2009 11/09
Kazimir Faryno, Minadukacyi

Kazimir Faryno, Minadukacyi

Бацькі Янкі Лапіцкага атрымалі адказ зь Мінадукацыі на свой першы зварот ад 28.08.2009 года.

Адказ, датаваны 08.09.2009 года і атрыманы заяўнікамі 11.09.2009. Ён утрымлівае даволі размытую пазыцыю й апцякальныя фармулёўкі. Акрамя таго, відавочна з-за часу ягонага складаньня, у ім абсалютна ня ўлічаныя апошнія дыскрымінацыйныя захады па фізычным зрыве заняткаў у памяшканьні Гімназыі №1 па гімназычнай беларускамоўнай праграме навучаньня беларускамоўнага вучня ў Жодзіне …

Тым часам, 11.09.2009 года сытуацыя зачыненых дзьвярэй для беларускамоўнага гімназыста Янкі Лапіцкага ў Жодзіне – паўтарылася.

Раніцою Янка з сваёй маці, Сьвятланай Лапіцкай, наведаў паліклініку, а пасьля самастойна скіраваўся ў Гімназыю №1. У школьную бібліятэку, дзе ён спыніўся з-за таго, што ягоны навучальны пакой зноў быў зачынены, падыходзілі настаўніцы. Але – толькі для таго, каб даць вучню хатнія заданьні. Прадстаўнікоў адміністрацыі Гімназыі №1 на гэты раз Янка ня ўбачыў. Пасьля забароны заняткаў ангельскай мовы па загадзе дырэктара сп. Г.Коршуна, настаўніцы не праводзілі з вучням паўнавартасных заняткаў на тэрыторыі адукацыйнай установы … (!?)

Такім чынам, другі дзень, пасьля атрыманьня катэгарычнага загаду ад дырэктара Гімназыі №1 Г.Коршуна аб забароне аказаньня адукацыйных паслугаў беларускамоўнаму вучню на тэрыторыі Гімназыі №1, вучань на практыцы – пазбаўлены права на атрыманьне ведаў на роднай мове.

Трэба заўважыць, што ў першым адказе Жодзінскага выканкаму ад 07.08.2009 была зроблена выснова, што цалкам законна й правамерна “працэс адукацыі й выхаваньня ў ГУА “Гімназыя №1” вядзецца на рускай мове ў адпаведнасьці з ягоным дзейсным статутам.” …

“Пры нязгодзе з працэсам навучаньня й выхаваньня, які вядзецца ў адпаведнасьці з Статутам і іншымі актамі заканадаўства ў дадзенай установе адукацыі й адпаведна артыкулу 51 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, вы ўправе … … абраць іншую ўстанову адукацыі й форму атрыманьня адукацыі дзіцём,”- адзначалася ў першым адказе выканкаму перад пачаткам навучальнага году …

То бок, выглядае так, што кіраўніцтва мясцовые ўлады ў Жодзіне, якое выдала дыскрымінацыйнае Рашэньне №928 аб ліквідацыі паўнавартаснай беларускамоўнай праграмы навучаньня ў Гімназыі №1 … лічыць, што суб’ект права й дзяржаўная ўстанова адукацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мае права мець у якасьці асноўнай мовы навучаньня толькі адну – расейскую мову. А беларуская мова, у гэтым выпадку, разглядаецца імі ў такіх умовах, як бы, нелегітымнай на тэрыторыі гэтай, асобна ўзятай адукацыйнай установы …(!?) Што, канешне, цалкам абсурдна й абсалютна неправамерна па сутнасьці.

Менавіта таму, арт. 5 абз. 1 “Закона аб Адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” адзначае, што “асноўнымі мовамі навучаньня й выхаваньня ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь зьяўляюцца баларуская ды расейская” …

Такім чынам, узгадваючы й Праграму Мінадукацыі “Аб дадатковых мерах па распашырэньні беларускай мовы ў сыстэме адукацыі”, улады абавязаныя стварыць умовы для абраньня грамадзянамі мовы навучаньня й выхаваньня ў кожнай навучальнай установе, а таксама на любым навучальным узроўні (школьным, ліцэйскім, гімназычным …) у адпаведнай мясцовасьці, раёне горада, горадзе …

Таму, калі нават дапусьціць, што на тэрыторыі Гімназыі №1 у Жодзіне ў якасьці АДЗІНАЙ (не асноўнай, заўважце, а адзінай) мовы навучаньня й выхаваньня абрана расейская мова як адна зь дзяржаўных у Беларусі. Тады для пазьбяганьня дыскрымінацыі разам зь ёй у Жодзіне, безумоўна, павінна існаваць і Гімназыя №2, дзе АДЗІНАЙ моваю выкладаньня й выхаваньня зьяўлялась бы беларуская, таксама дзяржаўная мова, акрамя таго – мова асноўнага этнасу ў Белаурсі.

Іншае сьведчыла б аб недапушчальным ва ўмовах двухмоўя дыскрымінацыйным стане ў дачыненьні да беларускамоўных грамадзянаў у грамадзтве.

Кожны разумее, што любы Статут юрыдычнай асобы як суб’екта права на тэрыторыі Беларусі ня можа ўтрымліваць палажэньняў, якія б супярэчылі па сэнсе нормам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, міжнародным стандартам права з МПГіПП, які падпісаны Беларусьсю, артыкулам спэцыялізаваных Законаў, у прыватнасьці, Закону “Аб адукацыі …”… І, такім чынам, дзяржаўны статус беларускай мовы тут быць ня можа. Што было б абсалютным праўным нонсэнсам …

У сваю чаргу, у апошнім адказе намесьніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, К.С. Фарыно адпаведна знаходзім, што “Па інфармацыі, якая атрыманая з упраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, у мэтах рэалізацыі правоў грамадзянаў на адукацыю Яну Лапіцкаму зроблены нармальныя ўмовы для атрыманьня якасных ведаў у “Гімназыі №1 г.Жодзіна”. Ён залічаны ў 8 “А” клясу.” (аўт.: варта ўдакладніць – з расейскай моваю навучаньня).

Але тут проста неабходна казаць пра правы беларускамоўных грамадзянаў (!) і пра залічэньне іхнага сына, беларускамоўнага вучня, які да таго ж навучаўся 7 год па-беларуску – у цалкам расейскамоўную 8 “А” клясу з расеййскай моваю навучаньня (!?)

Застаецца толькі спадзявацца, што напісаны 08.09.2009 года адказ зь Мінадукацыі яшчэ не пасьпеў улічыць ту скандальную па сваёй дыскрымінацыйнасьці й гвалтоўнасьці сытуацыю, якая ўтварылася пасьля некалькіх дзён “нармальнага”, беларускамоўнага навучаньня Янкі Лапцікага ў першыя дні 2009 навучальнага году, калі ён яшчэ мог навучацца ў ягоным гімназычным памяшканьні на тэрыторыі Гімназыі №1.

Бо, пачынаючы з 09.09.2009, як па камандзе, дзьверы вучэбнага памяшканьня Гімназыі №1 у Жодзіне для Янкі Лапіцкага былі зачыняты адміністрацыяй гэтай адукацыйнай установы, якая напярэдадні атрымала новы “сэлектарны” загад з Жодзінскага выканкаму … …

Адказ зь Мінадукацыі ад 08.09.2009 года

Адказ зь Мінадукацыі ад 08.09.2009 года

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>