Не забірай жыцьцё!
2008 14/10

PravaabaronaУ рэадакцыю трапіў цікавы прыклад звароту ў КС РБ. Прыводзім зварот, які быў скіраваны ў Канстытуцыйны Суд Беларусі ў адпаведнасьці з артыкулам 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Да звароту прыкладаецца меркаваньне тыпу amicus curiae адносна адпаведнасьці некаторых палажэньняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзкіх аб’яднаньнях» ад 04.10.94г. за № 3254-XII Канстытуцыі Рэсублікі Беларусь і нормам Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Обращение в Конституционный суд Республики Беларусь Б.И. Звозскова относительно свободы ассоциаций в Беларуси.

В редакцию поступил интересный пример обращения в КС РБ. Приводим обращение, которое было направлено в Конституционный Суд Беларуси в соответствии с статьей 40 Конституции Республики Беларусь.

К обращению прилагается мнение типа amicus curiae относительно соответствия некоторых положений Закона Республики Беларусь “О общественных объединениях” от 04.10.94г. за № 3254-XII Конституции Республики Беларусь и нормам Международного Пакта о гражданских и политических правах.

Алесь Лета,
by.prava-by.info
(Licviny-INFA)

Zvarot u KS RB (рас.)

Зварот у КС па-беларуску прыводзім далей …

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь

ЗВАРОТ

Паважаны спадар Старшыня,
паважаныя спадары судзьдзі Канстытуцыйнага Суда,

У 1997 годзе Рэспубліка Беларусь прадставіла чацьвёрты пэрыядычны даклад у Камітэт па правах чалавеку ААН. Па гэтым дакладзе Камітэтам былі прынятыя Заключныя камэнтары з рэкамэндацыямі. Рэспубліцы Беларусі было рэкамэндавана, у тым ліку, прывесьці нарматыўна-праўныя акты, якія рэглямэнтуюць ажыцьцяўленьне права на свабоду асацыяцыі, у адпаведнасьць зь агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права.

У цяперашні час Камітэт чакае ад Рэспублікі Беларусь чарговага дакладу.

У бягучым годзе Палатаю прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь будзе разглядацца праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”.

Лічу, аўтарытэтнае меркаваньне Канстытуцыйнага Суду з нагоды адпаведнасьці некаторых нормаў дзейснага Закону Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дапаможа заканадаўцу выканаць рэкамэндацыі Камітэту адносна права на свабоду асацыяцыяў.

Аналіз Закону Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” ад 04.10.94г. N 3254-XII (зь зьменамі й дапаўненьнямі) выклікае сумненьні адносна адпаведнасьці асобных артыкулаў пазначанага Закона Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У парадку артыкулу 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і часткі першай артыкулу 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прашу Канстытуцыйны Суд выказаць сваё меркаваньне адносна адпаведнасьці некаторых артыкулаў Закона “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” Канстытуцыі, і – у выпадку неабходнасьці – выказаць у адрысу заканадаўца свае пажаданьні.

З павагай,
Б.І.Звозкаў

Дадаткі: 1 экз. на 6 аркушах

Звозкаў Барыс Ігаравіч
220094, Менск, вул.Пляханава, д.32, корп.1, кв.284

Меркаваньне тыпу amicus curiae

адносна адпаведнасьці некаторых палажэньняў
Закону Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”
ад 04.10.94г. N 3254-XII
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і нормам Міжнароднага Пакту
аб грамадзянскіх і палітычных правах

Абгрунтаваньне неабходнасьці
У адпаведнасці з артыкулам 40 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах Рэспубліка Беларусь прадстаўляе Камітэту па правах чалавека пэрыядычныя даклады аб прынятых дзяржаваю мерах па зьдзяйсьненьні ў жыцьці правоў, прызнаных у гэтым Пакце, і аб прагрэсе, які дасягнуты ў выкарыстаньні гэтых правоў.

