2009 18/10
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Усё зразумела. Чым бліжэй да выбараў, тым больш чутнымі павінны быць выключна “афіцыйна-правільныя” і “чэсныя” прамовы. Тым менш “шумоў” ад апанэнтаў павінна ўсплываць у СМІ-прасторы. Ня кепса было б “рэжыму” мець і “адвакатаў улады” з боку так званай, актыўна рыхтуемай сёньня, купляемай і адаптуемай да патрэбаў правадыра “кіраванай часткі апазыцыі”. Каго можна купіць – купляюць ужо сёньня. Каго не купіш – вылучаюць у шэрагі “мішэняў” для плянава санкцыяваных, мэтавых “палітычных зачыстак” – псыхалягічна-адміністрацыйнага ўціску, цкаваньня й дыскрымінацыйнага перасьледу.

ТАМУ, ПРЫ ГЭТЫМ, вельмі важна, каб гэтыя новыя спосабы палітычнага ўціску й перасьледу, якія сёньня бярэ на ўзбраеньне й паўсюдна мэтадычна рэалізуе рэжым у Беларусі, былі сваечасова заўважаныя й шырока агучаныя, атрымалі адпаведную ацэнку на самым высокім прадстаўнічым узроўні.

Сапраўды, у сытуацыі дыялёгу з ЭЗ на плятформе неабходных дэмакратычных зьменаў у краіне, узмацніўся рэпрэсыўны ўціск на праваабронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці з мэтаю любымі сродкамі “пагасіць” любую несанкцыяваную актыўнасьць, на далёкіх подступах прадухіліць усе перашкоды для правядзеньня “паказальнага шоў” ад “галоўнага выступоўцы” з “бэк-вакалам” намэнклятурна-бутафорскага суправаджэньня па ўсёй краіне … Сваеасаблівасьць і ВАЖКАСЬЦЬ гэтага ПЭРФОМЭНСУ – у ягоным “антыкрызысным” ды “перадвыбарча-рэпрэсыўным” напаўненьні, а таксама – у надзвычай узмоцненым ПАКАЗАЛЬНЫМ, РЫТАРЫЧНА-БУТАФОРСКІМ аздабленьні.

А рэалізуемы сёньня новы від “грамадзка-палітычнай зачысткі” – пэрсанальна мэтавая, пасьлядоўная й глыбокая …, з паралельнай “разпрацоўкаю” дзейсных арганізацыйных структураў у грамадзтве.

Такім чынам, пад “дымавой заслонаю” розна-вэктарнай інтэграцыі й абвешчанай лібэралізацыі …, насамрэч, у краіне адбываецца ўзмацненьне практыкі мэтавага ўціску на грамадзкія структуры й асноўныя правы чалавеку на шырокім грамадзянскім фронце … Рыхтуецца поле для новых “БЕЗПРЭЦЭДЭНТНА празрыстых” “дэрмакратычных вырабаў” і “правільнай кланава-алігархічнай прыхватызацыі” – аўтарытарна-намэнклятурнага гандлю дзяржаўнасьцю краіны ад імя (ці ў імя) САМАГО НАРОДУ.

Авангардная ж частка БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, у выглядзе грамадзянскай супольнасьці – у гэты час (па задумцы) будзе “ўмывацца ўласнай крывёю” пад заваламі “лякальна-кропкавых бомбавых удараў” па ёй …

Вось прыкладна так канкрэтна, на месцы, з узроўню самаго ПРАЎНА-КАШТОЎНАСНАГА супрацьстаяньня – успрымаецца тое, што рэальна стаіць за рытарычна ўзьнёслым “тлумам з трыбунаў” і “ружовым фасадам” абвешчанай “лібэралізацыі” ў краіне.

Такім чынам, калі зьняць “ружовыя акуляры” сваіх шчырых спадзяваньняў можна раптам убачыць, што мэханізм рэпрэсыяў, насамрэч, зусім і не спыняўся. Ён дзейнічае паўсюль, дзе па адпрацаваных гадамі схэмах, дзе на новых, але мэтава і адмыслова – па загадзя вызначаных і санкцыяваных на “падаўленьне” любымі сродкамі “мішэнях” … І ў гэтай “важнай дзяржаўнай справе” мясцовы службоўца цяпер – нарэшце атрымаў сваю даўгачаканую ўласную “першую скрыпку” з прапісанай да апошняе ноты “партытураю”. Нават, ня гледзячы на тое, што замест “смычка” у руцэ – звыклы для “намэнклятурнага слыху” “дручок” як “апошні аргумэнт” для “няўдзячнага слухача ў аўдыторыі”, а ад выдаваемых у паветра “гукаў” – чырванеюць не толькі вушы – ПРАДСТАЎЛЕНЬНЕ, тым не менш, ПРАЦЯГВАЕЦЦА. І “ГАЛОЎНАЯ ТЭМА” ў ім, дзе “напорам”, а дзе “надрывам”, але “ГУЧЫЦЬ” … усё больш дзёрка й НАСТОЙЛІВА … І – усё з новай і новай сілаю.

