
Працэсуальная канкрэтыка ў мэтах праваабароны
ТУТ ПРЫВОДЗІМ РЭКВІЗЫТЫ МЕНСКАГА АБЛАСНОГА СУДУ Й ВЯРХОЎНАГА СУДУ РЭСПКБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, неабходныя для аплаты дзяржпошлінаў пры падачы касацыйных (суб’ектамі Менскай вобласьці) ці наглядных скаргаў – усімі суб’ектамі ў Беларусі. Пры звароце ў Абласны суд ў цэйтноце часу сутыкнуўся з праблемаю аплаты дзяржпошліны … – ніхто ня змог падказаць рэквізыты дазенага віду пляцяжу ў Менскі абласны суд. У 18-30 тэлефоны судоў ужо не адказвалі – працавалі толькі факсы на аўтаматычным рэжыме. Хоць на варце павінны былі быць людзі й дадзеная інфармацыя павінна была быць у іх пад рукою альбо на інфармацыйных стэндах. Сябры праваабаронцы й юрысты дакладнай инфармацыи таксама даць не маглі.
Таму лічу, што кожнаму ў працэсе судовае абароны правоў і свабодаў, якая часьцей без зваротаў у касацыйныя ды наглядныя інстанцыі не абыходзіцца, будзе карысным ведаць рэквізыты па аплаце дзяржпошліны пры падачы адпаведных скаргаў.
Пры гэтым, памер дзяржпошліны, думаецца, варта удакладняць у судзе першае інстанцыі. Там маюцца альбо інфармацыйныя стэнды, альбо працуюць дзяжурныя судзьдзі, якія могуць даць дакладную інфармацыю па дадзеным пытаньні ў кожным канрэтным выпадку.
Памер пачатковай дзяржпошліны па НАГЛЯДЗЕ – 1 базавая велічыня.
Памер наступных дзяржпошлінаў па НАГЛЯДЗЕ – 0,5 базавай велічыні.
Памер базавай велічыні можна ўдакладніць тут – на момант публікацыі ён быў 35 000 BYR
РЭКВІЗЫТЫ ДЛЯ АПЛАТЫ ДЗЯРЖПОШЛІНЫ Ў МЕНСКІ АБЛАСНЫ СУД І ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ:
– для падачы касацыйных скаргаў (для суб’ектаў зь Менскай вобласьці) і
– скаргаў у парадку нагляду … (старшыня Менскага абласнога суду, старшыня Вярхоўнага Суду).
№ 3 6 0 2 1 0 1 0 0 0 0 3 9 _______________________________ ЦБУ №524 ААТ “АБ “Беларусбанк” код 795,
Прызначэньне плацяжу:
Для фізычных асобаў – 0 3 0 0 2
Для юрыдычных асобаў – 0 3 0 0 1
Атрымальнік плацяжу: АГК Галоўнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Менску
*
*
(Паведамленьне, рас.):
№ 3 6 0 2 1 0 1 0 0 0 0 3 9 _______________________________ЦБУ №524 ОАО “СБ “Беларусбанк” код 795,
Назначение плацежа:
Для физических лиц – 0 3 0 0 2
Для юридических лиц – 0 3 0 0 1
Получатель плацежа: ОГК Главного упавления Министерства финансов Республики Беларусь по городу Минску
Думаецца, што дадзеная інфармацыя будзе запатрабаванай і карыснай у мэтах праваабароны ў працэсе дасягненьня мэтаў правасудзьдзя й верхавенства права ў Беларусі.
Алесь Вольны,
паводле прапановаў праваабаронцаў,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
One thought on “КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ. РЭКВІЗЫТЫ ДЛЯ АПЛАТЫ ДЗЯРЖПОШЛІНЫ ПА КАСАЦЫІ Й НАГЛЯДЗЕ”