Не забірай жыцьцё!
2009 10/09

9 верасня пратэстанцкая царква “Новае жыцьцё” зьвярнулася па падтрымку да спэцыяльнага прадстаўніка па парушэньні правоў вернікаў Камітэту па правах чалавека ААН. Пратэстанцкая грамада просіць тэрмінова ўмяшацца ў сытуацыю. (далей – правапіс першакрыніцы)

Як паведамляе БелаПАН, у звароце выкладзеная сітуацыя вакол абшчыны і акцэнтуецца ўвага на незаконнасці ўсіх судовых рашэнняў, вынесеных у дачыненні да царквы. Вернікі адзначаюць, што вычарпалі ўсе судовыя магчымасці краіны ў адстойванні сваіх правоў, выкладзеных у артыкуле 18 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які нароўні з большасцю чальцоў ААН падпісала і Беларусь.

Як растлумачыў юрыст царквы Сяргей Луканін, у выпадку, калі ўлады пайдуць на знос будынка, спецпрадстаўнік можа прапанаваць ураду Беларусі прыпыніць усе дзеянні па гэтай справе да разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН. Калі камітэт прызнае парушэнне правоў вернікаў, то ўлады краіны будуць абавязаныя іх аднавіць, а кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду можа спыніць фінансаванне Беларусі, падкрэсліў юрыст.

Дарэчы,  9 верасня намеснік пракурора Маскоўскага раёна Мінску Кірыл Мазоўка склаў пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне на пастара царквы “Новае жыццё” Вячаслава Ганчарэнку. Падставай стала тое, што вернікі адмовіліся пускаць у храм прадстаўнікоў выканаўчай улады.

Нагадаем, што Мінгарвыканкам спрабуе адабраць у царквы будынак з кастрычніка 2005 года.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

9 сентября протестантская церковь “Новая жизнь” обатилась за поддержкой к специальному представителю по парушению прав верующих Комитета по правам человека ООН. Протестантское общество просит срочно вмешаться в ситуацию.

Как сообщает БЕЛАПАН, в обращении изложена ситуация вокруг общины и акцентируется внимание на незаконности всех судебных решений, вынесенных применительно к церкви. Верующие отмечают, что исчерпали все судебные возможности страны в отстаивания своих прав, изложенных в статье 18 Пакта о гражданских и политических правах, который наравне с большинством членов ООН подписала и Беларусь.

Как объяснил юрист церкви Сергей Луканин, в случае, когда власти пойдут на снос строения, спецпредставитель может предложить правительству Беларуси приостановить все действия по этому делу до рассмотрения в Комитете по правам человека ООН. Когда комитет признает нарушение прав верующих, то власти страны будут обязаны их восстановить, а руководство Международного валютного фонда может остановить финансирование Беларуси, подчеркнул юрист.

Кстати, 9 сентября заместитель прокурора Московского района Минска Кирилл Мазовка сложил протокол про административное правонарушение на пастора церкви “Новая жизнь” Вячеслава Гончнрннко. Основанием столо то, что верующие отказались пускать в храм представителей исполнительной власти.

Напомним, что Мингорисполком пытается отобрать у церкви строение с октября 2005 года.

Паводле «Еўрапейскага радыё»,
Алесь ЛЕТА.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>