МОЖА ХОПІЦЬ! Ці не прыйшоў час спыніць гэты зьдзек? Проста ўзьняцца ды й выйсьці з “аўдыторыі”! Перастаць быць “масоўкаю” у падобным “танным прадстаўленьні”! Тым больш, што падобны кадрава-намэнклятурны ПЛЯГІЯТ – зусім не дацягвае … ані да “ПАЛАНЭЗА АГІНСКАГА”, ані да “ФЭРЫТЭЙЛ РЫБАКА”, ані да любай сэрцу постсавецкае намэнклятуры “ЛЕНІНСКАЙ ВАРШАВЯНКІ” … Ды й на любым “ЭЎРАБАЧАНЬНІ” з падобнымі талентамі й “рэпэртуарам” – “лавіць” няма чаго …

АЙДА ДА ДОМУ! ДА СВАІХ СЯБРОЎ, ДА СВАІХ КАХАНЫХ, ДА ДЗЯЦЕЙ І БАЦЬКОЎ, ДА СЕМЬЯЎ, ДА СВАІХ ВЫТОКАЎ – … ДА ЎЛАСНАЕ СВАБОДЫ Й ДА ВОЛЬНАЕ ЭЎРАПЕЙСКАЕ БЕЛАРУСІ!

І толькі так і толькі там, па-за “мурамі” ўласнага рабскага страху й няспыннага падману, здымаючы зь сябе апошнія парэшкі “кайданак” прыніжанасьці – ажывем, адродзімся душою, нібы зноў здаля пачуем ува ўласных сэрцы голас даўно забытага з маленства сьпеву, адчуем родны пах валос, цеплыню й пяшчоту матчыных рук, адчуваньне натуральнае ды неад’емнае, заўсёды прыналежнай кожнаму з нас ад нараджэньня чалавечай годнасьці й свабоды …

І толькі так, абуджаючы ўласную чалавечую й … гістарычную памяць, грамадзянскую сьвядомасьць і адказнасьць … – станем самімі сабою, станем грамадзянамі ўласнай роднае краіны, Беларусі. І гэта будзе ўжо – нашым выбарам, нашым жыцьцём і нашай свабодаю! Жыцьцём – не дзеля спакою бюракратычна-аўтарытарнага апарату ці нейкага там найгалоўнейшага з службоўцаў, а дзеля нас саміх, для кожнага з нас, нашых дзяцей і родных, нашага дому, для нашага народу … й нашай незалежнай ды эўрапейскай, вольнай і дэмакратычнай краіны – Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В свете многочисленных нарушений гражданских прав и свобод, которые происходят сегодня в Беларуси, в которых “широким фронтом” задействована вся “вертикаль” власти через активизированные по всей стране местные исполкомы, правоохранительно-специальные и судебные “подструктуры” правящего режима … – можно констатировать, что “децентрализация ответственности” при реализации задач по подавлению инакомыслия и гражданской активности здесь, как и прогнозировалось, осуществляется целенаправленно и планомерно.

Всё понятно. Чем поближе к выборам, тем более слышимыми должны быть исключительно “официально-правильные” и “чэсныя” речи. Тем меньше “шумов” от апанентов должно всплывать в СМИ-пространстве. Не плохо было бы “режиму” иметь и “адвокатов власти” со стороны так называемой, активно подготавливаемой сегодня, покупаемой и адаптируемой к нуждам вождя “управляемой части оппозиции”. Кого можно купить – покупают уже сегодня. Кого не купишь – выделяют в ряды “мишеней” для планово санкционированных, целевых “политических зачисток” – психологического и административного давления, травли и дискриминационного преследования.

ПОЭТОМУ, ПРИ ЭТОМ, очень важно, чтобы эти новые способы политического притеснения и преследования, которые сегодня берёт на вооружение и повсюду методически реализует режим в Беларуси, были своевременно замечены и широко озвучены, получили соответствующую оценку на самом высоком представительском уровне.

Действительно, в ситуации диалога с ЕС на платформе необходимых демократических перемен в стране, усилился репрессивное давление на правозащитников и активистов гражданского общества с целью любыми средствами “пагасить” любую несанкционированную активность, на далеких подступах предотвратить все преграды для проведения “показательного шоу” от “главного выступающего” с “бэк-вокалам” наменклатурно-бутафорского сопровождения по всей стране … Своеобразность и ВАЖНОСТЬ этого ПЕРФОМЕНСА – в его “антикризисном” и “предвыборно-репрессивном” наполнении, а также – в чрезвычайно усиленном ПОКАЗАТЕЛЬНОМ, РИТОРИЧЕСКИ-БУТАФОРСКОМ обрамлении.

