Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе шэраг зваротаў Гарадзенскага абласнога камітэту дзяржбясьпекі ў суд з мэтай прызнаньня канфіскаваных друкаваных выданьняў экстрэмісцкімі:
“Зараз мы назіраем беспрэцэндэнтныя працэсы, калі абласны камітэт дзяржаўнай бясьпекі зьвяртаецца ў суд у межах Грамадзянска-Працэсуальнага Кодэксу, каб прызнаць юрыдычны факт распаўсюду некаторых друкаваных выданьняў і называе іх экстрэмісцкімі. Сярод гэтых выданьняў фігуруе “Агляд” Праваабарончага цэнтру “Вясна” за 2004 год, у якім паводле камітэту зьмешчаныя фотаматэрыялы з дэманстрацыяў антыбеларускага характару: Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях, Дзяды і іншыя. КДБ таксама лічыць, што ў аглядзе ўтрымліваюцца заклікі да за зьвяржэньня ўлады неканстытуцыйным шляхам.
Між тым, у 2004 годзе, калі разглядаўся законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму” мы перасьцерагалі беларускае грамадзтва аб магчымым выкарыстаньні палажэньняў гэтага закону супраць палітычнай апазіцыі і іншадумцаў. І вось зараз, у Гародні, мы якраз і назіраем такі выпадак, калі любая крытыка, у тым ліку і надрукаваньне пэўных праваабарончых матэрыялаў, маніторынгаў, расцэньваецца як экстрэмісцкае і ў іх ( хаця цалкам не зразумела, якім чынам) знаходзяць заклікі да антыканстытуцыйнай зьмены дзяржаўнага ладу.
Гэта вельмі небясьпечная тэндэнцыя на нашую думку, бо хоць сам закон і не ўтрымлівае нейкіх канкрэтных санкцыяў і хутчэй носіць рамачны характар, але з гэтага лагічна вынікае, што, калі матэрыялы (у дадзеным выпадку “Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека”) будуць прызнаныя экстрэмісцкімі выданьнямі з наяўнасьцю заклікаў да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу, то, адпаведна, узьнікае пытаньне адносна тых асобаў, якія яго рыхтавалі.
У нас існуе крымінальны артыкул “Заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу”, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за падобныя дзеяньні. Такім чынам, зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў з боку ўладаў, і нам трэба зараз зрабіць ўсё магчымае, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да гэтых судовых справаў. Тым больш, што ўсё гэта адбываецца ў выбарчы перыяд, і варта не дапусьціць праяваў падобнага перасьледу”.
*
*
(Артыкул, рас.)
Валентин Стэфанович: Появляется дополнительная возможность криминального преследования инакомыслящих
Юрист и правозащитник Валентин Стефанович комментирует ряд обращений Гродненского областного комитета госбезопастности в суд с целью признания конфискованных печатных изданий экстремистскими:
“Сейчас мы наблюдаем беспрецедентные процессы, когда областной комитет государственной безопастности обращается в суд в рамках Гражданско-Процессуального Кодекса, чтобы признать юридический факт распространения некоторых печатных изданий и называет их экстремистскими. Среди этих изданий фигурирует “Агляд” («Обзор») Правозащитного центра “Вясна” за 2004 год, в котором согласно комитета размещены фотоматериалы с демонстраций антибелорусского характера: «Дзень Воли», «Чарнобыльски шлях», «Дзяды» и другие. КГБ тоже считает, что в «Аглядзе» содержатся призывы к свержению власти неконституционным путём.
Между тем, в 2004 году, когда рассматривался законопроект “О противодействии экстремизму” мы предостерегали беларуское общество о возможном использовании положений этого закона против политической оппозиции и инакомыслящих. И вот сейчас, в Гродно, мы как раз и наблюдаем такой случай, когда любая критика, в том числе и печатный выпуск определенных правозащитных материалов, мониторингов, расценивается как экстремистское и в них (хоть совсем не понятно, каким образом) находят призывы к антиконституционной смене государственного строя.
