Не забірай жыцьцё!
2009 10/09
Генадзь Коршун

Генадзь Коршун

Бачна, так сваеасабліва чыноўнікі, вырашылі закрыць праблему “недастатковай сацыялізацыі ў грамадзтва” адзінага ў гэтай навучальнай установе беларускамоўнага вучня.

Нагадаем, што пасьля забароны Рашэньнем №928 Жодзінскага выканкаму беларускай клясы, дзе навучаўся беларускамоўны падлетак Янка Лапіцкі, у апошнім сваім адказе бацькам начальніца Упраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, сп. Т.Данілевіч, менавіта з такой матывацыяй падтрымала гэтую дыскрымінацыйную пастанову і фактычна афіцыйна пагадзілася з плянам мясцовых уладаў – прымусіць да ресейскамоўнага навучаньня.

Менавіта гэты плян сёньня дзяржаўныя чыноўнікі спрабуюць рэалізаваць любым коштам на практыцы – нават грубымі брутальтна-неправамернымі спосабамі, парушаючы Канстытуцыйнае права й міжнародныя стандарты, гарантаваныя сваім грамадзянам дзяржаваю.

Інакш нельга кваліфікаваць тое, што адбылося сёньня, 09.09.2009г. у Гімназыі №1 у Жодзіне …

Сапраўды, як паведаміў нам сёньня 09.09.2009г. бацька Янкі Лапіцкага, Аляксей Лапіцкі: “Янку сёньня не пусьцілі ў памяшканьне, дзе ён вучыўся ўвесь час і зь першага верасьня сёлета пачаў навучацца таксама.”

“Нашага сына фактычна прымусова вывелі й начале з дырэктарам сп. Г.Коршунам суправаджалі абратна да дому. Такім чынам, адміністрацыя Гімназыі №1 спадзявалася ў прымусовым парадку рэалізаваць у дзеяньні сваю вусную нядаўнюю пагрозу аб спыненьні беларускамоўнага навучаньня ў межах будынку Гімназыі да атрыманьня ёй спэцыяльнага пісьмовага рашэньня на гэты конт зь Міністэрства адукацыі.”

“Напярэдадні, 08.09.2009г., мяне проста ледзь не пад дыктоўку прымушалі на хаду пісаць заву на імя Міністра Адукацыі ў дырэктарскім кабінэце …”, – тлумачыць бацька Янкі, Аляксей Лапіцкі.

– Шантажуючы будучым лёсам навучаньня нашага сына, дырэктар пачаў раптоўна выстаўляць нейкія ўсё новыя й новыя патрабаваньні, умовы. Пры гэтым, дамоўленасьці й гарантаваныя Гімназыяй пазыцыі, а гэта – прадстаўленьне мінулага памяшканьня для заняткаў і забесьпячэньне належнага гімназычнага роўню адукацыі з абранай намі раней спэцыялізацыя натуральна па-беларуску, – раптоўна пачалі аднабакова парушацца. Гэта адбылося пасьля “кансультацыяў дырэктара ў выканкаме” па прадстаўленым намі ды ўзгодненым папярэдне дакумэнтам, неабходным для працягу навучальнага працэсу праз хатнюю форму адукацыі.

Усё выглядае такім чынам, што дырэктар імкнецца максымальна выконваць менавіта прадпісаньні выканаўчых ворганаў і дзейсныя інструкцыі, нават тыя, якія ўваходзяць у супярэчнасьць з неад’емным, найвышэйшым Канстытуцыйным правам грамадзянаў на атрыманьне гарантаванага дзяржаваю належнага ўзроўню агульнасярэдняй бясплятнай адукацыі на роднай дзяржаўнай мове.

І сапраўды, за парушэньне, напрыклад, “вуснага неправамернага загаду” ці “палажэньня нейкай інструкцыі” … – чыноўнік РЭАЛЬНА РЫЗЫКУЕ (таму й баіцца), а за парушэньне КАНСТЫТУЦЫЙНАГА ПРАВА ГРАМАДЗЯНАЎ і палажэньняў Асноўнага ЗАКОНУ краіны ў цяперашніх умовах у Беларусі … – яму проста нічога не пагражае (!?) І менавіта гэта, а нішто іншае … ёсьць падрывам дзейснага Канстытуцыйнага ладу ў краіне. Чыноўнік і інструкцыя – кіруюць Асноўным законам!?

Яшчэ больш дзіўна, што назіраемы сёньня сапраўды апантаны супраціў беларускамоўнаму навучаньню ў Гімназыі №1 адбываецца нават ня гледзячы на тое, што з боку бацькоў выкананыя ўсе, нават самыя спрэчныя ўмовы, выстаўленыя дырэктарам. На гэта ніхто проста не зважае. А тым часам – на пададзеныя заявы – няма афіцыйных пісьмовых адказаў ні з Гімназыі №1 (Г.Коршун), ні з Упраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму (Т.Данілевіч), ні зь Міністэрства (А.Разькоў).