Чацвёрты пэрыядычны даклад быў разгледжаны Камітэтам у кастрычніку 1997 гаду.
Заключнымі Заўвагамі ад 06.11.1997 да гэтага дакладу Рэспубліцы Беларусь рэкамэндавана, у прыватнасьці, прывесьці ў адпаведнасьць з палажэньнямі Пакту нарматыўныя акты, якія рэгулююць рэалізацыю права на свабоду аб’яднаньня.

У будучым дакладзе Рэспубліцы Беларусь неабходна будзе інфармаваць Камітэт аб тым, што зроблена ў гэтым кірунку.

Кароткае рэзюмэ
Становішчы артыкулаў 2, 6, 8, 11 і 13 Закона “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” дадаткова, згодна з маім меркаваньнем, абмяжоўваюць права на свабоду асацыяцыі.
Іх адпаведнасьць часткі 1 артыкула 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь , а таксама патрабаваньням артыкулаў 22 і 5 Пакту выклікае сумненьне.

Фундамэнтальныя палажэньні

А. Канстытуцыя

Кожны мае права на свабоду аб’яднаньняў (ч.1 ст.36)
Рэспубліка Беларусь прызнае прыарытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права й забясьпечвае адпаведнасьць ім заканадаўства (ч.1 ст.8)

Б. Пакт

Кожны чалавек мае права на свабоду асацыацыяў зь іншымі, уключаючы права ствараць прафсаюзы й уступаць у падобныя для абароны сваіх інтэрасаў (ч.1 ст.22)

________________________________
Далей у тэксьце – Пакт
Далей у тэксьце – Закон
Далей у тэксьце – Констытуцыя

Паколькі права на свабоду аб’яднаньня (асацыяцыю зь іншымі) не прыналежыць да ліку правоў, якія карыстаюцца абсалютнай абаронаю, гэта права можа падвяргацца абмежаваньням. Таму да фундамэнтальных палажэньняў варта, па маім меркаваньні, аднесьці

Абмежаваньні

А. Канстытуцыя

Абмежаваньне правоў і свабодаў асобы дапушчальна толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнае бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў (ч.1 арт.23)

Б. Пакт

Карыстаньне гэтым правам не падлягае аніякім абмежаваньням, акрамя тых, якія прадугледжваюцца законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадзтве ў інтаэрэсах дзяржаўнае або грамадзкае бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя і маральнасьці насельніцтва альбо абароны правоў і свабодаў іншых асобаў. Сапраўдны артыкул не перашкаджае ва ўвядзеньні законных абмежаваньняў карыстаньня гэтым правам для асобаў, што ўваходзяць у склад узброеных сілаў і паліцыі (ч.2 арт.22)

1. Міжнародная практыка вылучае два аспекты, якія вызначаюць магчымасьць эфектыўна рэалізоўваць права на свабоду аб’яднаньняў: нарматыўна-праўную базу й праваўжывальную практыку.

2. Паколькі ў Заключных Заключэньнях Камітэту па правах чалавека ААН утрымліваецца рэкамэндацыя прывесьці нарматыўна-праўныя акты, якія адносяцца да права на свабоду асацыяцыі, у адпаведнасьць з палажэньнямі Пакту, увага ў наступных развагах будзе нададзена палажэньням Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”.

3. Прэамбула Закону абвяшчае: “Закон рэгулюе грамадзкія адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з рэалізацыяй права грамадзянаў на аб’яднаньне, і вызначае прынцыпы адукацыі, рэгістрацыі й дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў” (далей – ГА).

4. Грамадзкім аб’яднаньнем, паводле Закону, зьяўляецца добраахвотнае фармаваньне грамадзянаў, якое яны ўтварылі на падставе агульнасьці зацікаўленасьці (інтарэсаў) для сумеснае рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў.

5. Разам з тым, закладзеныя ў некаторых артыкулах Закону прынцыпы ўтварэньня, рэгістрацыі й дзейнасьці ГА выклікаюць сумневы адносна іх адпаведнасьці палажэньням Канстытуцыі й Пакту.

