2009 30/08
Таіса Данілеві, Упраўленьне адукацыі Менаблвыканкаму

Таіса Данілевіч, Упраўленьне адукацыі Менаблвыканкаму

Яна абгрунтоўвае гэта неабходнасьцю больш эфэктыўнай сацыялізацыі ў грамадзтва беларускамоўнага падлетка.

Для гэтага жодзінскаму гімназысту, паміж іншым, (без уліку цалкам непрыймальных расейскамоўнага ці вясковага навучаньня) прапаноўваецца ў якасцьі альтэрнатывы – індывідуальна-самастойная ці хатняя формы беларускамоўнага навучаньня.

На думку чыноўнкаў, менавіта гэтага не хапала беларускамоўнаму хлапчуку ўсе апошнія гады (які дагэтуль цудоўна навучаўся ў Гімназыі №1 і свабодна камунікаваў з вучнямі й настаўнікамі) для вырашэньня нечакана заўважанай імі “праблемы” – ці то ў празьмернай беларускамоўнасьці гімназыста, ці то ў ягонай камунікацынай неінтэграванасьці ў … нейкі, вядомы толькі ім, павільна арыентаваны (верагодна) соцыюм …

У сувязі з гэтым, пасьля атрыманьня адказу 28.08.2009 года, чакаючы вызначальнага паседжаньня Жодзінскага выканкаму, заплянаванага на 30.08.2009 – бацькі Янкі Лапіцкага даслалі 28.08.2009 зварот да Міністра Адукацыі Рэспублікі Беларусь сп. Аляксандра Радзькова.

Яны спадзяюцца, што вышэйшае кіраўніцтва Мінадукацыі здолее сваечасова адрэагаваць на гвалтоўныя дзеяньні ў Жодзіне й сказаць сваё слова ў абарону Канстытуцыйных правоў і свабодаў беларускамоўных грамадзянаў ды іхных беларускамоўных дзяцей у Жодзіне.

Чакаць засталося зусім ня доўга.

Пажывем – пабачым. Ці здольныя чыноўнікі прызнаваць уласныя памылкі, прымаць рашэньні ў межах дзейснага Канстытуцыйна праўнага поля, рэальна прадстаўляць гарантыі й выконваць уласныя абавязкі па рэалізацыі грамадзянамі Беларусі іхных правоў і свабодаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Она обосновывает это неабходностью более эфективной социализации в обществе беларускоязычного подростка.

Для этого жодинскому гимназисту, между прочим, (без учета полностью неприемлемых рускоязычного или деревенского обучения) предлагается в качестве альтернативы – индивидуально-самостоятельная или домашняя формы беларускоязычного обучения.

По мнению чиновника, именно этого не хватало беларускоязычному мальчику все последние годы (который до сих пор прекрасно обучался в Гимназии №1 и свободно общался с учениками и учителями) для решения неожиданно обнаруженной ими “проблемы” – то ли в чрезмерной беларускоязычности гимназиста, то ли в его коммуникационной неинтегрированности в … какой-то, известный только им, павильно ориентированный (возможно) социум …

В связи с этим, после получения ответа 28.08.2009 года, ожидая определяющего заседания Жодинского исполкома, запланированного на 30.08.2009 – родители Янки Лапицкого прислали 28.08.2009 обращение в адрес Министра Образования Республики Беларусь Александра Радькова.

Они надеются, что высшее руководство Минобразования сумеет своевременно отреагировать на насильственные действия в Жодзино и сказать своё слово в защиту Конституционных прав и свобод беларусскоязычных граждан и их беларусскоязычных детей в Жодзино.

Ждать осталось совсем не долго.

Поживем – увидем. Способные ли чиновники признавать собственные ошибки, принимать решения в границах действующего Конституционно правового поля, реально представлять гарантии и исполнять собственные обязательства по реализации гражданами Беларуси іх прав и свобод.

1) Копія заявы ва Ўпраўленьне Адукацыі Менаблвыканкаму.
2)

Копія адказу кіраўніцы Упраўленьня Адукацыі Менаблвыканкаму, Данілевіч Т.І.

Копія адказу Данілевіч Т.І.

3) Копія заявы да Міністра Адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Алесь Вольны,
by.prava-by.info,
Беларускі Праўны Партал

One thought on “Данілевіч Т.І. лічыць станоўчым рашэньне ўладаў аб прымусе да расейскамоўнай адукацыі Янкі Лапіцкага ў Жодзіне”

  1. Alaksiej says:

    Цікава, што дадзеная асоба ёсьць яшчэ й дэпутаткаю Менскай абласной рады дэпутатаў па №2 Крывичскае выбарчае акрузе …

    Няма выбараў – дэградуе ўлада, ейныя каштоўнасныя, маральныя й праўныя арыентыры … І ўсё больш і больш за “маскамі грыму” на тварах і “футлярамі” стромкіх спраўных строяў у крэслах … – праглядаецца прымітыўна даяркавая натура й адпаведны ж кіраўнічы ўзровень.

    Фактычна прызначаемыя праз мэханізм “бутафорскіх выбараў” службоўцы высокага рангу – становяцца ўдзельнікамі вялікага, санкцыяванага з самага верху спэктаклю – падману.

    А адчуваючы безпакаранасьць … ва ўсю пачынае квітнець і пахнуць разбэшчаная й нахабная да глумлівасьці над правам і заканадаўствам … карпарацыя хлусьні й здрады.

    Яна здраджвае кожнаму з нас, грамадзтву, прадае за ўласную намэнклятурную стабільнасьць – усё, што запатрабуецца – краіну цалкам, ейны сувэрэнітэт, нацыянальныя каштоўнасьці …

    А пад маскаю ўласнай паказальнай правільнай добрапрыстойнасьці, яна захоўвае стэрыятыпы постсавецкага мэнталітэту ды ўсё яшчэ працягвае жыць у мінулым – у каардынатах вялікае савецкае радзімы, пачынае працаваць на ідэю аднаўленьня савецкае, але сёньня ўжо – проста расейскае імпэрыі … ТАМУ рэальна працуе зусім на іншы народ і на іншую САЮЗНУЮ краіну, дзе няма месца ані БЕЛАРУСКАМУ, ані БЕЛАРУСІ …

    Зборачны цэх альбо калгасная фэрма “Беларусь” … – гэта для іх яшчэ цалкам зразумела й прыймальна. Белаурскамоўны “трактарыст” – распаўсюджаны стэрыятып у Жодзінска-Менскіх ўладных кабінэтах … А яны – каста “правільна гаварашчых” прадстаўнікоў ЭЛІТЫ …

    Такі вось калгасна-правінцыйны сіндромны ўзровень сьвядомасьці, экстрапалюецца на ўвесь ўзровень ворганаў улады … Усё прадказальна проста, як у брыгадзе перадавічак-даярак … Толькі нашмат больш апломбу й пудры, кабінэтнага пылу, калідорных інтрыгаў … і – пустэчы. Але тут – тыя ж самыя калгасныя мэтады, спосабы … – тая ж самая … прадказальная “цемра сумленьня” й “раздвоенасьць маралі” … – разуменьне абавязковай для ўсіх і кожнага іхнае, санкцыяванае зь верху – правільнасьці.

    Лялькавы спэктакль працягваецца … – лузгаюццца бубкі й ляціць пад ногі шалупеньне …

    Нешта ж будзе – цікавае! Павінны паказаць!

    У вядомым паказальным калгасе – працягвеецца ПРАДСТАЎЛЕНЬНЕІ

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>