Пераднавучальныя турботы ва ўсіх аднолькавыя, але распачынаюцца яны ў БЕЛАРУСІ, як аказалася, не ўва ўсіх адначасова: у “правільных” вучняў і бацькоў – з надыходам 1 верасьня, а ў некаторых беларускамоўных – …
Для бацькоў беларускамоўнага падлетка, Янкі Лапіцкага з Жодзіна, нежартоўныя турботы распачаліся яшчэ на пачатку лета, калі гарадзкія ўлады вырашылі ўжо ў другі раз за апошнія 4 гады спыніць дзейнасьць беларускай гімназычнай клясы, у якой ён навучаўся, а таксама – пымусова перавесьці беларускамоўнага вучня ў клясу з расейскай моваю навучаньня.
І сёньня, за дзень да вучобы, бацькі Янкі яшчэ ня ведаюць, што чакае іх і іхнага сына ў тых дыскрымінацыйных умовах, якія стварылі гарадскія ўлады, парушыўшы сваім рашэньнем гарантаваныя дзяржавай кожнаму грамадзяніну Канстытуцыйныя правы й свабоды.
30.08.2009 года Жодзінскі выканкам павінен быў праводзіць апошняе пераднавучальнае паседжаньне й вызначацца наконт далейшага лёсу беларускамоўнага вучня, які з падачы Рашэньня №928 таго ж выканкаму не ўстане сёньня працягваць сваю гімназычную адукацыю на роднай мове.
Аднак, бацькі Янкі аніякіх сыгналаў пра некія зьмены пазыцыі выканкаму ні з самаго выканкаму, дзе знаходзіцца іхная чарговая заява, ні з Жодзінскага ГАА, ні з самой Гімназыі №1 напрацягу апошніх сутак – не атрымалі.
Таму, 31.08.2009 года адбыліся тэлефонныя перамовы Аляксея Лапіцкага з кіраўніцтвам Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь і намесьніцай начальніка Упраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, Людмілай Малец. Апошняя, на падставе маючайся ў ейным распараджэньні апошняй інфармацыі, пацьвердзіла верагоднасьць вырашэньня Янкінага пытаньня ў станоўчым кантэксьце. Яна параіла падаць сёньня заяву дырэктару Гімназыі №1, а 1 верасьня 2009 года спакойна скіроўвацца разам з вучням у школу.
Падаецца, што пасьля праведзеных кансультацыяў і перамоваў, зробленых зваротаў і заяваў бацькоў, апэляцыяў да законнасьці праваабаронцаў і грамадзкасьці (звароты ў абарону правоў ад БГК і ТБМ у Пракуратуру й Мінадукацыі) – улады дакладна й канчаткова зразумелі пазыцыю заяўнікоў, іхную рашучасьць у адстойваньні ўласнага Канстытуцыйнага права ды іхныя адносіны да штучна ўтворанай у Жодзіне адукацына-праўнай праблемы.
Відавочна, што жодзінскія ўлады сёньня ня маюць іншага выйсьця акрамя, як пагадзіцца:
1) альбо з праўнай безпадстаўнасьцю прынятага імі ж дыскрымінацыйнага рашэньня (што малаверагодна на дадзеным этапе),
2) альбо ўхваліць да дзеяньня кампрамісны варыянт і прыняць новае рашэньне аб працягу беларускамоўнага навучаньня беларускамоўнага вучня ў Гімназыі №1 зь іншай фармалізацыяй ці праўным афармленьнем дадзенага навучальнага працэсу.
У любым выпадку, бацькі Янкі вымушаныя будуць у дадзеных дыскрымінацыйных умовах пагадзіцца на прадстаўленьне ў Гімназыю №1 дадатковых дакумэнтаў:
1) даведкі з рэкамэндацыяй лекара аб пажаданым хатнім навучаньні вучня з прычыны аслабленасьці ягонага здароўя;
2) заявы ў Гімназыю№1 з прозьбаю аб правядзеньні навучаньня ў памяшканьні Гімназыі №1.