6. Прыведзеныя развагі тычацца выключна асацыяцыяў у выглядзе грамадзкіх аб’яднаньняў і не датычацца палітычных партыяў і прафэсыйных зьвязаў (саюзаў).

I. Індывідуальныя аспэкты права на свабоду асацыацыі (Кожны)

I.1. Пры вызначэньні асобаў, якія карыстаюцца правам на аб’яднаньне (асацыацыю зь іншымі), і Канстытуцыя, і Пакт выкарыстоўваюць тэрмін “кожны”. Гэты тэрмін не нясе ніякага ўказаньня на грамадзянскую прыналежнасьць “кожнага” альбо ейную адсутнасьць.

I.2. Частка 2 артыкулу 2 Закона надзяляе замежнікаў і асобаў без грамадзянства правам уступаць у дзейсныя ГА ды не надзяляе пазначаных асобаў правам ствараць падобныя.

I.3. Супастаўленьне частак першага й другой гэтага артыкулу прыводзіць да высновы аб нераўнапраўі ў адносінах грамадзянаў і неграмадзянаў, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Рэспублікі Беларусь.

I.4. Аднак Рэспубліка Беларусь узяла на сябе міжнароднае абавязальніцтва забясьпечваць усім асобам, якія знаходзяцца ў межах ейнае тэрыторыі пад ейнай юрысдыкцыяй, прызнаныя ў Пакце правы, без аніякіх адрозненьняў, у тым ліку і ў адносінах да месца нараджэньня, грамадзянства альбо іншае прыкметы. (ч.1 ст.2 Пакта) Гэтую акалічнасьць неабходна, на мой погляд, улічваць у сілу артыкулу 8 Канстытуцыі, паводле якой Рэспубліка Беларусь прызнае прыарытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права й забясьпечвае адпаведнасьць ім заканадаўства.
I.5. У частцы другой артыкулу 2 Закону зафіксаванае для неграмадзянаў яшчэ адно дадатковае абмежаваньне: неграмадзяне могуць уступаць у дзейсныя ГА толькі тады, калі такое ўступленьне прадугледжанае статутам гэтага ГА.

I.6. Гэтае дадатковае абмежаваньне – без сумневу – можна аднесьці да тых, якія “прадугледжаныя законам”. Аднак мэта, для дасягненьня якой гэтае абмежаваньне ўстаноўлена, у Законе ня вызначаная. Калі яна ўсё ж існуе, ттады яе правамернасьць выклікае сумнеў – асабліва з улікам магчымасьці “уступіць”. Яшчэ большы сумнеў узнікае пры разглядзе пытаньня: ці зьяўляецца такое абмежаваньне “неабходным у дэмакратычным грамадзтве”.

I.7. Такім чынам, адзначаныя абмежаваньні для замежнікаў і асобаў без грамадзянства, устаноўленыя другой часткаю артыкула 2 Закону выходзяць, на мой погляд, за рамкі абмежаваньняў, усталяваных першай часткаю артыкула 23 Канстытуцыі, другой часткай артыкула 22 Пакта й парушаюць, па маіх меркаваньнях, патрабаваньні артыкула 5 Пакту.

II. Калектыўны складнік права на свабоду асацыацыяў (права на свабоду асацыацыі зь іншымі)

II.1. Не выклікае сумневу, што тэрмін “зь іншымі” прачытваецца як “зь іншымі людзьмі”, дзе “людзі”, безумоўна, пазначэньне нейкай колькасьці індывідаў.

II.2. Пры гэтым ні Канстытуцыя, ні Пакт не вызначаюць у лічбах колькасьць асобаў, зь якімі “кожны” можа аб’ядноўвацца ў ГА.

II.3. Разам з тым, палажэньні Канстытуцыі й Пакту не ўтрымліваюць аніякіх указаньняў аб тым, што кожны мае права ствараць толькі адну асацыацыю. Таму множны лік – “зь іншымі” – можа, у прынцыпе, разглядацца й у кантэксьце некалькіх розных аб’яднаньняў без уліку іх лікавага складу.

