2008 12/10

Valancin Stefanovič (Miensk)Вялянцін Стэфановіч
У прапануемым артыкуле сваечасова ўзьнімаецца актуальная для грамадзкай супольнасьці Беларусі праблематыка … Такім чынам … Напрыканцы кастрычніка (2004 год., рэд) Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, які быў унесены на разгляд КДБ Беларусі.

Перад “палаткай” выступіў прадстаўнік Камітэту дзяржбясьпекі, які распавёў прысутным аб тым, што КДБ не хапае заканадаўчай базы, каб супрацьстаяць эктстрэмісцкай дзейнасьці ў краіне.

Па словах прадстаўніка дадзенага ведамства, экстрэмізм і ягоныя праявы атрымалі шырокі распаўсюд у Беларусі, а краіны Захаду рыхтуюць інтэрвенцыю супраць нашай краіны. Відаць, у жаху ад расповедаў прадстаўніка органу дзяржбясьпекі, прадстаўнікі органу заканадаўчага прыняліся галасаваць за новы Закон.

Безумоўна, праявы экстрэмізму ў нашым грамадзтве ёсьць. І змагацца з імі трэба. Але ці сапраўды для змаганьня з такімі праявамі не хапае юрыдычнай базы? У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь ёсьць артыкулы, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасьць і за распальваньне нацыянальнай, расавай, рэлігійнай і іншай варожасьці (арт. 130 КК РБ), і за дзейнасьць арганізацыяў, якія пасягаюць на законныя правы асобы і грамадзянаў краіны (арт. 193 КК РБ), і за стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня (арт. 287 КК РБ), і за заклікі да зьвяржэньня існуючага канстытуцыйнага ладу (арт.361 КК РБ). Вядома, ёсьць пэўныя прабелы ў дзеючым заканадаўстве, які яварта было б урэгуляваць у мэтах больш дзейснага прадухіленьня праяваў эстрэмізму ў краіне.

Прыгадваецца выпадак, калі ў 2004 годзе на адзін з “ланцугоў неабыякавых людзей”, акцыю прымеркаваную да гадавіны зьнікненьня Юрыя Захаранкі, прыйшлі прадстаўнікі скін-хэдаўскіх груповак. На Кастрычніцай плошчы, на якой праходзіла акцыя, было як заўсёды дастаткова шмат прадстаўнікоў правааахоўных органаў, як у форме, так і ў цывільным. На рукаве аднаго са “скіноў” я заўважыў стылізаваную свастыку РНЕ. Я падыйшоў да маладзёна і, узяўшы яго за руку, падвёў да аднаго з дзяжурыўшых на плошчы міліцыянтаў. “Паглядзіце, з якой выявай у 60-ую гадавіну вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі ходзіць гэты малады чалавек!” – сказаў я міліцыянту. Той загадаў “скіну” апрануць куртку і …. адпусьціў яго. Чаму? Таму што нідзе ў законе няма забароны на публічную дэманстрацыю фашыстоўскай сімволікі. Як нідзе ў дзеючым заканадаўстве няма апісаньня, што зьяўляецца фашыстоўскай сімволікай. Дадазеныя законы прынятыя ва ўсіх Еўрапейскіх краінах. Есьць такі закон і ў суседняй Расіі. У Латвіі і Эстоніі разам з забаронай на публічную дэманстрацыю фашыстоўскай сімволікі (свастыкі і яе стылізаваных выяваў) забароненая публічная дэманстрацыя камуністычных сімвалаў (сярпа і молату).

