2009 07/09

Улады, як і мінулы год, спрабавалі  сарваць бардаўскі фэст «Аршанская бітва». Частку жадаючых трапіць на Крапівенскае поле 5 верасьня міліцыя вывезла з Воршы на «аўтазаку» (далей – правапіс першакрыніцы).

Як паведаміла “Радыё Свабода”, першыя сутыкненьні зь міліцыянтамі ў ахвотных трапіць на бардаўскі фэст пачаліся на аршанскім аўта- і чыгуначным вакзалах. Каля аўтобусаў, што ішлі ў бок вёскі Гацькаўшчына, дзе фэст «Аршанская бітва» адбываецца з 1991 году, міліцыянты спачатку перапісвалі пашпартныя звесткі ва ўсіх, хто выглядаў на патэнцыйных удзельнікаў. Сярод першых пад Воршай супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельнікаў фэсту “Аршанская бітва 2009″ Паліну Сьцепаненку, Віктара Трацякова, Ларысу Шчыракову і Алеся Кажамяка.

Супрацоўнікі ДАІ дзяжурылі на кожным скрыжаваньні ўздоўж шашы з Воршы да вёскі Гацькаўшчына.  Маўляў, на ўзбярэжжы Крапівенкі знайшлі міну. Як і ў мінулыя гады, міны «знаходзяць» акурат напярэдадні юбілею перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскім. Яна здарылася, як вядома, 8 верасня 1514 году.

Маючы досьвед сутычак 2007 году, каардынатары прапанавалі перайсьці на іншую пляцоўку паблізу ад традыцыйнага месца. Асьвятленьня не было: міліцыянты затрымалі аўтамашыну, у якой везьлі электрагенэратар.

Сьледам затрымалі яшчэ адну машыну, дзе ехаў каардынатар фэсту Юры Копцік. Быў затрыманы таксама журналіст Іван Шульга. Да 10-й вечара чацьвярых чалавек пратрымалі ў Аршанскім РАУС, а потым адпусьцілі, ня склаўшы ніякіх пратаколаў.

Сайт Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі піша аб затрыманні сяброўкі БХД Валерыі Чарнаморцавай, маладафронтаўцаў Насты Лойку, Аляксея Янушэўскага і прадстаўніцы БХК па Віцебскай вобласьці Аліны Радачынскай. Яшчэ аднаго маладафронтаўца, жыхара Воршы Алеся Каменскага пратрымалі ў аўтазаку каля 1, 5 гадзін.

У Аршанскі РАУС трапілі каля пятнаццаці чалавек, якія кіраваліся на фэст.

Іх затрымалі зусім побач з канцэртнай пляцоўкай: без усялякіх тлумачэньняў пасадзілі ў падагнаны «аўтазак». Толькі ў пастарунку затрыманым паведамілі прычыну: у іх не было флікераў. Урэшце гэтых хлапцоў і дзяўчат вывезьлі за 25 кілямэтраў на чыгуначную станцыю Коханава.

Міліцыянты ж ахоўвалі Крапівенскае поле ўсю ноч і нават раніцай. Атрымалася кругласуткавая ганаровая варта ў гістарычным месцы, жартуюць арганізатары сёлетняй «Аршанскай бітвы-2009» Генадзь Шэпелеў і Юры Копцік.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Власти, как в прошлый год, пытались  сорвать бардовский фестиваль «Оршанская битва». Часть желающих попасть на Крапивенское поле 5 сентября милиция вывезла из Орши в «автозаке».

Как сообщило “Радио Свобода”, первые столкновения с милиционерами у желающих попасть на бардовский фестиваль начались на оршанском авто- и железнодорожном вокзалах. Около автобусов, что шли в сторону деревни Гатьковщина, где фестиваль «Оршанская битва» проходит с 1991 года, милиционеры сначала переписывали паспортные сведения у всех, кто был похож на потенциальных участников. Среди первых по Оршей сотрудники милиции задержали участников фестиваля “Оршанская битва 2009″ Полину Степаненко, Виктора Трэтьякова, Ларису Шчырокову и Алеся Кожемяко.

Сотрудники ГАИ дежурили на каждом пересечении вдоль шоссе из Орши к деревне Гатьковщина.  Мол, на прибрежье Крапивенки нашли мину. Как и в прошедшие годы, мины «находят» аккурат накануне юбилея победы армии Великого Княжества Литовского над московским. Она произошла, как известно, 8 сентября 1514 года.

Имея опыт столкновений 2007 года, координаторы предложили перейти на другую площадку поблизости от традиционного места. Освещения не было: милиционеры задержали автомашину, в которой везли электрогенератор.

Следом задержали еще одну машину, где ехал координатор фестиваля Юрий Копцик. Был задержан также журналист Иван Шульга. К 10-и вечера четверых человек продержали в Оршанском РОВД, а потом атпустили, не сложив никаких протоколов.

Сайт Беларуской Христианской демократии пишет о задержании члена БХД Валерии Черноморцевой, молодофронтовцев Насти Лойко, Алексея Янушевского и представительницы БХК по Витебской области Алины Родочинской. Ещё одного молодофронтавца, жителя Орши Александра Каменского продержали в автозаке около 1,5 часа.

В Оршанский РОВД попали около пятнадцати человек, которые направлялись на фестиваль.

Их задержали совсем рядом с концертной площадкой: без всяких объяснений посадили в подогнанный «автозак». Только в участке задержанным сообщили причину: у них не было фликеров. Наконец этих юношей и девчат вывезли за 25 километров на железнодорожную станцию Кохоново.

Милиционеры же охраняли Крапивенское поле всю ночь и даже утром. Получилась круглосуточная почетная охрана в историческом месте, шутят организаторы нынешней «Оршанской битвы-2009» Геннадий Шэпелев и Юрий Копцик.

Паводле радыё «Свабода»

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>