2008 17/10

Alaksiej Łapicki, ŽodzinaАляксей Лапіцкі
Маю жаданьне зьвярнуць увагу рэдакцыі й чытачоў на заключэньне Камітэту па Правах Чалавека ААН ад 20 сакавіка 2000 года (гл. дадатак, на расейскай мове) па індывідуальным звароце Ўладзімера Лапцэвіча, падазены ў 1997г., у якім ён маючы статус паўнавартаснага суб’екта міжнароднага права (адносна грамадзка-палітычных правоў і свабодаў), інфармаваў Камітэт аб парушэньні Рэспублікай Беларусь уласных правоў, прапісаных у пункце 2 артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Прадстаўляецца, што ўважлівае прачытаньне дадзенага дакумэнту, было б вельмі карысным для любых бакоў праваабарончага ці праваахоўна-судовага працэсу, для правільнага разуменьня й асэнсаваньня чыноўнікамі любога роўню межаў уласных паўнамоцтваў, па-за якімі ўжо пачынаецца ўмяшальніцтва ў сфэру правоў чалавека, грамадзяніна, асобы, абараняемую, як сілаю нацыянальнага, гэтак і міжнароднага права …

Дакумэнт раскрывае ляканічнае, але цалкам датстатковае, падрабязнае апісаньне тых падыходаў, якія выкарыстоўваюцца Камітэтам для разуменьня сутнасьці парушанай нормы права на свабодны распаўсюд інфармацыі.

І гэта ёсць сапраўды безкаштоўна карысным матэрыялам для асэнсаваньня таго, як правільна – абсалютна аднаабразна й дакладна прачытваецца альбо трактуецца ўзгаданая міжнародная норма права, якая зьяўляецца безумоўным стандартам і мусіць быць адпаведным імпэратывам для ўсіх суб’екатаў права Рэспублікі Беларусь.

Спэцыялістам, юрыстам і адвакатам, верагодна й судзьдзям …, будзе цікавым прасачыць за незаангажавана пасьлядоўнай, выкшталцонай лёгікай, што праглядаецца ўчасе разгляду сытуацыі, датычнай парушэньня грамадзянка-палітычнага права ў адносінах да грамадзяніна Беларусі.

Пры гэтым, таксама цікавым было б зьвярнуць увагу кожнага, у літаральным сэнсе, кожнага суб’екта права ў Беларусі на тое, як проста вызначаецца й фіксуецца любое адхіленьне ад існуючае нормы, а таксама падумаць і ацаніць, на колькі “дакладна, поўна” гарантуе нашая краіна імплемэнтацыю дадзенай нормы права ўва ўласнае нацыянальнае заканадаўства й судавытворчую практыку (!?). А таксама, ці адбыліся нейкія зьмены з моманту вынясеньня Камітэтам па Правах Чалавеку ААН дадзенага заключэньня ў 2000 годзе!?

Не залішнім, канешне, будзе нагадаць, што не выкананьне дадзеных патрабаваньняў – ёсьць недапушчальным парушэньнем Краінай-Удзельніцай (у тым ліку, заснавальніцай ААН …) уласнага Асноўнага закону, міжнародных абавязальніцтваў перад ААН па падпісанай для выкананьня Беларусьсю дамове – Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Бо падобныя непрыглядныя, непрыстойныя паводзіны … – не да твару ейнаму “маладому” міжнароднаму іміджу, “дабрасумленнасьці” й, трэба спадзявацца, “рэспэктабэльнасьці” … Іначай – нас датычацца ўсе вынікаючыя зь невыкананьня дамоўных абавязкаў, непапулярныя наступствы … Яны ёсьць пачаткам нашых сёньняшніх складанасьцяў і “агульнанацыянальных” ахвяраў, зусім неабгрунтаваных выдаткаў, пэўнай нутранай і міжнароднай напружанасьці, стратаю нерэалізаваных дагэтуль шырокіх магчымасьцяў паўнавартаснага імжнароднага супрацоўніцтва …

Безумоўна, любая паважаючая сябе й свой народ краіна, насамрэч, паважае сваіх грамадзянаў (!), іхныя правы й свабоды. Яна ніколі не дапусьціць прынізіць статус свайго грамадзяніна, свайго народу, ніжэй за статус іншых Карінаў-Падпісантаў гэтай адметнай міжнароднай дамовы. Бо, з правоў і свабодаў кожнага Беларуса складаюцца правы й свабоды ўсяго Беларускага народа.

А наш народ – мае поўнае права быць свабодным і годным, “займасць свой пачэсны пасад між народамі”, як заможнай і квітнеючай Эўропы, гэтак і ўсяго цывілізаванага сьвету – жыць у сяброўстве, супрацы й узаемапавазе ў вялікай і мірнай сямьі народаў.

