2009 11/09
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Улады ня сталі караць апазыцыянэраў адміністрацыйнымі арыштамі, «каб не псаваць паказчыкаў».

17 удзельнікаў вулічнай акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на беларускую тэрыторыю былі аштрафаваныя судом Цэнтральнага раёну сталіцы. Суды праходзілі ў зачыненым рэжыме. Усе затрыманыя атрымалі штрафы ад 175 тысячаў да 875 тысячаў рублёў. Самымі вялікімі штрафамі былі пакараныя актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьміцер Бародка й лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч.

З словаў праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, вызваленыя пасьля судоў людзі распавядалі, што іх пасьля затрыманьня зьбівалі — і ў аўтазаку, і ў міліцэйскім пастарунку. Па фактах гэтых незаконных дзеяньняў праваабаронцы будуць зьвяртацца ў пракуратуру.

Як адзначае Стэфановіч, беларускія ўлады пачалі ўжываць тактыку пазьбяганьня пакараньня апазыцыянэраў адміністрацыйнымі арыштамі, «каб не псаваць паказчыкаў».

«Такая іхная тактыка, скіраваная, відавочна, на ўвядзеньне ў зман міжнароднай супольнасьці, у першую чаргу структураў Эўразьвязу, якія ў лістападзе будуць слухаць пытаньне аб адмене альбо працягу санкцыяў адносна Беларусі – абсалютна памылковая. Мы засьведчым, што ад такіх дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, беларускіх уладаў свабода мірных сходаў усё роўна не рэалізуецца. Яна заставалася вельмі абмежаванай, гэтак і застаецца», – сказаў праваабаронца ў інтэрвію «Эўрарадыё».

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Власти не стали наказывать оппозиционеров административными арестами, «чтобы не портить показателей».

17 участников уличной акции протеста против ввода российских войск на белорусскую территорию были оштрафованы судом Центрального района столицы. Суды проходили в закрытом режиме. Все задержанные получили штрафы от 175 тысяч до 875 тысяч рублей. Самыми большими штрафами были наказаны активист гражданской кампании «Европейская Беларусь» Дмитрий Бородко и лидер «Маладога Фронта» Дмитрий Дашкевич.

По словам правозащитника Валентина Стефановича, освобожденные после судов люди рассказывали, что их после задержания избивали — и в автозаке, и в милицейском участке. По фактам этих незаконных действий правозащитники будут обращаться в прокуратуру.

Как отмечает Стефанович, белорусские власти начали применять тактику избегания наказания оппозиционеров административными арестами, «чтобы не портить показателей».

«Такова их тактика, направленная, очевидно, на введение в заблуждение международного сообщества, в первую очередь структур Евросоюза, которые в ноябре будут слушать вопрос об отмене либо продолжении санкций относительно Беларуси – абсолютно ошибочная. Мы засвидетельствуем, что от таких действий сотрудников милиции, белорусских властей свобода мирных собраний всё равно не реализуется. Она оставалась очень ограниченной, такой и остаётся», – сказал правозащитник в интервью «Еврорадио».

Паволе charter97.org,
Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>