II.4. Але нават калі апошнюю развагу не прымаць да ўвагі, усё роўна множны лік ад слова “іншы”, можа ўжывацца й тады, калі, у прынцыпе, гэтых “іншых” усяго двое.

II.5. Такім чынам, у адпаведнасьці з Пактам, “кожны” і зь ім ня менш двух “іншых” маюць права на асацыацыю, гэта значыцца аб’яднаньне.

II.6. Аднак Закон Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” гэткага права жыхарам Беларусі не надае.

II.7. Артыкул 8 Закону сьцьвярджае, што для стварэньня рэспубліканскага ГА павінна быць “ня менш за па 10 заснавальнікаў (сябраў) ад большасьці абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама ад горада Менску”, а для стварэньня мясцовага ГА – “не меней за 10 заснавальнікаў (сябраў) у большасьці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак тэрыторыі, на якую будзе распаўсюджвацца дзейнасьць аб’яднаньня”.

II.8. Такім чынам, “кожны”, што мае менш за дзевяць аднадумцаў, ня мае права ствараць ГА.

II.9. Далей. Як вынікае з гэтага артыкулу, абмежаваньне права на волю асацыацыі адбываецца як па колькасным складзе жадаючых стварыць ГА, гэтак і па месцы іх жыхарства.

II.10. Па сэнсе артыкулу 8 Закона “кожны” з аднадумцамі, якія пражываюць у двух (трох, чатырох) населеных пунктах нейкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, ня мае права ствараць ГА.

II.11. Такім чынам, артыкулам 8 Закону права “кожнага” на волю аб’яднаньня істотна, па маім меркаваньні, абмежаванае. І хоць гэтыя абмежаваньні “вызначаныя законам”, іх правамернасьць з пункту гледжаньня законна пераследуемых мэтаў і тым больш – з пункту гледжаньня “неабходнасьці ў дэмакратычным грамадзтве” – выклікае сур’ёзныя сумневы.

III. Набыцьцё правасуб’ектнасьці

III.1. Рэалізацыя права на свабоду асацыацыі зь іншымі не зводзіцца толькі да працэсу стварэньня ГА. Ня менш важным складнікам ёсьць працэдура рэгістрацыі аб’яднаньня. У шматлікіх выпадках праблема рэгістрацыі наўпрост зьвязаная з ступеньню рэгуляваньня гэтага працэсу з боку дзяржаўных ворганаў.

III.2. Пералік неабходных для рэгістрацыі ГА дакумэнтаў прыведзены ў артыкуле 13 Закону. Пункт 6 другой часткі гэтага артыкулу вызначае, што для дзяржаўнае рэгістрацыі заснавальнікі абавязаныя падаць, акрамя пэўна пахначаных дакумэнтаў, “іншыя дакумэнты, прадугледжаныя заканадаўствам”.

III.3. Паколькі “заканадаўства” ахоплівае ўвесь комплекс нарматыўных актаў, утанаўліваюцца невызначаемыя крытэры для прыняцьця рашэньня, што непрапарцыйна павялічвае дыскрэцыйныя паўнамоцтвы. Нявызначанасьць крытэраў правакуе ўзнікненьне адвольных патрабаваньняў, што, у сваю чаргу, спрыяе памылкам у прыняцьці рашэньняў. Пры гэтым істотна, што памылка ў выглядзе адмовы ў рэгістрацыі пазбаўляе заяўнікоў любых магчымасьцяў сумеснага пераследу замацаваных ва ўстаноўчых дакумэнтах законных мэтаў, і, такім чынам, парушае іхнае права на свабоду асацыацыі.

III.4. Такім чынам, малаважнае, на першы погляд, патрабаваньне прадставіць для рэгістрацыі “іншыя” дакумэнты зьяўляецца, па-мойму, істотным абмежаваньнем свабоды асацыцыі.