А реализуемый сегодня новый вид “общественно-политической зачистки” – персанально целевая, последовательная и глубокая …, с параллельной “разработкой” действующих организационных структур в обществе.

Таким образом, под “дымовым занавесом” разно-вектарной итеграции и объявленной либерализации …, на самом деле, в стране происходит усиление практики целевого давления на гражданские структуры и основные права человека на широком гражданском фронте … Готовится поле для новых “БЕСПРЕЦЕДЕНТНО прозрачных” “дермократичных выборных поделок” и “правильной кланово-олигархической прихватизации” – авторитарно-наменклатурной торговли государственностью страны от имени (или во имя) САМОГО НАРОДА.

Авангардная же часть БЕЛАРУСКОГО НАРОДА, в виде гражданского общества – в это время (по задумке) будет “умывацца собственной кровью” под завалами “локально-точечных бомбовых ударов” по ней …

Вот примерно так конкретно, на месте, с уровня самого ПРАВОВОГО и ЦЕННОСТНОГО противостояния – воспринимается то, что реально стоит за риторически возвышенной “дурью с трибун” и “розовым фасадом” объявленной “либерализации” в стране.

Таким образом, когда снять “розовые окуляры” своих искренних надежд можно вдруг увидеть, что механизм репресий, на самом деле, совсем и не останавливался. Он действует повсюду, где по отработанным годами схемах, где на новых, но целенаправленно и специализированно – по заранее определенным и санкционированным на “подавление” любыми средствами “мишеням” … И в этой “важном государственном деле” местный чиновник теперь – наконец получил свою долгожданную собственную “первую скрипку” с прописанной до последней ноты “партитурой”. Даже, не смотря на то, что вместо “смычка” в руке – привычный для “номенклатурного слуха” “дубец” как “последний привычный аргумент” для “неблагодарного слушателя в аудитории”, а от выдаваемых в воздух “звуков” – краснеют ни только уши – ПРЕДСТАВЛЕНИЕ, тем не менее, ПРОДОЛЖАЕТСЯ. И “ГЛАВНАЯ ТЕМА” в нём, где “напором”, а где “надрывом”, но “ЗВУЧИТ” … все более дерзко и настойчиво … И – всё с новой и новой силой.

МОЖЕТ ХВАТИТ! Не пришло ли время прекратить это издевательство? Просто подняться и выйти из “аудитории”! Перестать быть “массовкой” в подобном “дешёвом представлении”! Тем более, что подобный кадрово-номенклатурный ПЛАГИАТ – совсем не дотягивает … ни до “ПАЛАНЕЗА ОГИНСКОГО”, ни да “ФЭРИТЭЙЛ РЫБАКА”, ни да любимой сердцу постсоветски номенклатурной “ЛЕНИНСКОЙ ВАРШАВЯНКИ” … Да и на любом “ЕВРОВИДЕНИИ” с подобными талантами и “репертуаром” – “ловить” нечего …

АЙДА ПО ДОМАМ! К СВОИМ ДРУЗЬЯМ, К СВОИХ ЛЮБИМЫХ, К ДЕТЯМ И РОДИТЕЛЯМ, К СЕМЬЯМ, К СВОИМ ИСТОКАМ – … К СОБСТВЕННОЙ СВОБОДЕ И К СВОБОДНОЙ ЕВРОПЕЙСКОЙ БЕЛАРУСИ!

И только так и только там, вне “крепостных настен” собственного рабского страха и беспрестанного обмана, снимая с себя последние остатки “оков” униженности – оживём, возродимся душой, словно сызнова из далека услышим в собственом сердце голос давно забытой с младенчества песни, почувствуем родной запах валос, теплоту и нежность материнских рук, ощущение естественных и неотъемлемых, всегда принадлежащих каждому из нас от рождения человеческого достоинства и свободы …

И только ток, пробуждая собственную человеческую и … историческую память, гражданское сознание и ответственность … – станем самими собой, станем гражданами собственной родной страны, Беларуси. И это будет уже – нашим выбором, нашей жизнью и нашей свободой! Жизнью – не ради спокойствия бюрократично-авторитарного аппарата или какого-то там найглавнейшего из чиновников, а ради нас самих, для каждого из нас, наших детей и родных, нашего дома, для нашего народа … и нашей независимой и европейской, свободной и демократичной страны – Беларуси.

Аляксей Лапіцкі, спэцыяльна для

Беларускага Праўнага Парталу,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>