2008 14/10

Mihal Pastuhoǔ (Biełarus`)Міхаіл Пастухоў
Прапануем прафэсійнае заключэньне па Канстытуцыйным звароце Б.І.Звозскава, зробленае доктарам права, прафэсарам, Заслужаным юрыстам Рэспублікі Беларусь, былым старшынём КС РБ Пастуховым М.І.

У заключэньні бачна як выстаўляецца ацэнка працы праваабаронцы. Такі водгук дазваляе ўбачыць розныя бакі дакумэнта, выкарыстаць карысны досьвед праведзенай працы ў адукацыйных і практычных мэтах …

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Профессиональное заключэние по Конституционному обращению Б.И. Звозскова

Михаил Пастухов
Предлогаем профессиональное заключение по Конституционному обращению Б.И.Звозскова, сделанное доктором права, профессором, Заслуженным юристом Республики Беларусь, бывшим председателем КС РБ Пастуховым М.И.

В заключении видно как выставляется оценка работы правозащитника. Такой отклик позволяет увидеть разные стороны документа, использовать полезный опыт проведенной работы в образовательных и практичных целях …

Zaklučennie pa zvarocie u KS RB – рас. (Mihal Pastuhoǔ)

Тэкст заключэньня па-беларуску прыводзім ніжэй …


ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ
аб абгрунтаванасьці звароту ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь скаргі ад імя грамадзяніна Барыса Звозкава
па пытаньні аб канстытуцыйнасьці некаторых палажэньняў Закону
“Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”

1. Актуальнасьць і сацыяльная значнасьць паднятай праблемы

Зварот датычыцца важнай праблемы – парадку стварэньня грамадзкіх аб’яднаньняў у Рэспубліцы Беларусь. Па меркаваньні Б.І. Звозкава праўная рэглямэнтацыя гэтага парадку ўтрымлівае шэраг палажэньняў, якія неабгрунтавана абмяжоўваюць права грамадзянаў, а таксама неграмадзянаў (замежнікаў і асоб без грамадзянства) на свабоду асацыяцыі. У звароце пазначаныя абмежаваньні пералічваюцца й ставіцца пытаньне аб прызнаньні палажэньняў Закону неадпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Паднятая ў звароце праблема мае й сацыяльнае значэньне, паколькі тычыцца як ініцыятываў па стварэньні грамадзкіх аб’яднаньняў, так і дзейсных аб’яднаньняў. У выпадку рэалізацыі звароту могуць быць створаныя больш спрыяльныя ўмовы для дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў.

2. Уменьне правільна выкладаць акалічнасьці справы

Акалічнасьці справы выкладзеныя досыць поўна й выразна. Пры гэтым пазначаныя палажэньні Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”, якія падлягаюць праверцы на прадмет канстытуцыйнасьці, а таксама нормы Канстытуцыі, якія варта прыняць да ўвагі.

3. Ужываньне правілаў аргумэнтацыі

Пазыцыя аўтара ў дастатковай ступені аргумэнтаваная. Пры выкладаньні матэрыялу выкарыстаныя лагічныя прыёмы, даюцца спасылкі на заканадаўства Рэспублікі Беларусь, паказаныя магчымыя наступствы іхнага ужываньня.

4. Абгрунтаваньне юрысдыкцыі Канстытуцыйнага Суду
Рэспублікі Беларусь у адносінах да звароту

Свой зварот у Канстытуцыйны Суд аўтар абгрунтоўвае спасылкаю на артыкул 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая падстаўляе кожнаму права на зварот у дзяржаўныя ворганы.
У сувязі з тым, што грамадзяне не зьяўляюцца суб’ектамі, упаўнаважанымі на зварот у Канстытуцыйны Суд, яны могуць прасіць гэты ворган улады адпаведным чынам адрэагаваць на іхны зварот.

Уяўляецца, што ва ўмовах дзейснай рэглямэнтацыі гэта ёсьць цалкам апраўданым рашэньнем. Яно можа заахвочваць Канстытуцыйны Суд прыняць адпаведныя меры па забесьпячэньні канстытуцыйнай законнасьці ў краіне.

5. Выкарыстаньне спасылак на міжнародныя нормы і судовую практыку

У звароце маюцца спасылкі на нормы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. арт. 2, 5, 22). Аднак не прыводзіцца прыкладаў з судовай практыкі, што істотна аслабляе пазыцыі аўтара.

* * *

З улікам выкладзенага, зварот у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь ад імя грамадзяніна Б.І. Звозкава ў дастатковай меры аргумэнтаваны, належным чынам аформлены, утрымлівае спасылкі на нормы беларускага заканадаўства й міжнародныя акты.

Разам з тым, варта адзначыць, што зварот не прывязаны да пэўнай жыцьцёвае сытуацыі, не пацьвярджаецца судовай практыкай і ў гэтай сувязі носіць абстрактны характар.

Па названых вышэй крытэрах падрыхтаваны зварот можа быць ацэненым на 7 балаў з 10 магчымых.
Прымаючы да ўвагі, што зварот можа быць рэалізаваны шляхам скіраваньня ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, да адзнакі варта дадаць яшчэ 5 балаў.

Экспэрт:
доктар права, прафэсар,
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
М.І. Пастухоў

Падрыхтаваў Алесь Лета,
prava-by.info
(Licviny-INFA)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>