2009 23/09

“Аmnesty Іnternational” зьвярнулася зь лістом да А.Лукашэнкі з нагоды трэцяй адмовы ў рэгістрацыі праваабарончага абъяднаньня “Наша Вясна”. У лісьце, у прыватнасьці, гаворыцца:

“Аmnesty Іnternational” уважае, што далейшае адхіленьне заяваў “Нашай Вясны” аб рэгістрацыі зьяўляецца спробай уладаў перашкаджаць таму, каб яе члены выконвалі сваю законную працу, як абаронцы правоў чалавека. Пасьля нядаўняга рашэньня Вярхоўнага Суду заснавальнікі “Нашай Вясны” заявілі аб сваім намеры працягваць праваабарончую дзейнасьць ня гледзячы на рызыку судовага перасьледу паводле артыкулу 193.1 Беларускага Крымінальнага кодэксу…”

У лісьце “Аmnesty Іnternational” зьвяртаецца да беларускіх уладаў з заклікам дазволіць рэгістрацыю “Нашай Вясны”, скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і дазволіць людзям ажыцьцяўляць сваё права на свабоду асацыяцый.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

“Аmnesty Іnternational” обратилась с листом к А.Лукашенко по поводу третьего отказа в регистрации правозащитного абъединения “Наша Вясна”. В письме, у частности, говорится:

“Аmnesty Іnternational” считает, что дальнейшее отклонение заявлений “Нашей Весны” о регистрации является попыткой властей препятствовать тому, чтобы ее члены исполняли свою законную работу, как защитники прав человека. Пасле недавнего решения Верховного Суда основатели “Нашей Весны” заявили о своем намерении продолжать правозащитную деятельность не смотря на риск судебного преследования согласно статье 193.1 Беларуского Криминального кодекса…”

В письме “Аmnesty Іnternational” обращается к беларуским властям с призывом разрешить регистрацию “Нашей Весны”, убрать статью 193.1 Криминального кодекса, которая предусматривает ответственность за деятельность от имени незарегистрированной организации и разрешить людям осуществлять свое право на свободу ассоциаций.

Паводле spring96.org,
Алесь ЛЕТА.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>