III.5. Безумоўна, што гэтае абмежаваньне “утаноўленае законам”. Аднак яго прапарцыйнасьць і сувымернасьць прынцыпу “неабходнасьці ў дэмакратычным грамадзтве” выклікае сумнеў. Сумнеў таксама выклікае скіраванасьць гэткага абмежаваньня для дасягненьня мэтаў, зафіксаваных у ч.1 артыкула 23 Канстытуцыі і ч.2 арт. 22 Пакту.

VI. Дзейнасьць

VI.1. У Законе зафіксавана: “Мясцовым прызнаецца грамадзкае аб’яднаньне, дзейнасьць якога распаўсюджваецца на тэрыторыю адной або некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак”. (ч.4 арт.6) Гэтае становішча дапаўняецца патрабаваньнем указаньня ў статуце тэрыторыі дзейнасьці ГА (п.2 ч.1 арт.11 Закона).

VI.2. Адпраўны пункт, які падахвочвае аспрэчваць правамернасьць гэткага абмежаваньня, досыць ясны: грамадзяне рэспублікі маюць права вольна перасоўвацца ў межах краіны (арт. 30 Канстытуцыі) і маюць права займацца любымі законнымі відамі дзейнасьці. Створанае імі ГА павінна мець магчымасьць займацца гэткімі ж відамі дзейнасьці, як і асобныя людзі – сябры гэтага ГА. Абмежаваньне такой магчымасьці для ГА раўназначна адмове самой ідэі свабоды аб’яднаньня як магчымасьці для аднадумцаў разам працаваць, сумесна рэалізоўваць свае грамадзянскія, эканамічныя, сацыяльныя й культурніцкія правы.

VI.3. Абмежаваньне тэрыторыі дзейнасьці асацыацыі дадаткова, на мой погляд, абмяжоўвае права на свабоду асацыацыі.

Высновы

Варта, па маім меркаваньні, зьвярнуць увагу заканадаўца на неабходнасьць прывядзеньня вышэй пазначаных нормаў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” у адпаведнасьць з становішчамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і нормамі Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Звозкаў Б.І.,
слухач Беларускай Школы правоў чалавеку

Нарматыўныя акты

1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году: прынятая на трынаццатай сэсіі Вярхоўнае Рады Рэспублікі Беларусь дванаццатага скліканьня 15 сакавіка 1994 году; зьмены і дадаткі прынятыя на рэспубліканскіх рэфэрэндумах 24 лістападу 1996 года й 17 кастрычніка 2004 года.

2. Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах: прыняты й адчынены для падпісаньня, ратыфікацыі й далучаныя рэзалюцыяй 2200 А (XXI) Генэральнай Асамблеі ААН ад 16 сьнежня 1966 году; уступіў у сілу 23 сакавіка 1976 гады ў адпаведнасьці з артыкулам 49; падпісаны ад імя БССР у Нью-Ёрку 19 сакавіка 1968 года; ратыфікаваны Ўказам Прэзідыюму Вярхоўнае Рады БССР 5 кастрычніку 1973 года.

3. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”: прыняты Вярхоўнай Радаю Рэспублікі Беларусь 04 кастрычнікк 1994 года; зьмены й дадаткі занесеныя Законамі Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 1995 году, 29 лістапада 1999 году, 22 чэрвеня 2001 году, 26 чэрвеня 2003 году.

Дадатак

1. Amicus curiae – “меркаваньне сябра суду” – гэта форма выказваньня ў судовых працэсах і/або інстанцыях меркаваньня праваабаронцы/праваабарончай арганізацыі, якая вядомая ў практыцы замежных судоў.

2. Сучаснасьць юрыдычнае меркаваньне складзенае на падставе часткі 1 артыкула 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

3. Слухачы Беларускай Школы правоў чалавеку дзейнічаюць, акрамя ўсяго іншага, у абарону вяршэнства права і ўмацаваньня канстытуцыйнага кантролю.

4. Прадстаўленае меркаваньня скіроўваецца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку арт. 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Б.І. Звозкаў

Падрыхтаваў
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>