У Беларусі ёсьць арт. 167.2 КаАП Рэспублікі Беларусь, які забараняе карыстацца незарэгістраванымі сьцягамі, вымпеламі, а таксама эмблемамі, выявамі, зьмест якіх наносіць шкоду грамадзкім і дзяржаўным інтарэсам, падчас правядзеньня спартыўных, культурна-масавых і іншых масавых мерапрыемстваў. Але па гэтым артыкуле чамусьці прыцягваюць да адказнасьці за карыстаньне нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Як штогод у мястэчку Сьвіслач Гарадзенскай вобласьці мясцовых актывістаў прыцягваюць да адміністратыўнай адказанасьці за тое, што яны выкарыстоўваюць нацыянальныя сьцягі падчас ушанаваньня памяці братоў Каліноўскіх — удзельнікаў народна-вызвольнага паўстаньня супраць расейскага царызму. Для гэтага заканадаўчай базы хапіла, а вось каб прыцягнуць да адказнасьці малойчыкаў са свастыкамі, юрыдычнай базы не хапае.

Як не хапае базы прыцягнуць да адказнасьці, хаця б грамадзянскай, за антысеміцкія закіды ў кнізе “Вайна па законах подласьці”, неаднойчы перавыдадзенай выдавецтвам “Праваслаўная кніга” і спакойна распаўсюджваемай праз сістэму гандлю. Паглядзіце на афіцыйныя дэманстрацыі з нагоды г.зв. Дня незалежнасьці. Асабіста я, як і тысячы нашчадкаў рэпрэсаваных грамадзянаў нашай краіны, публічную дэманстрацыю партрэтаў Сталіна ўспрымаю як праяву эстрэмізму. А чаго вартая нядаўна пабудаваная “лінія Сталіна”? Імя Сталіна рэабілітуецца ўладамі, вяртаецца ў грамадзкую сьвядомасьць. Прадстаўнікам экстрэмісцкай, незарэгістраванай у Міністэрстве юстыцыі Беларусі НБП (нацболаў Лімонава) дазволілі праводзіць пікет на пл. Бангалор (як фізычным асобам). Ды і чаму б не дазволіць, калі “нацболы” выступаюць з гарачай падтрымкай А. Лукашэнкі, за аднаўленьне “вялікага і магутнага” СССР, фактычна выступаюць за ліквідацыю суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Мала юрыдычнай базы?

Выступ намесьніка старшыні КДБ таварыша Дземянцея перад “парламентарамі”, зразумела, паказвае, каго дадзенае ведамства бачыць у ролі эсктрэмістаў. Усе прыхільнікі пераменаў, праціўнікі інснуючай неа-савецкай палітычнай сістэмы, прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі — эктрэмісты. Прыняцьце гэтага закону менавіта зараз зразумелае. Наперадзе выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ёсьць пільная неабходнасьць узмацніць “працу” ўсіх дзяржаўных органаў, у тым ліку і КДБ па забесьпячэньні чарговай “элегантнай перамогі” А. Лукашэнкі на гэтых выбарах, сітуацыя для якога зараз крытычная. Пасьля таго, як у мінулым годзе Венецыянская камісія зрабіла заключэньне аб неканстытуцыйнасьці пытаньняў, вынесеных на рэферэндум, вельмі вырагодна, што ў гэтым годзе тая ж камісія зробіць заключэньне аб незаконнасьці ўдзелу ў бліжэйшых выбарах кандыдата А. Лукашэнкі. Гэтае ж меркаваньне можа быць падтрыманае і АБСЕ.

Мясцовыя “эстрэмісты”, безумоўна, таксама пачнуць прапаганду незаконнасьці ўдзелу А. Лукашэнкі ў выбарах, будуць распаўсюджваць адпаведную друкаваную прадукцыю, пачнуць правядзеньне несанкцыянаваных масавых мерапрымстваў, заклічуць народ мірным шляхам бараніць свой выбар ад фальсіфікацыяў…

Усяму гэтаму “экстрэмізму” трэба супрацьстаяць. Але як? Дадзеныя дзеяньні заўсёды можна будзе падвесьці пад вызначэньне “эстрэмізм”: напрыклад, “дзейнасьць, скіраваная на падрыў нацыянальнай бясьпекі дзяржавы”, ці “арганізацыя хуліганскіх дзеяньняў па матывах ідэалагічнай розні ці варожасьці” – гэтыя фармулёўкі з прапанаванага законапректу.

