2 кастрычніка ў Вялейцы завяршыліся адміністрацыйныя суды над Алесем Наркевічам, Уладзімірам Малярчуком, Аляксеем Сюдаком. Іх асудзілі па абвінавачваньні ў правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу 1 верасня ля вёскі Красны Беражок, дзе былі ўсталяваныя памінальныя крыжы. Празь некалькі дзён крыжы былі зьнесеныя невядомымі вандаламі. Як аказалася раней – па загадзе раённых уладаў. А супраць удзельнікаў жалобнае акцыі была заведзена адміністратыўная справа.
Для вынясеньня прысуду суд, які адбываўся 01.10.2009 узяў перапынак да 02.10.2009. А на заключным паседжаньні 02.10.2009 а 15.00 гадзіне судзьдзя сп. Абрамчык за 1 хвіліну зачытаў свой прысуд. Пры гэтым, удзельнікі не пачулі матывацыянага абгрунтаваньня таго, якім чынам жалобная акцыя ўшанаваньня памяці продкаў (жалобная паніхіда) магла несьці нейкую пагрозу ці шкоду гармадзтву, а таксама абавязана была замаўляцца як масавы мітынг і чакаць дазволу ў выканкаме.
У выніку штрафы атрымалі: Сюдак – 30 базавых (1050000 рублёў); Малярчук – 30 базавых (1050000 рублёў); Наркевіч – 20 базавых (750000 рублёў).
Пасьля абвяшчэньня прысуду судзьдзя, не ўзьнімаючы вочы, выйшаў з залі паседжаньняў …
*
*
(Паведамленьне, рас.)
2 октября в Вилейке завершились административные суды над Алесем Наркевичем, Владимиром Малярчуком, Алексеем Сюдаком. Их осудили по абвинению в праведении несанкционированного митинга 1 сентября в деревни Красный Бережок, где были установлены заупокойные памятные кресты. Через несколько дней кресты были снесены неизвестными вандалами. Как оказалось ранее – по приказу районных властей. А против участников траурной акции – было заведено административное дело.
Для вынясеньня приговора суд, который отбывался 01.10.2009 взял перерыв к 02.10.2009. А на заключительном паседжаньні 02.10.2009 а 15.00 часу судзьдзя сп. Абрамчык за 1 минуту зачитал свой приговор. При этом, участники ни услышали матывацыянага абгрунтаваньня того, каким образом траурная акция ушанаваньня памяти предков (траурная панихида) могла несьці какую-то угрозу или вред гармадзтву, а тоже абавязана была заказываться как массовый митинг и ждать разрешения в вканкаме.
В результате штрафы получили: Сюдак – 30 базовых (1050000 рублей); Малярчук – 30 базовых (1050000 рублей); Наркевич – 20 базовых (750000 рублей).
После аглашения приговора судья, не поднимая глаз, вышел с зала заседания …
Паводле vialejka.org,
Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал.