Не забірай жыцьцё!
2008 16/10

ZenzuraСілавыя ведамствы прынялі пастанову, якая вызначае парадак інфармаваньня грамадзтва пра гучныя справы. Чыноўнікі кажуць, што гаворка ідзе толькі пра рэгуляваньне інфармацыі, а вось журналісты ацэньваюць гэта як новы віток цэнзуры. (правапіс першакрыніцы)

Пастанову сумесна прынялі Пракуратура, МУС, КДБ, Мінюст і Дзяржкантроль. Цалкам яна надрукавана ў часопісе «Юрыст», а таксама ў інтэрнэце і лічыцца ўжо ўведзенай у дзеяньне. Дакумэнт рэглямэнтуе інфармаваньне грамадзтва пра гучныя справы. Кіраўнік прэсавай службы МУС Алег Сьлепчанка перакананы, што пасьля прыняцьця пастановы зьвестак пра такія справы ня стане меней:

«Ніякага абмежаваньня інфармацыі ня будзе. Пастанова накіраваная на сыстэматызацыю такой інфармацыі. Гэта наш унутраны мэханізм, які дазваляе вызначыцца, па-першае, хто абавязаны даваць зьвесткі. А па-другое, адсочваньне далейшай інфармацыі не дазволіць яе скажэньня».

Паводле пастановы, забаронена даваць зьвесткі пра незавершаную гучную крымінальную справу безь пісьмовага дазволу судзьдзі. Дарэчы, і зьвесткі пра судзьдзю ці сьледчага таксама трапляюць пад кантроль. Гучная справа ці не — гэта сілавікі абяцаюць вызначаць праз маніторынг у мэдыях і інтэрнэце. Алег Сьлепчанка кажа, што гэтыя захады вырабленыя пасьля нарады кіраўнікоў сілавых ведамстваў, якая адбылася ў Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў красавіку.

Намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец лічыць, што сапраўдным штуршком да супольнай пастановы стала справа пра выбух 4 ліпеня на праспэкце Пераможцаў. Пры расьсьледаваньні гэтай справы ўлада нарабіла шмат беззаконьняў, пра якія паведамлялі недзяржаўныя мэдыі. Цяпер іх магчымасьці вырашана абмеж­аваць, мяркуе экспэрт:

«Мяркую, што журналісты „Советской Белоруссии“ ці 1-га каналу дзяржаўнага тэлебачаньня такі дазвол атрымаюць. А вось супрацоўнікі недзяржаўных мэдыяў — наўрад ці, тым больш пісьмовы дазвол. Гэта накіравана на тое, каб ня даць незалежным мэдыям крытыкаваць ўладу. Што такое найбольш гучныя справы? Тыя, якія найбольш цікавыя людзям, дзе людзі маюць патрэбу і маюць права на інфармацыю. Вось як справа пра выбух, пра забойства журналісткі Чаркасавай, пра зьніклых палітыкаў, пра жывы шчыт. Мяркую, тая ж справа пра „жывы шчыт“ без увагі грамадзтва была б проста пахаваная і не дайшла б да суду. Вось якраз супроць таго, што найбольш цікавіць грамадзтва гэтая пастанова і накіраваная».

Андрэй Бастунец адзначае, што пастанова супярэчыць шэрагу законаў, якія рэгулююць дзейнасьць журналістаў, адвакатаў ды іншых асоб, задзейнічаных у асьвятленьні судовых спраў.

Паводле “Радыё Свабода”

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Звучное дело: цензура или регулирование информации?

Силовые ведомства приняли постановление, которое определяет порядок информирования общества про звучные дела. Чиновники говорят, что речь идет только про регулирование информации, а вот журналисты оценивают это как новый виток цензуры.

Постановление совместно приняли Прокуратура, МВД, КГБ, Минюст и Госконтроль. Целиком оно напечатано в журнале “Юрист”, а также в интернете и считается уже введенным в действие.

Документ регламентирует информирование общества про звучные дела. Руководитель пресс службы МВД Олег Слепченко убеждён, что после принятия постановления обращений про такие дела не станет меньше:

“Никакого ограничения информации не будет. Постановление направлено на систематизацию такой информации. Это наш внутренний механизм, который позволяет определиться, во-первых, кто обязан давать сведения. А во-вторых, отслеживание дальнейшей информации не позволит её искажать”.
Согласно постановлению, запрещено давать сведения про незавершенное звучное уголовное дело бес письменного разрешения судьи. Кстати, и сведения про судью или следователя тоже попадают под контроль. Звучное дело или нет – это силовики обещают определять через мониторинг в СИМ и интернете. Олег Слепченко говорит, что эти меры приняты после собрания руководителей силовых ведомств, которое состоялось у Александра Лукашенки еще в апреле.

Заместитель председателя БАЖ Андрей Бастунец считать, что настоящим толчком к принятию постановления столо дело о взрыве 4 июля на проспекте Победителей. При расследовании этого дела власть совершила много беззаконностей, про которые сообщали негосударственные медии.

Теперь их возможности решено ограничить, полагает эксперт:

“Полагаю, что журналисты “Советской Белоруссии” или 1-га канала государственного телевидения такое разрешение получат. А вот сотрудники негосударственных СМИ – навряд ли, тем более письменное разрешение. Это направленно на то, чтобы не дать независимым медиям критиковать власть. Что такое наиболее звучные дела? Те, какие наиболее интересные людям, где люди имеют нужду и имеют право на информацию. Вот как дело про взрыв, про убийство журналистки Черкасовой, про исчезновение политиков, про живой щит. Полагаю, то же дело про “живой щит” без внимания общества было бы просто похоронено и не дошло б до суда. Вот против того, что наиболее интересует общество это постановление и направлено”.

Андрей Бастунец отмечает, что постановление противоречит ряду законов, которые регулируют деятельность журналистов, адвокатов и других лиц, задействованных в освещении судебных дел.

Паводле “Радыё Свабода”

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>