2009 14/09
Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

12.09.2009 бацькі беларускага вучня Гімназыі №1 Янкі Лапіцкага ў Жодзіне, для якога зь 09.09.2009 па новым загадзе з Жодзінскага выканкаму дырэкцыя гэтае адукацыйнае ўстановы, ў літаральным сэнсе, зачыніла свае дзьверы – атрымалі адказ ад 09.09.2009 з выканкаму на іхную заяву №3 ад 28.08.2009.

У “адказе” як звычайна – не даецца адказаў на зроблены запыт, але прыводзіцца спасылка на палажэньне “Закону аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” ад 26.01.2990г. за №3094-XI, дзе гаворыцца, што “навучальная й выхаваўчая праца ў агульнаадукацыйных установах вядзецца на беларускай і (ці) расейскай мовах”. (!?)

З сэнсу далей прыведзенага ў адказе, можна зрабіць выснову, што кіраўнік Жодзінскага выканкаму В.Грышчанка ўсяго толькі прапанаваў навучаць беларускамоўнага падлетка, які навучаўся 7 год па-беларуску – у адной з расейскамоўных клясаў Гімназыі з “дадатковым вывучэньнем беларускае мовы на узроўні факультатыўных заняткаў” (!?).

Акрамя таго, бацькам падлетка, якога Гімназыя фактычна адмовілася вучыць па-беларуску на ўласнае тэрыторыі (навучльнае памяшканьне для Янкі Лапіцкага зачынілі 08.09.2009г. па загадзе дырэктара), не ўзгадваючы пра парушаныя дамоўленасьці пра месца ды ўзровень далейшага навучаньня, у адказе апавядаецца пра быццам бы нармальнае й рэальна зьдзяйсьняемае аказаньне адукацыйных паслугаў па-беларуску ў хатніх умовах.

Аляксей Лапіцкі пракамэнтаваў дадзены адказ.

– Нават калі прыняць лёгіку выканкаму за нейкі “новы, намэнклятурна-бюракратычны стандарт”, не магчыма ўбачыць пасьлядоўнай заканамэрнасьці ўчасе рэалізацыі гэтага “стандарту”. З аднаго боку ўлады ня могуць парушыць інструкцыю, якая вядзе да выцісканьня беларускамоўнага навучаньня з тэрыторыі Гімназыі №1 і ня могуць зрабіць выключэньня для рэалізацыі хатняй формы навучаньня па прозьбе бацькоў у памяшканьні Гімназыі. А з другога – практычна з ходу, аўтаматычна, вельмі проста парушаюць нормы як спэцыялізаванага, гэтак і Асноўнага закону Рэспублікі Беларусь, згодна зь якімі – не магчыма залічыць падлетка ў нейкую клясу без ягонай згоды ды згоды, адпаведнай заявы на тое, ягоных бацькоў (законных прадстаўнікоў).

Alaksiej Lapicki

Alaksiej Lapicki

І тут, як ні круці, трэба прызнаць, сапраўды праглядаецца зусім іншая лёгіка – лёгіка мэтанакіраванага выцісканьня беларускай мовы з адзінае гімназычнае ўстановы ў Жодзінскім рэгіёне, лёгіка замоўленага зьверху дыскрымінацыйнага перасьледу сямьі праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці – па нацыянальных, моўных ды палітычных прыкметах.

У сувязі з гэтым, 14.09.2009г. бацькі Янкі скіравалі ў Жодзінскі выканкам сваю чарговую заяву, да якой далучылі свае тлумачэньні да склаўшаеся вострай сытуацыі.

У звароце адзначаецца, што залічэньне Янкі Лапіцкага ў расейскамоўную 8 “А” клясу – неправамернае. А “хатняя форма” рэалізоўваецца сёньня “як мэханізм дыскрымінацыі й прымусу, бо на ізаляцыю ў “хатняе беларускамоўнае рэзэрвацыі” свайго беларускамоўнага сына зь відавочным пазбаўленьнем яго вучнёўскага гімназычнага соцыюму, а таксама на ліквідацыю беларускамоўнай спэцыялізавана-гімназычнай праграмы навучаньня,” – бацькі ніколі не давалі згоды …

Тым больш, што ў выпадку непрадстаўленьня праз палову гады чарговай мэдычнай даведкі – Янку, зноў жа прымусова, будуць скіроўваць у расейскамоўную 8 “А” клясу (!) … Падобны падвешаны стан – ёсьць мэханізмам пастаяннага псыхалягічнага ўзьдзеяньня й дыскрымінацыі …

Спасылаючыся на неправамернасьць Рашэньня №928, парушэньне Канстытуцыйных нормаў і адпаведных міжнародных стандартаў права, выкладзеных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, заяўнікі просяць мясцовыя ўлады зьняць штучна створаную імі праблему й вярнуць сытуацыю ў канстытуцыйна-праўнае рэчышча.

ДАДАТКІ:
1) Зява №4 у Жодзінскі выканкам ад 14.09.2009;
2)

Адказ ад 12.09.2009 Жодзінскага выканкаму на заяву №3

Адказ ад 12.09.2009 Жодзінскага выканкаму на заяву №3

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>