Апошняе патрабаваньне да бацькоў дырэктара Коршуна напісаць заяву Міністру Алукацыі …, выканана сваечасова 08.09.2009 Аляксеем Лапіцкім. Гэтая ініцыятыва кіраўніка Жодзінскай адукацыйнай установы, варта заўважыць, сустрэла зьдзіўленьне ў самім Міністэрстве.

Так, з словаў Аляксея Лапіцкага, адказная супрацоўніца Мінадукацыі сп. І. Булаўкіна, нават прапаноўвала не рабіць аніякіх дадатковых заяваў, бо пытаньне аб прадстаўленьні памяшканьня па заяве бацькоў для працягу заняткаў вучня (як, дарэчы, раней сьцьвярджала і намесьніца начальніцы Упраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму сп. Л.Малец) ёсьць тэхнічнай справаю й вырашаецца ў рабочым парадку дырэкцыяй школы. У скрыйнім выпадку, гэтае пытаньне павінна без аніякіх перашкодаў быць вырашаным на ўзроўні кіраўніцтва Ўпраўленьня Адукацыі Менаблвыканкаму, бо сытуацыя ў Гімназыі №1 узятая там на належны кантроль (!?) …

Вось так кантроль атрымліваецца! Пакуль чыноўнікі розных узроўняў “адпіхваюць” “Янкіну справу” ад сябе … – ніхто не бярэцца першым канчаткова “запаліць зялёнае сьвятло” беларускамоўнаму навучнаньню для бларускамоўнага гімназыста ў Жодзіне.

У гэты час, дырэкцыя Жодзінскай Гімназыі №1 вырашыла, як бачна, зрабіць ціск на слабейшых … – а хто яны – канешне ж безабаронныя ў дадзенай сытуацыі беларускамоўныя бацькі й вучань, якіх да атрыманьня чарговай “бюракратычнай указіўкі” вырашылі вось так проста пазбавіць права на беларускамоўную адукацыю ў межах беларускай установы адукацыі (!?).

А ў Жодзіне тым часам, ня гледзячы на крытычную сытуацыю для бацькоў і вучня, раніцою па дарозе дамоў Янка “раптам перадумаў” слухаць руплівых “дабразычліўцаў”, рашуча разгарнуўся й  пайшоў абратна, да сябе ў Гімназыю … І ня гледзячы на тое, што яго там так і не пусьцілі ў ягонае звычайнае памяшканьне … (вучня пэўны час пратрымалі ў памяшканьні сацыяльнага пэдагогу) – у памяшканьнях спачатку школьнае бібліятэкі (!?), а потым – піянэрскага пакою (!?) настаўнікі правялі такі зь ім заплянаваныя заняткі. Скарочаным атрымаўся толькі першы ўрок хіміі.

Аднак, як адзначаюць бацькі, пры гэтым, нягледзячы на зробленыя імі заявы, за апошнія 5 навучальных дзён вучню аніводнае гадзіны не выкладаўся ягоны асноўны гімназычны прадмет (!?), ангельская мова, па якім раней ён навучаўся па 5 гадзінаў у навучальны тыдзень.

Сапраўды, выглядае так, што ў “Жодзінскай справе” рана ставіць кропку … …

Аднак усё больш відавочным становіцца тое, што нейкага ўплывовага “боса” зьверху моцна раздражняе сытуацыя, калі ў межах будынку Гімназыі №1 у Жодзіне, ня гледзячы на рапарты ідэолягаў і афіцыйнае прэсы, на вачах ва ўсіх … адбываецца “неверагодна жахлівае”… – тут дагэтуль працягваецца беларускамоўнае навучаньне …

Таму, пакуль афіцыйныя адказы на звароты бацькоў – “павісьлі ў паветры” … А ўлада не жадае “прагінацца” пад “цяжарам” Канстытуцыйных абавязкаў … Праваахоўны “сталбняк” у беларускім грамадзтве становіцца ўсё больш асязальным … І пакуль справа да правасудзьдзя …- апантаны антыбеларускі “прымітывізм” тут вырашыў узяць справу ў свае “валасатыя рукі” …

Жодзінскаія ўлады, такім чынам, як бачна, вырашылі расправіцца з непажаданымі “беларускамоўнымі праблемамі” тут па сялянскі проста – шляхам элемэнтарнага фізычнага ўзьдзеяньня, дыскрымінацыйнага прымусу й псыхалягічнага гвалту …

Дырэкцыя Гімназыі №1 ў Жодзіне – зачыняе дзьверы перад беларускамоўным вучнем і … І куды б вы думалі ў гэты час глядзіць “Пракуратар” …!?

Дадатковыя Заявы бацькоў у Гімназыю

Алесь Вольны,
by.prava-by.info,
Беларускі Праўны Партал.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>