У гэты ж дзень, бацькі Янкі Лапіцкага даслалі факсам заяву ў Гімназыю №1. Заяву прыняў дырэктар Генадзь Коршун, які пагадзіўся з тым, што 1 верасьня Янка з бацькам прыйдзе ў Гімназыю. Але ў размове адчувалася, што кіраўнік Гімназыі №1 горада Жодзіна напрыканцы працоўнага дня 31.08.2009 года, за 18 гадзінаў да моманту прыхода Янкі ў Гімназыю №1 – ня ведае дакладнай сытуацыі й не праінфармаваны па-вэртыкалі аб тым, як дзейнічаць “правільна”, ня ведае пра канчатковасьць і прыймальнасьць кампраміснага варыянту аб працягу беларускамоўнага навучаньня Янкі Лапіцкага.
Таму, што будзе заўтра зь Янкай у адукацыйнай установе ніхто не можа адказаць дакладна.
У любым выпадку, Аляксей Лапіцкі вымушаны будзе 1 верасьня пайсьці ў Жодзінкую Гімназыю №1 разам з сынам і ўжо там дзейнічаць па абставінах …
Вось у такіх умовах праводзяць свае летнія вакацыі беларускамоўныя вучні, дзеці грамадзкіх актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі. Вось такі пачатак навучальнага сэзону забясьпечвае дзяржава Беларусь ўласным беларускамоўным дзецям і іхным бацькам – ейным гармадзянам. Вось у такіх умовах Мінадукацыі Беларусі яшчэ неяк спадзяецца пашыраць беларускамоўнае навучаньне ў сыстэме адукацыі краіны, ствараць для яго прываблівыя й прыярытэтныя, стабільныя й эфэктыўна працуючыя адукацыйныя асяродкі …
Відавочна, што назіраемая намі ў Жодзіне ПРАКТЫКА – цалкам СУПЯРЭЧЫЦЬ дадзеным, канстатаваным Міністэрствам Адукацыі й выкладзеным у важкіх афіцыйных паперах, СТАНОЎЧЫМ ПАМКНЕНЬНЯМ. І, нажаль, яна сьведчыць аб тым, што ў сыстэме адукацыі сёньня пануе іншы падыход да вырашэньня беларускамоўнага пытаньня, дзе астаткавы прынцып ужо ўведзены на ўзровень наўпростага тэлефоннага права й дзейнічае амаль паўсюдна як негалосны “асноўны закон”.
Становішча здольна зьмяніць толькі кардынальнае пераасэнсаваньне сытуацыі й прага да самапавагі, няўхільная грамадзянская воля ў абарону гістарычнае памяці, нацыянальнае годнасьці й сьвятыняў …, захаваньня ўласнай культуры, уласнай краіны ды ейнай СВАБОДЫ.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Предучебные заботы во всех одинаковые, но начинаются они, как оказалось в БЕЛАРУСИ, не у всех в одно время: у “правильных” учеников и отцов – с наступлением 1 сентября, а у некоторых беларусскоязычных – …
И действительно, для родителей беларусскоязычного подростка, Янки Лапицкого из Жодино, нешуточные заботы начались ещё в начале лета, когда городские власти решили уже во второй раз за последние 4 года запретить беларуски гимназический класс, где он обучался и насильственно перевести беларусскоязычного ученика в класс с руским языком обучения.
И сегодня, за день до учёбы, они ещё не знают, что ждет их и их сына в тех дискриминационных условиях, которые создали городские власти, нарушив своим решением гарантированные государством каждому гражданину Конституционные права и свободы.
30.08.2009 года Жодинский исполком должен был проводить последнее перед учебным годом заседание и определяться насчёт дальнейшей судьбы беларусскоязычного ученика, который с подачи Решения №928 того же исполкома не в состоянии сегодня продолжать своё гимназическое образование на родном языке.
Однако, родители Янки никаких сигналов про какие-нибудь изменения позиции исполкома ни из самого исполкома, где находится их очередное заявление, ни с Жодинского ГАА, ни с самой Гімназіі №1 напротяжении последних суток – не получили.
