2009 02/10

193logoДэлегацыя Асамблеі НДА на канфэрэнцыі АБСЭ ў Варшаве агучыла сваю пазыцыю адносна праблемы наяўнасьці ў Беларусі крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі.

У межах штогадовай нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні прадстаўнікі Асамблеі няўрадавых арганізацыяў зладзілі круглы стол “193.1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі”. Падчас мерапрыемства прысутных азнаёмілі са зьместам артыкула 193.1 палітыка-прававым кантэкстам яго ўзьнікненьня, распавялі ўдзельнікам пра практыку ўжываньня артыкула 193.1 КК у дачыненьні да ўдзельнікаў незарэгістраваных няўрадавых арганізацыяў ў 2006-2009 гг. Сярод выступоўцаў — Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч (ПЦ «Вясна»), Алёна Валынец і Юры Чавусаў (Асамблея НДА Беларусі).

У межах круглага стала прадстаўнікі Асамблеі адзначылі: “Мы, усе выступоўцы, зьяўляемся крымінальнымі злачынцамі паводле беларускага заканадаўства. Але мы цьвёрда перакананыя, што праблема ня ў нас, а ў законах і дзяржаве, якая аўтаматычна запісвае ў злачынцы тысячы беларускіх грамадзянаў, адначасова масава адмаўляючы ў рэгістрацыі і забараняючы незарэгістраваныя ініцыятывы».

Была прадстаўленая грамадзкая кампанія “Стоп 193.1”, адбылася прэм’ера мультфільмаў, якія высьмейваюць абсурднасьць артыкула 193.1. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства далі ацэнку нядаўнім заявам Мін’юста. За апошні месяц органам рэгістрацыі было зроблена некалькі недвухсэнсоўных сыгналаў, якія сьведчаць пра намер уладаў адмяніць крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, зьмяніўшы яе на адміністратыўную. У прыватнасьці,
чыноўнік зь Мінюста і падчас канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні ў чарговы раз паабяцаў, што зьмены ў Крымінальны кодэкс будуць унесеныя.

Разам з тым, як адзначыла выканаўчая дырэктарка Асамблеі Алёна Валынец, “абяцальная рыторыка – звычайная для беларускіх уладаў, мы да яе ўжо даўно прызвычаіліся. Аднак грамадзянская супольнасьць задаволіцца толькі канкрэтнымі зьменамі й крокамі ў накірунку паляпшэньня сытуацыі з свабодай асацыяцыяў. Першым такім крокам можа стацца скасаваньне артыкулу 193.1 і любой адказнасьці, у тым ліку адміністратыўнай, за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў”, – падкрэсьліла Алёна Валынец.

У працы круглага стала “193.1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі” удзельнічалі каля 30
чалавек з розных краінаў. Сярод прысутных – і прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі зь Міністэрства замежных справаў, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства унутраных справаў.

У выніку мерапрыемства многія замежныя ўдзельнікі выказалі жаданьне далучыцца да кампаніі “Стоп 193.1”. “Мы разрукавалі звароты, якія можна падпісаць і даслаць у беларускія ўладныя інстанцыі. Спадзяемся, ад гэтага будзе вынік і замежнікі таксама далучацца да нашай барацьбы”, — зазначыла Алёна Валынец.

У той жа час, як паведамляе “Наша Ніва”, начальнік аддзела па рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі, які браў удзел у канферэнцыі, паабяцаў, што ў Крымінальны кодэкс будуць унесеныя праўкі адносна артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Делегация Ассамблеи НГО на конференции ОБСЕ в Варшаве озвучила свою пазицию относительно проблемы существования в Беларуси криминальной ответственности за дзеятельность незарегистрированной организации.

В рамках ежегодного совещания ОБСЕ по человеческому измерению представители Ассамблеи неправительственных организаций провели круглый стол “193.1: Криминальное преследование за деятельность незарегистрированных организаций в Беларуси”. Во время мероприятия присутствующих ознакомили с содержанием статьи 193.1, политико-правовым контекстом её возникновения, сообщили участникам про практику исполльзования статьи 193.1 КК в отношении участников незарегистрированных неправительственных организаций в 2006-2009 гг. Среди выступающих – Алесь Беляцкий и Валентин Стэфанович (ПЦ «Вясна»), Алена Волынец и Юрий Чаусов (Ассамблея НГО Беларуси).

В рамках круглого стола представители Ассамблеи отметили: “Мы, все выступающие, являемся уголовными преступниками согласно беларуского законодательства. Но мы твёрдо убеждены, что проблема не в нас, а в законах и государстве, которое автоматически записывает в преступники тысячи беларуских граждан, одновременно массово отказывая в регистрации и запрещая незарегистрированные инициативы».

Была представлена общественная компания “Стоп 193.1”, прошла прем’ера мультфильмов, которые высьмеивают абсурдность статьи 193.1. Помимо того, организаторы мероприятия дали оценку недавним заявлениям Мин’юста. За последний месяц органам регистрации было сделано несколько недвусмысленных сигналов, которые свидетельствуют о намерении властей отменить криминальную ответственность за действия от имени незарегистрированной организации, изменивши её на административную. В частности, чиновник из Минюста и во время канфэрэнцыі ОБСЕ по человеческому измерению в очередной раз пообещал, что изменения в Криминальный кодекс будут внесены.

Вместе с тем, как отметила исполнительный директор Ассамблеи Алёна Волынец, “абещательная риторика – обычная для беларуских властей, мы к ней уже давно привыкли. Однако гражданское сообщество удовлетворится только конкретными изменениями и шагами в направлении улучшения ситуации со свободой ассоциаций. Первым таким шагам может стать отмена статьи 193.1 и любой ответственности, в том числе административной, за деятельность незарегистрированных организаций”, – подчеркнула Алёна Волынец.

В работе круглого стола “193.1: Уголовная ответственность за деятельность незарегистрированных организаций в Беларуси” участвовало около 30
человек с разных стран. Среди присутствующих – и представители официальной делегации Беларуси их Министерства иностранных дел, Министерства юстиции и Министерства внутренних дел.

В результате мероприятия многие иностранные участники высказали желание присоединиться к компании “Стоп 193.1”. “Мы распечатали обращениея, которые можно подписать и прислать в беларуские властные инстанции. Надеемся, от этого будет прок и иностранцы тоже присоединятся к нашей борьбы”, – отметила Алена Волынец.

В то же время, как сообщает “Наша Ніва”, начальник отдела по регистрации общественных объединений Министерства юстиции Олег Слижевский, который участвовал в конференции, пообещал, что в Уголовный кодекс будут внесены правки относительно статьи 193.1 Уголовного Кодекса.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>