Это очень опасная тенденция на наш взгляд, ведь хоть сам закон и не содержит каких-то конкретных санкций и скорей носит рамочный характер, но с этого логично следует, что, когда материалы (в данном случае “Обзор-хроника нарушения прав человека”) будут признаны экстремистскими изданиями с содержанием призывов к свержению конституционного строя, то, соответственно, возникает вопрос относительно тех лиц, какторые его готовили.
У нас существует уголовная статья “Призывы к свержению конституционного строя”, которая предусматривает уголовную ответственность за подобные действия. Таким образом, появляется дополнительная возможность криминального преследования инакомыслящих со стороны властей, и нам надо сейчас сделать все возможное, чтобы привлечь внимание общественности к этим судебным делам. Тем более, что все это происходит в избирательный период, и стоит не допустить проявлений подобного преследования”.
17.09.2008 (паводле spring96.org, Менск)
Licviny-INFA,
Жодзіна
Ворганам і тым, хто ў іх працуе, ці імі кіруе, на пачатку варта было б прайсьці элемэнтарны “лікбез” … і пасьля гэтага адказаць на адно пытаньне – што такое “канстытуцыйны лад” і “кіруючы аўтарытарны рэжым” …
Ці адно гэта і тое ж!? І хто сваёй палітыкай і дзеяньнямі падрывае “канстытуцыйны лад” – не выконвае гарантыі па забесьпячэньні Канстытуцыйных правоў і свабодаў, уводзіць ідэалягічную манаполію, зьдзяйсьняе перасьлед па палітычных прыкметах, падмяняе сабою і праўладнымі ўтварэньнямі грамадзянскую супольнасьць, скрозь парушае грамадзкія правы й свабоды, права на асацыацыі, мірныя сходы, свабоду слова й думкі, СМІ … – элемэнтарную свабоду выбару …!?
Таму, ня варта блытаць заклікі да выкананьня агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права з “заклікамі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу” … Супрацоўнікам варта больш чытаць КАНСТЫТУЦЫЮ РБ, а не супярэчныя ёй дэрэктывы й указы “саюзнага” адзінаправільнага “кіраўніцтва”.
Очень красивый скин у Вашего блога ) А я никак немогу себе что-то подобрать (
Блог сделан профессионально – это какой движок у вас?
Где нормальные комментарии по теме?
Думаецца, … – там дзе ўсе мы з вамі … 🙁
Маю поўную згоду з аўтарам …
Думаю, што тэндэнцыі скрайне небясьпечныя!
Прапановы …
Да падобнай дэструктыўнай актыўнасьці рэжыму трэба максымальна прыцягваць увагу міжнародных інстытуцыяў і грамадзтва.
Усё павінна быць “безпрэцыдэнтна празрыста й адкрыта”, каб было ясна, што адбываецца ў Беларусі насамрэч …!!!
І ці сапраўды варта некаторым палітыкам Савета Эўропы цешыць сябе ілюзыямі наконт працэсу дэмакратызацыі “рэжыму” ў Беларусі!?
Апускайцесь сюды, да нас, на зямлю …, здымайце “ружовыя акуляры” – глядзіце навокал ды пад ногі …
І тут, на практычным узроўні – усё праглядаецца!
Для большага эфэкту “бачнасьці дэмакратызацыі”, відавочна, “рэжым” абірае вельмі “просты практычны спосаб” – нэўтралізацыя апанэнтаў улады на застаўшаеся пакуль незалежнае “высьпе свабоды” – самвыдатаўска-друкаваных недзяржаўных СМІ і праваабарончае літаратуры … Яны – робяць падман “экстрэмальна ясным” і “відавочным”. Таму – яны “экстрэміскія” …
Чым больш “абдымкаў”, публічнай “мішуры й піратэхнікі”, тым больш складаным становіцца жыцьцё на практыцы …! Прыкметы рэальнага пагаршэньня становіша – наўпрост перад намі …
Якія яшчэ камэнтары тут патрэбныя …!? Усё і так ясна як дзень.