2009 22/08

Чыноўнікі заварушыліся … Бо сапраўды, першае верасьня прыйдзе без спазьненьняў … А там – прыйдзецца адказваць па законе!? Таму, кожны зь іх імкнецца зразумець, што рабіць ДАЛЕЙ … – “пушчаць” ці “не пушчаць” … , якім будзе КАНЧАТКОВЫ ЗАГАД … !? І як застацца пры гэтым усім – “белым ды пушыстым” – спаслацца на кепскі выканкам ці на таго, хто падкінуў туды брутальную ЗАМОВУ – “МАЧЫЦЬ” БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ АДУКАЦЫЮ … ?

У любым выпадку, праблема, што ўзьнікла на пачатку лета з-за дыскрымінацынага Рашэньня №298 гарвыканкаму па спыненьні беларускамоўнага навучаньня Янкі Лапіцкага ў Гімназыі №1 горада Жодзіна – дагэтуль не знайшла свайго вырашэньня.

І на фоне гэтага ўсяго правільнага “броўнаўскага руху ў нікуды”, сапраўды падаецца, што за апошнія месяцы дзяржава літаральна збанкрутавала разам з правільным кіруючым рэжымам і ўсе спадзяваньні на нейкія дэмакратычныя й праўныя зрухі да лепшага ў Беларусі, як кажуць, “накрыліся медным тазам”…

Узгадайма хаця б два новых сьмяротных прысуда – у адказ на чаканьні “наіўнага Эўразьвязу” па адмене сьмяротнае кары й адкрыцьі шляху для пасьлядоўнага далучэньня краіны да страчанага калісьці асацыяванага сяброўства ў ПАРЭ; ганебны працэс над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам …; чарговая правакацыйна-прапагандыская кампанія ў СМІ навогул супраць самаго паняьця – паваабаронца; нерэгістрацыя шэрагу грамадзкіх і дэмакратычных арганізацыяў, вядомай праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”; міліцэйскі й судовы перасьлед, у тым ліку – за ўжываньне нават на прыватнае тэрыторыі гістарычна-нацыянальных сымбаляў беларускага народу ды, ўрэшце, забарона беларускамоўнага навучаньня адзінага ў Жодзіне вучня, Янкі Лапіцкага, сына праваабаронцаў з Жодзіна, які вучыўся ТУТ па-белаурску …

Што далей? Правільныя выбары …? І зноў … – па колу? НАЗЫВАЕЦЦА” ПА-БЭ-ГА-ЕМ…-сссссссс”…!?

Як стала вядома, 21.08.2009 года Аляксей Лапіцкі па пажаданьні дырэктара Гімназыі №1, Генадзя Коршуна, меў зь ім размову. Учасе сустрэчы кіраўнік адукацыйнае ўстановы, зноў удакладніў пазыцыю бацькоў Янкі й паспрабаваў высьветліць іхныя адносіны да, верагодна, нейкай новай будучай фармулёўкі новага рашэньня Жодзінскага выканкаму, якая б дазволіла ўсё ж не закрываць белаурскамоўную праграму навучаньня й рэалізоўваць яе ў поўным аб’ёме з навучаньнем у гімназычным памяшканьні, якое дарэчы, з словаў дырэктара, рыхтавалася да заняткаў Яна ў звычайным працоўным рэжыме. Учасе размовы стала вядома, што й новыя падручнікі для Янкі таксама чакаюць вучня ў Гімназыі, а дырэкцыя гатовая яшчэ раз афіцыйна пацьвердзіць на любым роўні ўланую поўную падрыхтаванасьць да працягу беларускамоўнага навучаньня хлапчука.

У выніку, бакі прыйшлі да высновы, што любы кампрамісны варыянт, -адмена вынесенага Жодзінскім гарвыканкамам рашэньня альбо прыняцьцё новага, – не паўплывае на якасьць будучага беларускамоўнага навучаньня Янкі ў Гімназыі №1. Гімназыя здольная гарантаваць належную якасьць атрыманьня адукацыі й зробіць усё, каб вучань не адчуваў псыхалягічнага дыскамфорту з-за разнастайнай арганізацыйна-тэхнічнай валтузьні вакол ягонага навучаньня. “Хаця, канешне”, – прызнаў дырэктар, “цяжка схаваць тое, пра што ўсе размаўляюць …”. У выніку суразмоўцы пагадзіліся, што зараз самае галоўнае, каб гэтае новае рашэньне (калі яно будзе, канешне) цалкам ўлічвала катэгарычнае патрабаваньне бацькоў ды іхнае неад’емнае права – вучыць сына на якасным гімназычным узроўні ў Гімназыі №1 г.Жодзіна і цалкам па-беларуску.

Пасьля размовы з дырэктарма Гімназыі №1, Аляксей Лапіцкі, занёс і зарэгістраваў новую заяву ў Жодзінскі гарвыканкам – ЗАЯВА Ў ЖОДЗІНСКІ ГАРВЫКАНКАМ №3 (копія).

Зьдзівіла, што на гэты раз міліцэйская ахова выказала ўласную незадаволенасьць прыходам праваабаронцы й тым, што ён нешта здымаў на фотакамэру ля ўваходу ў будынак выканкаму (!?) – яго прыпынілі для асабістае размовы й удакладненьня абставінаў прыходу ў будынак выканкаму, зрабілі заўвагу наконт фотакамэры й зробленых здымкаў, спаслаліся на нейкую нутраную ІНСТРУКЦЫЮ … А ўжо ў самім адзьдзеле рэгістрацыі зваротаў, у выканкаме, кіраўніца нават зрабіла спробу, “у межах сваёй кампэтэнцыі” (як яна выказалася), не прыняць заяву … (!?) Але – усё абыйшлося. Барацьба з “праінструкціраваным у ДОШКУ” чыноўнікам тут, здаецца – ніколі не прыпынялася …

На наступным тыдні, папярэдне ў пэрыяд з 27 па 29 жніўня 2009 года, напярэдадні пачатку навучальнага году, Жодзінскі выканкам правядзе сваё чарговае паседжаньне.

Спадзяемся, што да гэтага часу чыноўнікі разьбяруцца з заканадаўствам, уласнымі функцыянальнымі абавязкамі й нормамі Канстытуцыйнага права грамадзянаў Беларусі ды ў чарговы раз пасьпяхова выплутаюцца з зачараваных пакутных “трох сосен” Янкінага навучаньня па-беларуску …

Алесь Вольны,

БЕЛАРУСКІ ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>