У цэлым законапраект не прапануе нічога новага ў параўнаньні з дзеючым заканадаўствам і таму зьяўляецца дакументам хутчэй ідэалагічным, чым юрыдычным. Забарону на ажыцьцяўленьне дзейнасьці, якая скіраваная на прапаганду расавай, нацыянальнай, сацыянальнай варожасьці, захоп улады неканстытуцыйным шляхам і іншыя дзеяньні такога кшалту забароненыя законамі “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”, “Аб палітычных партыях”, “Аб масавых мерапрыемствах” і інш. Гэтыя законы прадугледжваюць ліквідацыю і прыпыненьне дзейнасьці партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў за такую дзейнасьць у судовым парадку. Акрамя таго, дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў забароненая, і за гэта ўстаноўленая адміністратыўная адказнасьць (Арт. 167.10 КаАП РБ). Штогод дзесяткі актывістаў дэмакратычных рухаў прыцягваюцца да адказнасьці па гэтым артыкуле. Дзесяткі НДА краіны ліквідаваныя ў судовым парадку і без абвінавачаньняў у экстрэмісцкай дзейнасьці.

Распаўсюд друкаваных матэрыялаў, які ўтрымліваюць прапаганду нацыянальнай, расавай і іншай варожасьці ў СМІ, іншых друкаваных матэрыялах, забаронены Законам “Аб сродках масавай інфармацыі”. За распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходзячых дадзеных, зьмест якіх накіраваны на прычыненьне шкоды дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам, таксама ўстаноўленая адміністратыўная адказнасьць (арт. 172 ч. 3 КаАП РБ). Штогод тысячы дэмакратычных актывістаў прыцягваюцца да адказнасьці па гэтым артыкуле за распаўсюд “самвыдату”. Незалежныя газеты ліквідуюцца і без “экстрэмізму” — за дробныя парушэньні заканадаўства аб СМІ ці проста забараняецца іх распаўсюд.

Згодна з законапраектам, прафілактыку праяваў экстрэмізму будуць ажыцьцяўляць органы пракуратуры, Міністэрства юстыцыі, КДБ і іншыя дзяржаўныя органы. Яны будуць выносіць афіцыйныя папярэджанні арганізацыям і грамадзянам аб недапушчальнасьці “экстрэмісцкай дзейнасьці”. Але, наколькі я памятаю ўніверсітэцкі курс права, органы пракуратуры, КДБ і Міністэрства юстыцыі і так надзеленыя такім правам. Тут варта ўзгадаць масавую кампанію па папярэджаньні органамі пракуратуры актывістаў апазіцыі падчас правядзеньня альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў у 1999 годзе. Менавіта ў той час супраць Віктара Ганчара была ўзбуджаная крымінальная справа “за незаконнае прысваеньне ўладных паўнамоцтваў”.

Мы ўжо гэта праходзілі. Нічога новага дадзены законапраект не прадугледжвае. Гэта нішто іншае, як гістэрычнае нагнятаньне атмасферы страху ў грамадзтве напярэдадні выбараў Прэзідэнта.

Пры ўсіх гэтых варунках ня трэба забываць, што народ Беларусі мае поўнае права на мірны пратэст, і ў тым ліку – супраць дыктатарскага рэжыму А. Лукашэнкі, мае права сказаць яму “досыць

*
*
(Артыкул, рас.)

Законопроект о противодействии экстремизму – истерия режима

Валентин Стэфанович

В предлагаемой статье вовремя поднимается актуальная для гражданского сообщества Беларуси проблематика … Таким образом … В конце октября (2004 год., ред) Палата представителей Республики Беларусь приняла в первом чтении законопроект “О противодействии экстремизму”, который был внесен на рассмотрение КГБ Беларуси.

Перед “палаткой” выступил представитель Комитета государственной безопасности, который поведал присутствующим о том, что у КГБ не хватает законодательной базы, чтобы противостоять экстримической деятельности в стране.

