение того, что Беларусь единственная среди стран Европы сохраняет смертельную казнь.

Праваабаронцы за свабодныя выбары. НАРОДНАЯ ініцыятыва “За свабодны выбар!”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>