Поэтому, 31.08.2009 года прошли телефонные переговоры Алексея Лапицкого с руководством Министерства Образования Республики Беларусь и заместителем начальника Управления образования Миноблисполкома, Людмилой Малец. Последняя, на основании имеющегося в её распоряжении последней информации, подтвердила возможность решения Янкиного вопроса в положительном контексте. Она посоветовала подать сегодня заявление директору Гимназии №1, а 1 сентября 2009 года спокойно отправляться вместе с учеником в школу.
Представляется, что после проведенных консультаций и переговоров, сделанных обращений и заявлений родителей, опеляций к законности правозащитников и общественности (обращение в защиту прав от БГК и ТБМ в Прокуратуру и Минобразования) – власти точно и окончательно поняли позицию заявителей, их решительность в отстаивании собственного Конституционного права и их отношение к искусственно созданной в Жодино образовательно-правовой проблеме.
Очевидно, что жодинские власти сегодня не имеют другого выхода кроме, как согласиться:
1) либо с правовой безосновательностью принятого ими же дискриминационного решения (что маловероятно на данном этапе),
2) либо одобрить к действию компромиссный вариант и принять новое рашэньне о продолжении беларусскоязычного навучаньня беларусскоязычного ученика в Гимназии №1 с другой формализацией или правовым оформлением данного учебного процесса.
В любом случае, ролители Янки вынуждены будут в данных дискриминационных условиях согласиться на представление в Гимназию №1 дополнительных документов:
1) справки с рекомендацией врача о желательном домашнем обучении ученика ввиду ослабленности его здоровья;
2) заявления в Гимназию №1 с просьбой о проведении обучения в помещении Гимназии №1.
В этот же день, родители Янки Лапицкого переслали факсом заявление в Гимназию №1. Заявление принял директор Геннадий Коршун, который согласился с тем, что 1 сентября Янка с отцом придут в Гимназию. Но в разговоре ощущалось, что руководитель Гимназии №1 города Жодино в конце рабочего дня 31.08.2009 года, за 18 часов до момента прихода Янки в Гимназию №1 – не знает точной ситуации и не проинформирован по-вертикали о том, как действовать “правильно”, не знает об окончательности и приемлемости компромиссного варианта формализации беларускоязычного обучения Янки Лапицкого.
Поэтому, что будет завтра с Янкай в образовательном учреждении никто не может ответить точно.
В любом случае, Алексей Лапицкий вынужден будет завтра, 1 сентября пойти в Жодинскую Гимназию №1 вместе с сыном и уже там действовать по обстоятельствам …
Вот в таких условиях проводят свои летние каникулы беларускоязычные ученики, дети общественных активистов и правозащитников в Беларуси. Вот такое начало учебного сезона обеспечивает государство Беларусь собственным беларускоязычным детям и их отцам – его гражданам. Вот в таких условиях Минобразования Беларуси ещё как-то надеется расширять беларускоязычное обучение в системе образования страны, создавать для его привлекательные и приоритетные, стабильные и эфективно работающие образовательные коллективы …
Очевидно, что наблюдаемая нами в Жодзіно ПРАКТИКА – целиком ПРОТИВОРЕЧИТ данным, констатированным Министерством Образования и изложенным в важных официальных бумагах, ПОЛОЖИТЕЛЬНЫМ УСТРЕМЛЕНИЯМ. И, увы, она свидетельствует о том, что в системе образования сегодня господствует другой подход в решении беларускоязычного вопроса, где остаточный принцип уже введён на уровень прямого телефонного права и действует почти повсюду как негласны “основной закон”.
Положение способно изменить только кардинальное переосмысление ситуации и стремление к самоуважению, неуклонная гражданская воля по защите исторической памяти, национального достоинства и святынь …, сохранению собственной культуры, собственной страны и её СВОБОДЫ.
ЗАЯВА АляксеяЛАПІЦКАГА ў ГІМНАЗЫЮ №1 ад 31.08.2009г.
Алесь Вольны,
by.prava-by.info,
Беларускі Праўны Партал.