По словам представителя данного ведомства, экстремизм и его проявления получили широкое распространение в Беларуси, а страны Запада готовят интервенцию против нашей страны. По-видимому, от ужаса от рассказов представителя органа государственной безопасности, представители законодательного органа принялись голосовать за новый Закон.

Безусловно, проявления экстремизма в нашем обществе есть. И сражаться с ними надо. Но действительно ли, что для борьбы с такими проявлениями не хватает юридической базы? В Уголовном кодексе Республики Беларусь есть статьи, которые предусматривают уголовную ответственность за разжигание национальной, рассовой, религиозной и иной враждебности (стр. 130 УК РБ), и за деятельность организаций, которые посягают на законные права личности и граждан страны (арт. 193 УК РБ), и за создание незаконного вооруженного формирования (стр. 287 УК РБ), и за призывы к свержению существующего конституционного строя (стр.361 УК РБ). Конечно, есть определенные пробелы в действующем законодательстве, которые надо было бы урегулировать в целях более действенного предупреждения проявлений экстремизма в стране.

Припоминается случай, когда в 2004 году на одну из “цепей неравнодушных людей”, на акцию приуроченную к годовщине исчезновения Юрия Захаренко, пришли представители скин-хедовских группировок. На Октябрьской площади, на которой проходила акция, было как всегда достаточно много представителей правозащитных органов, как в форме, так и в штатском. На рукаве одного из “скинов” я заметил стилизованную свастику РНЕ. Я подошёл к юноши и, взяв его за руку, подвел к одному из дежуривших на площади милиционеров. “Посмотрите, с каким изображением в 60-ую годовщину освобождения Беларуси от немецко-фашистской оккупации ходит этот молодой человек!” – сказал я милиционеру. Тот приказал “скину” одеть куртку и … отпустил его. Почему? Потому что нигде в законе нет запрета на публичную демонстрацию фашистской символики. Как нигде в действующем законодательстве нет описания того, что является фашистской символикой. Данные законы, принятые во всех Европейских странах. Есть такой закон и в соседней России. В Латвии и Эстонии, вместе с запретом на публичную демонстрацию фашистской символики (свастики и ее стилизованных изображений) запрещенная публичная демонстрация коммунистических символов (серпа и молота).

В Беларуси есть стр. 167.2 КоАП Республики Беларусь, который запрещает пользоваться незарегистрированными флагами, вымпелами, а так-же эмблемами, изображениями, содержание которых наносить вред общественным и государственным интересам, во время проведения спортивных, культурно-массовых и других массовых мероприятий. Но по этой статье почему-то привлекают к ответственности за использование национального бело-красно-белого Флага. Как ежегодно в городке Свислочь Гродненской области местных активистов привлекают к административной ответственности за то, что они используют национальные флаги во время мероприятия по почтению памяти братьев Калиновских – участников народно-освободительного восстания против российского царизма. Для этого законодательной базы хватило, а вот чтобы притянуть к ответственности молодчиков со свастиками, юридической базы не хватает.

Как не хватает базы привлечь к ответственности, хотя бы гражданской, за антисемитские выпады в книге “Война по законам подлости”, не один раз выпускалась издательством “Православная книга” и спокойно распространялась через систему торговли. Посмотрите на официальные демонстрации по поводу т.н. Дня независимости. Я, как и тысячи потомков репрессированных граждан нашей страны, публичную демонстрацию портретов Сталина воспринимаю как проявление экстремизма. А чего достойна недавно построенная “линия Сталина”? Имя Сталина реабилитируется властями, возвращается в общественное сознание. Представителям экстремистской, незарегистрированной в Министерстве юстиции Беларуси НБП (нацболов Лимонова) разрешили проводить пикет на пл.

Бангалор (как физическим лицам). И по чему бы не разрешить, когда “нацболы” выступают с горячей поддержкой А. Лукашенки, за обновление “великого и могучего” СССР, фактически выступают за ликвидацию суверенитета Республики Беларусь. Мало юридической базы?

