
Салідарнасьць і ўзаемападтрымка
ДА ЎВАГІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ІНФААБМЕНУ: ПРАВААБАРОНЦАЎ, ЮРЫСТАЎ, ЭКСПЭРТАЎ ПРАВА …
На Праўным Партале ўводзіцца дадатковыя два падразьдзела (гл. у аглаўленьні й адпаведных спасылках).
Гэта:
1) падразьдзел да адукацыйнае рубрыкі ПРАЎНАЯ АДУКАЦЫЯ пад назовам “Дапрацоўка зьместу зваротаў у КПЧ ААН”;
2) падразьдзел рубрыкі ПОШУКІ ДАПАМОГІ пад назовам … “па зваротах у КПЧ ААН”.
У дадзеных разьдзелах плянуецца выстаўляць прыклады рыхтуемых і дапрацоўваемых па зьмесьце зваротаў у КПЧ ААН.
Дадзеная праца будзе весьціся для паляпшэньня якасьці падаваемых ў КПЧ ААН дакумэнтаў зь Беларусі. Гэта будзе спрыяць у павелічэньні колькасьці прыймаемых да разгляду ў КПЧ ААН скаргаў і павелічэньні іхнае выніковай пасьпяховасьці.
Такім чынам, тут будуць выстаўляцца дакумэнты, копіі заяваў у КПЧ ААН … для далейшага абмеркаваньня іх па сутнасьці ў камэнтарах і на спэцыялізаваным для гэтага форуме.
Дадзеная актыўнасьць мае цікавасьць:
1) для адукацыйна-практычных мэтаў,
2) для аказаньня дапамогі заяўнікам па дапрацоўцы зьместу рыхтуемых імі дакумэнтаў.
Мяркуецца, што дадзеная магчымасьць дазволіць калектыўна дапрацоўваць зьмест зваротаў з дапамогаю зацікаўленых калегаў, праваабаронцаў, юрыстаў, экспэртаў права, у тым ліку й міжнародных, а таксама адкрые кожнаму новаму патэнцыйнаму заяўніку, любым зацікаўленым дадзенай тэматыкай суб’ектам, студэнтам юрыдычных спэцыяльнасьцяў … магчымасьць скарыстаць прапануемые меркаваньні й парады, канкрэтную праўную аргумэнтацыю для сваіх канкрэтных справаў, адукацыйнай падрыхтоўкі альбо прафэсійнай дзейнасьці …
Пляцоўка можа стацца добрым падмуркам для назапашваньня адпаведнага практычнага досьведу й абмену думкамі па дадзенай канкрэтнай тэматыцы, што цалкам адпавядае галоўным мэтам Беларускага Праўнага Парталу, дзейнасьць якога скіраваная на пашырэньне й паглыбленьне працэсу імплемэнтацыі міжнародных стандартаў права ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў у нацыянальнае заканадаўства й судавытворчую практыку Беларусі.
ТАКІМ ЧЫНАМ, зацікаўленым удзельнікам інфаабмену й камунікацыі ў дадзенай сфэры прапануем прадстаўляць для разгляду й абмеркаваньня (тут, у камэнтарах і на мэтавым разьдзеле на спэцыялізаваным форуме) копіі ўласных зваротаў у КПЧ ААН для далейшае дапрацоўкі.
У выніку абмеркаваньняў і дапрацоўкі, пасьля адпаведнага адбору, пэрспэктыўныя для мэтаў прасоўваньня правоў чалавека ў Беларусі звароты будуць перакладацца на ангельскую мову й супольна зь міжнароднымі партнэрамі-юрыстамі суправаджацца пры падачы да самаго разгляду завротаў у КПЧ ААН.
Уся пазначаная дзейнасьць будзе зьдзяйсьняцца ў межах Інфармацыйнага Цэнтру пры Беларускім Доме Правоў Чалавека ў Вільні (HRH Center).
ПОСЬПЕХАЎ, УЗАЕМАДЗЕНЬНЯ Й САЛІДАРНАЙ УЗАЕМАПАДТРЫМКІ ВАМ У ВАШАЙ ПАЧЭСНАЙ ПРАВААБАРОНЧАЙ СПРАВЕ, СЯБРЫ!
БЕЛАРУСКІ ПРАЎНЫ ПАРТАЛ.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
На Правовом Портале вводятся дополнительные два падраздела (см. в оглавлении и соответствующих ссылках).
Это:
1) падраздел к образовательной рубрике ПРАВОВОЕ ОБРАЗОВАНИЕ под названием “Доработка содержания обращений в КПЧ ООН”;
2) падраздел рубрики ПОИСКИ ПОМОЩИ под названием … “по обращениям в КПЧ ООН”.
В данных разделах планируется выставлять примеры подготавливаемых и дорабатываемых по содержанию обращений в КПЧ ООН.
Данная работа будет вестись для улучшения качества падаваемых в КПЧ ООН документов из Беларуси. Это будет способствовать увеличению числа принимаемых к рассмотрению в КПЧ ООН жалоб и увеличению их итоговой успешности.
Таким образом, здесь будут выставляться документы, копии заявлений в КПЧ ООН … для дальнейшего обсуждения их по существу в комментариях и на специализированном для этого форуме.
Данная активность имеет интерес:
1) для образовательно-практических целей,
2) для оказания помощи заявителям по доработке содержания документов.
Полагается, что данная возможность позволит коллективно дорабатывать содержание обращений посредством заинтересованных коллег, правозащитников, юристов, экспертов права, в том числе и международных, а также откроет каждому новому потенциальному заявителю, любым заинтересованным данной тематикой субъектам, студентам юридических специальностей … возможность применять предлагаемые мнения и советы, конкретную правовую аргументацию для своих конкретных дел, образовательной подготовки либо профессиональнай деятельности …
Площадка может стать хорошим фундаментом для аккумуляции соответствующего практичного опыта и обмена суждениями по данной конкретной тематике, что целиком соответствует главным целям Беларуского Правового Портала, деятельность которого направлена на расширение и углубление процесса имплементации международных стандартов права в области гражданских прав и свобод в национальное законодательство и судопроизводственную практику Беларуси.
ТАКИМ ОБРАЗОМ, заинтересованным участникам инфообмена и коммуникации в данной сфере предложим представлять для рассмотрения и обсуждения (здесь, в комментариях и в рамках целевого раздела на специализированном форуме) копии собственных обращений в КПЧ ООН для дальнейшей доработки.
В результате обсуждений и доработки, исходя из выработанной шкалы критериев, утверждённой сообществом, будут отбираться перспективные для целей продвижения прав человека в Беларуси обращения, переводиться на английский язык и вместе с международными партнёрами-юристами сопровождаться при подаче до самого рассмотрения обращений в КПЧ ООН.
Вся обозначенная деятельность будет осуществляться в рамках Информационного Центра при Беларуском Доме Прав Человека в Вильне (HRH Center).
УСПЕХОВ, ВЗАИМОДЕЙСТВИЯ И СОЛИДАРНОЙ ВЗАИМОПОДДЕРЖКИ ВАМ В ВАШЕМ ПОЧЁТНОМ И СЛОЖНОМ ПРАВОЗАЩИТНОМ ДЕЛЕ, ДРУЗЬЯ!
ІНСТРУКЦЫЯ-ПАМЯТКА для працы ў ФОРУМЕ
БЕЛАРУСКІ ПРАЎНЫ ПАРТАЛ.