2009 22/08

Праваабаронца, Сяргей Гоўша

Праваабаронца, Сяргей Гоўша

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце атрымаў дакумэнты аб дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй маёмасьці, аформленыя па-беларуску. Пачынаючы з сакавіка ён дамагаўся, каб ягонае канстытуцыйнае права на выкарыстаньне ў справаводстве беларускай мовы, было рэалізаванае.

Пасьля шматлікіх запытаў і скаргаў у самыя розныя дзяржаўныя ворганы, у  чэрвені спадар Гоўша атрымаў нарэшце адказ з Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь на сваю заяву.

Заяву ў камітэт С. Гоўша накіраваў пасьля безвыніковага змаганьня за тое, каб пры афармленьні свайго права на валоданьне бацькоўскай маёмасьцю ў Ляхавіцкім раёне атрымаць адпаведныя дакумэнты на беларускай мове.

Крыніца, www.spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>