Выступление заместителя председатели КГБ товарища Дементея перед “парламентариями”, разумеется, показывает, кого данное ведомство видет в роли экстремистов. Все сторонники перемен, противники существующей нео-советской политической системы, представители демократической оппозиции – экстремисты.

Принятие этого закона именно сейчас понятно. Впереди выборы Президента Республики Беларусь. Есть срочная необходимость усилить “работу” всех государственных органов, в том числе и КГБ по обеспечению очередной “элегантной победы” А. Лукашенки на этих выборах, положение которого, сейчас критическое. После того, как в прошлом году Венецианская комиссия сделала заключение о неконституционных вопросах, вынесенных на референдум, очень вероятно, что в этом году та же комиссия сделает заключение о незаконности участия в ближайших выборах кандидата А. Лукашенко. Это же мнение может быть поддержанное и ОБСЕ.

Местные “экстремисты”, безусловно, тоже начнут пропаганду незаконности участия А. Лукашенки в выборах, будут распространять соответствующую печатную продукцию, начнут проведение несанкционированных массовых мероприятий, призовут народ мирным путям защищать свой выбор от фальсификаций …

Всему этому “экстремизму” надо противостоять. Но как? Данные действия всегда можно будет подвести под определение “экстремизм”: например, “деятельность, направленная на подрыв национальной безопасности государства”, или “организация хулиганских действий по мотивам идеологической розни или враждебности” – эти формулировки с предложенного законопроекта.

В целом законопроект не предложит ничего нового в сравнении с действующим законодательством и потому является документом скорей идеологическим, чем юридическим. Запрет на осуществления деятельности, которая направлена на пропаганду рассовой, национальной, социальной враждебности, захват власти неконституционным путём и другие действия подобного содержания запрещены законами “О общественных объединениях”, “О политических партиях”, “О массовых мероприятиях” и пр. Эти законы предусматривают остановку и ликвидацию деятельности партий и общественных объединений за подобную деятельность в судебном порядке. Помимо того, деятельность незарегистрированных организаций запрещена, и за это установлена административная ответственность (Ст. 167.10 КоАП РБ). Ежегодно десятки активистов демократических движений притягиваются к ответственности по этой статье. Десятки НГО страны ликвидированы в судебном порядке и без обвинения в экстремистской деятельности.

Распространение печатных материалов, которые содержат пропаганду национальной, рассовой и иной враждебности в СМИ, иных печатных материалов, запрещено Законом “О средствах массовой информации”. За распространение печатных материалов без выходных данных, содержание которых направлено на причинение вреда государственным и общественным интересам, тоже установлена административная ответственность (стр. 172 ч. 3 КоАП РБ). Ежегодно тысячи демократических активистов привлекаются к ответственности по этой статье за распространение “самиздата”. Независимые газеты ликвидируются и без “экстремизма” – за мелкие нарушения законодательства о СМИ или просто запрещается их распространение.

Согласно с законопроектом, профилактику проявлений экстремизма будут осуществлять органы прокуратуры, Министерство юстиции, КГБ и иные государственные органы. Они будут выносить официальные предупреждения организациям и гражданам о недопустимости “экстремистской деятельности”. Но, насколько я помню университетский курс права, органы прокуратуры, КГБ и Министерство юстиции и так наделены таким правом. Тут стоит припомнить массовую компанию по предупреждению органами прокуратуры активистов оппозиции во время проведения альтернативных президентских выборов в 1999 году. Именно в то время против Виктора Гончара была возбуждено уголовное дело “за незаконное присвоение властных полномочий”.

Мы уже это проходили. Ничего нового данный законопроект не предусматривает. Это ничто иное, как истерическое нагнетание атмосферы страха в обществе накануне выборов Президента.
При всех этих условиях не надо забывать, что народ Беларуси имеет полное право на мирный протест, и в том числе – против диктаторского режима А. Лукашенки, вправе сказать ему “достаточно”.

Па матэрыялах spring96.org,
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>