2009 11/09

Карней Пятровіч

Карней Пятровіч

11 верасня у судзе Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы адбылося папярэдняе паседжанне суда (суддзя Пётр Макадай), на якім разглядалася скарга юрыста Пятровіча Карнея да Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта (БарДзУ).

Як паведамляе праваабаронца Сяргей Гоўша, з 1998 года Карней Пятровіч 7 гадоў працаваў выкладчыкам, а апошнія 4 гады і загадчыкам кафедры на фінансава-прававым факультэце Баранавіцкага філіяла інстытута правазнаўства, а затым быў пераведзены ў новаствораны Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Але за ўдзел у 2004 годзе ў парламенцкіх выбарах з Карнеем Пятровічам не быў працягнуты кантракт і ён мусіў шукаць іншую працу.

Вясной гэтага года Карней Пятровіч падаў заяву на ўдзел у конкурсе на замяшчэнне пасады выкладчыка на той жа фінансава-прававы факультэт БарДзУ, якая на момант падачы заявы была вакантнай, але яго зноў Савет універсітэта не зацвердзіў. Матываў, чаму так адбылося, ніхто не прывёў. Да верасня месца так і заставалася вакантным. Між тым, на судзе прадстаўнік універсітэта Жана Карчык заявіла аб тым, што ўсе пасады занятыя, нехта будзе выкладаць па сумяшчальніцтву.

У сваёй скарзе Карней Пятровіч, адзначае, што ў БарДзУ працуюць выкладчыкамі людзі, якія не маюць не толькі педагагічнай адукацыі, але і адукацыі па спецыяльнасці. Так, у тым годзе там выкладаў, напрыклад, аграном. Да і наогул, з 26 выкладчыкаў толькі 7 штатных, астатнія то прыходзяць, то сыходзяць.

Пятровіч прасіў суд, каб на наступнае паседжанне БарДзУ прадставіла спіс асобаў, якія працуюць (на сталых пасадах і якія абіраліся па конкурсу) з пералікам іх адукацыі, стажу працы, друкаваных навуковых прац і г.д. каб суд упэўніўся ў яго праваце. Аднак прадстаўнікі БарДзУ выказалі адразу пратэст на такую просьбу.

Пятровіч нагадаў, што ў красавіку гэтага года на Савеце факультэта, калі разглядалася яго заява, яго запыталіся: “Вот у нас есть организация “Белая Русь”, а вы в партии Шушкевича, скажите, и как это будет совмещаться?”

Карней Пятровіч расцэньвае адмову ў прадстаўленьні працы як дыскрымінацыю па палітычных матывах.

Наступнае паседжанне суда прызначанае на 22 верасня.

Паводле sping96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>