2009 11/09

9 верасьня 2009 г. у г. Менску была асабліва жорстка разагнаная мірная акцыя грамадзянаў, якія выйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы, каб выказаць сваё меркаваньне наконт удзелу расейскіх вайсковых фармаваньняў у сумесных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньнях. (далей – правапіс першакрыніцы)

Супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя больш за 20 чалавек, 17 з якіх пазней былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Пры гэтым затрыманні суправаджаліся выкарстаннем фізічнай сілы і спец.сродкаў у дачыненні да ўдзельнікаў мірнага сходу. Акрамя таго, Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае звесткамі аб тым, што ў адносінах да затрыманых грамадзянаў прадстаўнікамі МУС выкарыстоўваліся катаванні. Падчас знаходжання затрыманых грамадзянаў у спец.транспарце і будынку РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска ў дачыненні да іх ужываўся фізічны гвалт, а таксама жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст і расцэньвае дзеянні беларускіх уладаў, як чарговы факт парушэння правоў чалавека.

Свабода мірных сходаў і выказвання свайго меркавання з’яўляюцца адным з асновапалагаючых прынцыпаў дэмакратычнага грамадства і іх сістэматычнае парушэнне сведчыць аб нежаданні беларускіх уладаў праводзіць рэальныя дэмакратычныя рэформы ў краіне.

Асаблівую занепакоенасць выклікаюць факты выкарыстання катаванняў да затрыманых грамадзянаў. Варта адзначыць, што органы пракуратуры не даюць належную прававую ацэнку падобным дзеянням, не прыцягваюць вінаватых да вызначанай законам адказнасці, што ў сваю чаргу прыводзіць да адчування безпакаранасці ў некаторых прадстаўнікоў міліцыі і як вынік, прыводзіць да рэцыдываў падобных прыкрых фактаў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойлівае заклікае ўлады Беларусі на справе прадэманстраваць скіраванасць на дэмакратызацыю ў краіне, на практыцы забяспечыць выкананне міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека.

Правааборончы цэнтр “Вясна” заклікае органы пракуратуры правесці пракурорскія праверкі па фактам перавышэня службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі і прыцягнуць вінаватых да вызначанай законам адказнасці.

Рада Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>