Не забірай жыцьцё!
2009 23/08

velichko19-го жніўня працаўнікі ідэалягічнага адзьдзелу Жодзінскага гарвыканкаму, сумесна з пажарнай службаю й неапазнанымі працаўнікамі міліцыі, здзейсьнілі налёт на хату па вул.Лагойскай, што належыць біскупу “Царквы Божыяй” Аляксандру Вялічке, – паведамляе прэс-цэнтар «Царквы Божыяй».

Распавядае пастар Царквы Божыяй, рэгіянальны біскуп, Аляксандар Вялічка:

–  19.08.2009 прадстаўнікамі ідэалягічнага адзьдзелу Жодзінскага гарвыканкаму сумесна з пажарнай службаю й неапазнанымі супрацоўнікамі міліцыі зьдзейсьнены налёт на прыналежны нам дом.

Без тлумачэньня сваіх дзеяньняў і без прадстаўленьня, хоць нейкіх дакумэнтаў, не прадстаўляючыся, яны загадалі ўсім прысутным у доме «пакінуць памяшканьне», пагражаючы будучымі непрыемнасьцямі (чакайце бяды), перапісалі дадзеныя ўсіх госьцяў, што прыйшлі папіць гарбаты пасьля сяброўскага футбольнага матчу.

Капітан міліцыі, які ўзначальваў дадзеную групоўку, быў апранутым не па форме, грубіў і пагражаў прысутным. Абразіў усіх прысутных, назваўшы іх «злодзеямі й лайдакамі». Гэта адбылося пасьля таго, як на яго пытаньне аб тым, дзе працуюць прысутныя, атрымаў адказ, што яны нідзе не працуюць. Усё прысутныя зьяўляліся студэнтамі розных ВНУ.

Бліжэй да вечару, каля 19.00, зьявіўся мясцовы ўчастковы й на пытаньне, чым выклікана гэткая «пільная» ўвага ворганаў улады да «Царквы Божыяй», малады лейтэнант растлумачыў, што папярэдні візыт, быў выкліканы ананімнай заяваю, у якой выказвалася абурэньне з нагоды незаконнага, па меркаваньні ананіма, узнаўленьня раней згарэлае хаты.

Сёньня наша незарэгістраваная грамада чакае аднаўленьня рэпрэсыяў з боку дзяржавы. Раней адзьдзел ідэалёгіі Жодзінскага гарвыканкаму неаднаразова праводзіў розныя мэрапрыемствы, накіраваныя на запалохваньне сябраў грамады. Неаднаразовыя публічныя абразы вернікаў, нават падчас богаслужэньняў, з боку супрацоўнікаў выканкама, штрафы й падобныя дзеяньні сталі, нажаль, ужо звыклымі.

Зараз працаўнікі міліцыі адкрыта пагражаюць нам ва ўласных хатах. Чальцы абшчыны не ведаюць чаго ім чакаць у будучыні.

Пры гэтым, над хатай (што належыць нашай сямьі) вісіць пагроза зносу, паколькі ўлады горада вынесьці загад аб ягоным зносе. Гэтае рашэньне было абскарджанае ў бясконцых інстанцыях. Грамада ня можа зарэгістравацца таму, што ня мае магчымасьці знайсьці юрыдычную адрэсу. Фактычны адрэса ўлады не задавальняе. Прадстаўнікі выканкаму адкрыта кажуць аб тым, што наша грамада «ніколі зарэгістраваная ня будзе».

Прадстаўнік менскага аблвыканкаму падчас адной з падобных аблаў запатрабаваў, каб нас выжылі з гэтага дому любымі спосабамі й нават прагучала фраза «хоць наркотыкі ім падкіньце».

Нашыя звароты ў розныя інстанцыі скончваліся фармальнымі адпіскамі: «факты не пацьвердзіліся». Мы разумеем, што справядлівасьці мы ня знойдзем нідзе акрамя Бога.

Па гэтым просім усіх, хто можа, далучыцца да малітвы за нашу грамаду. Мы маем патрэбу ў дапамозе.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

19-го августа работники идеологического отдела Жодинского горисполкома, совместно с пожарной службой и неопознанными работниками милиции, совершили налет на дом по ул.Логойской, принадлежащий епископу «Церкви Божией» Александру Величко, – сообщает пресс-центр «Церкви Божией».

Рассказывает пастор Церкви Божией, региональный епископ, Александр Величко:

- 19.08.2009 работниками идеологического отдела Жодинского горисполкома совместно с пожарной службой и неопознанными работниками милиции совершён налет на принадлежащий нам дом.

Без объяснения своих действий и предоставления, каких бы то ни было документов, не представляясь, они приказали всем находящимся в доме «покинуть помещение», угрожая грядущими неприятностями (ждите беды), переписали данные всех гостей, пришедших попить чаю после дружеского футбольного матча.

Капитан милиции, возглавлявший данную группу, был одет не по форме, грубил и угрожал присутствующим. Оскорбил всех присутствовавших, назвав их «ворами и бездельниками». Это произошло после того, как на его вопрос о том, где работают присутствующие, получил ответ, что они ни где не работают. Все присутствующие являлись студентами различных вузов.

Ближе к вечеру, около 19.00, появился местный участковый и на вопрос, чем вызвано такое «пристальное» внимание органов власти к «Церкви Божией», молодой лейтенант пояснил, что предыдущий визит, был вызван анонимным заявлением, в котором высказывалось возмущение по поводу незаконного, по мнению анонима, восстановления ранее сгоревшего дома.

Сегодня наша незарегистрированная община ожидает возобновления репрессий со стороны государства. Ранее отдел идеологии Жодинского горисполкома неоднократно проводил различные мероприятия, направленные на запугивание членов общины. Неоднократные публичные оскорбления верующих, даже во время богослужений, со стороны работников исполкома, штрафы и подобные действия стали, к сожалению, уже привычными.

Теперь работники милиции откровенно угрожают нам в собственных домах. Члены общины не знают чего им ожидать в будущем.

При этом над домом (принадлежащим нашей семье) висит угроза сноса, поскольку власти города вынести предписание о его сносе. Это решение было обжаловано в бесконечных инстанциях. Община не может зарегистрироваться потому, что не имеет возможности найти юридический адрес. Фактический адрес власти не устраивает. Представители исполкома открыто говорят о том, что наша община «никогда зарегистрирована не будет».

Представитель минского облисполкома во время одной из похожих облав потребовал, чтобы нас выжили из этого дома любой ценой и даже прозвучала фраза «хоть наркотики им подбросьте».

Наши обращения в различные инстанции заканчивались формальными отписками: «факты не подтвердились». Мы понимаем, что справедливости мы не найдем нигде кроме Бога.

По этому просим всех, кто может, присоединиться к молитве за нашу общину. Мы нуждаемся в помощи.

Пастар Царквы Божыяй,

Аляксандар Вялічка.

Крыніца: churchofgod39.ru

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>