Думаецца, што пасьля прачытаньня далучанага ніжэй матэрыялу, кожны здолее адказаць на пытаньне, пастаўленае ў загалоўку артыкула, зыходзячы з тае аксыёмы, што асэнсаваньне – заўсёды каштоўны працэс …, які набліжае да разуменьня й новае якасьці …

Дык ці справядліва гэта ў адносінах да Беларусі!?
І калі не … – дык чаму так?
І што трэба, для таго, каб і ў нас – усё максымальна імкнулася … і безумоўна адпавядала закону? А сам закон, як і судавытворчая практыка, у сваю чаргу – не супярэчыў асноватворным пастулатам і стандартам права?

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Осознание – всегда ценный процесс …, который ведёт к пониманию и новому качеству. Справедливо ли это для Беларуси!?

Алексей Лапицкий
Имею желание обратить внимание редакции и читателей на заключение Комитета по Правам Человека ООН от 20 марта 2000 года (см. приложение, рус.) по индивидуальному обращению Владимера Лапцевича, поданы в 1997г., в котором он имея статус полноценного субъекта международного права (относительно гражданско-политических прав и свобод), информировал Комитет о нарушении Республикой Беларусь своих прав, прописанных в пункте 2 статьи 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах.

Представляется, что внимательное прочитание данного документа, было бы очень полезным для любых сторон правозащитного или правоохранительно-судебного процесса, для правильного понимания и осознания чиновниками любого уровня границ собственных полномочий, вне которых уже начинается вмешательство в сферу прав человека, гражданина, особы, охраняемую, как силою национального, так и международного права …

Документ раскрывает лаконичное, но целиком достаточное, подробное описание тех подходов, которые используются Комитетом для понимания существа нарушенной нормы права на свободное распространение информации.
И это является действительно бесценно полезным материалом для понимания того, как правильно – абсолютно однообразно и точно прочитывается либо трактуется упомянутая международная норма права, которая является безусловным стандартом и должна быть соответствующим императивом для всех субъектов права Республики Беларусь.

Специалистам, юристам и адвокатам, возможно и судьям …, будет интересным проследить за непредвзято последовательной, утончённо взвешенной логикой, которая просматривается при рассмотрении ситуации, касательной нарушения гражданско-политического права в отношении гражданина Беларуси.

При этом, тоже интересным было бы обратить внимание каждого, в буквальном смысле, каждого субъекта права в Беларуси на то, как просто определяется и фиксируется любое отступление от существующей нормы, а также подумать и оценить, на сколько “точно, полно” гарантирует наша страна имплементацию данной нормы права в собственное национальное законодательство и судопроизводственную практику (!?). А также, произошли ли какие-либо изменения с момента вынесения Комитетом по Правам Человеке ООН данного заключения в 2000 году!?

Ни излишних, канешне, будет напомнить, что ни выкананьне данных патрабаваньняў – ёсьць недопустимым парушэньнем Страной-Участницей (в том числе, основательницей ООН …) собственного Основного закону, международных обязательств перед ООН по подписанной для выкананьня Беларусьсю соглашению – Международном Пакте о гражданских и политических правах.

Ведь подобное неприглядное, неприличное поведение … – не к лицу её “молодому” международному имиджу, “добропорядочности” и, надо надеяться, “респектабельности” … Иначе – нас касаются все вытекающие из неисполнения договорных обязанностей, непопулярные последствия … Они являются началом наших сегодняшних трудностей и “общенациональных” жертв, совсем необоснованных расходов, определенной внутренней и международной напряжённости, потерей нереализованных поныне широких возможностей полноценного международного сотрудничества …

Безусловно, любая уважаюўая себя и свой народ страна, на самом деле, уважает своих граждан (!), іх права и свободы. Она никогда не допустит принизить статус своего гражданина, своего народа, ниже статуса других Стран-Подписантов этого выдающегося международного соглашения.

Ведь, с прав и свобод каждого Беларуса складываются права и свободы всего Беларуского народа.
А наш народ – имеет полное право быть свободным и достойным, “занимать свой почётный престол среди народов”, как зажиточной и процветающей Европы, так и всего цивилизованного мира – жить в дружбе, сотрудничестве и взаимоуважении в большой и мирной семье народов.

Думается, что после прочитания приложенного ниже материала, каждый сможет ответить на вопрос, поставленный в заголовке статьи, исходя с той аксиомы, что осознание – всегда ценный процесс …, который приближает к пониманию и новому качеству …

Так справедливо ли это в отношении Беларуси!?
И если нет … – то почему же?
И что надо, для того, чтобы и у нас – всё максимально стремилось … и безусловно соответствовало закону? А сам закон, как и судопроизводственная практика, в свою очередь – не противоречили основополагающим постулатам и стандартам права?

Licviny-INFA,
Жодзіна.

ДАДАТАК: Сообщение № 780/1997, Лапцевич против Беларуси

One thought on “Асэнсаваньне – заўсёды каштоўны працэс …, які набліжае да разуменьня й новае якасьці. Ці справядліва гэта для Беларусі!?”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>