2009 09/10
Казімір Фарына, Мінадукацыі Беларусі

Казімір Фарына, Мінадукацыі Беларусі

Так, 09.10.2009 бацькі Янкі Лапіцкага (беларускамоўнага вучня Гімназыі №1 у Жодзіне) атрымалі чарговы адказ на свой зварот, які скіроўвалі НЕПАСРЭДНА Міністру Адукацыі Беларусі, сп. Радзькову А.М.

Дзіўна, але намесьнік міністра сп. Фарына, на бязьдзейнасьць якога зьвярталі ўвагу ў сваім звароце заяўнікі, сам адказаў на гэты адрасны зварот бацькоў да самаго Міністра (!?). Адказ зь Мінадукацыі ад 06.10.2009 за №06-1156-К-(1)-0 – падпісаны менавіта гэтым службоўцам.

У сваім адказе высокі службоўца сыстэмы адукацыі краіны, спасылаючыся на пастановы (у тым ліку й дыскрымінацыйнае Рашэньне №928 Жодзінскага выканкаму аб забароне беларускамоўнага навучаньня на тэрыторыі Гімназыі №1 – адзінай ва ўсім рэгіёне), а таксама на палажэньні адпаведных галіновых інструкцыяў …, як звычайна, ніводнага разу не ўзгадвае ані пра Асноўны закон Рэспублікі Беларусь, ані пра адпаведнае парушаемае сёньня права грамадзянаў на атрыманьне бязплатнай сярдняй адукацыі на роднай дзяржаўнай мове ў сваёй жа роднай краіне …

Зноў з вусанаў намесьніка Міністра ўзгадваецца афіцыйна выкарыстаны матыў узьнікненьня дыскрымінацыйнага Рашэньня №928 у Жодзіне – неабходнасьць эфэктыўнага выкарыстаньня мясцовым выканкамам бюджэтных сродкаў … Але, ад падобнай абсурднай матывацыі, сам Жодзінскі выканкам, падобна, вырашыў “трымацца далей” … Бо ягонае кіраўніцтва так і не прадставіла заяўнікам на іхныя запыты ані самой калькуляцыі, ані “канкрэтнай сумы стратаў бюджэту пры аказаньні адукацыйных паслугаў дзяржаўстановаю “Гімназыя №1″ па рэалізацыі заяўнікамі іхнага канстытуцыйнага права на бязплатную сярэднюю адукацыю сына на роднай беларускай дзяржаўнай мове ў дзяржаве Беларусь” …

Ня гледзячы на тое, што ў адказе зблытаны й навогул скажаюцца некаторыя канкрэтныя факты па сытуацыі з адмоваю Гімназыі №1 прадстаўляць беларускамоўнаму вучню беларускамоўныя адукацыйныя паслугі на тэрыторыі гэтае адукацыйнае дзяржустановы (на ўзроўні абранай ім раней гімназычнай спэцыялізацыі па ангельскай мове), намесьнік Міністра, тым не меньш, заяўляе бацькам Янкі, што “… гімназія №1 г. Жодзіна можа пайсці Вам насустрач і арганізаваць правядзенне заняткаў у памяшканні гімназіі, але Вы, як законныя прадстаўнікі, павінны ўзяць на сябе адказнасьць ЗА ЖЫЦЦЁ і ЗДАРОЎЕ Лапіцкага Яна ў ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ. Для гэтага Вы напішаце адпаведную заяву ва ўстанове адукацыі.”

Дазены пасаж … намесьніка Міністра Адукацыі Беларусі мы адрэсавалі да бацькі Янкі, Аляксея Лапіцкага, і папрасілі яго пракамэнтаваць сам адказ і гэтае апошняе выказваньне зь Мінадукацыі – матэрыял  разьмешчаны вышэй.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Да, 09.10.2009 рдители Янки Лапицкого (беларусскоязычного ученика Гимназии №1 в Жодино) получили очередной ответ на своё обращение, которое направляли НЕПОСРЕДСТВЕННО Министру Образования Беларуси, госп. Радькову А.М.

Удивительно, но заместитель министра госп. Фарино, на бездейстиве которого обращали внимание в своем обращении заявители, сам ответил на это адресное обращение родителей к самому Министру (!?). Ответ из Минобразования от 06.10.2009 за №06-1156-К-(1)-0 – подписан именно этим чиновником.

В своем ответе высоки чиновник систэмы образования страны, ссылаясь на постановления (в том числе и дискриминационное Решение №928 Жодинского исполкома о запрете беларусскоязычного обучения на территории Гимназии №1 – единственной во всем регионе), а также на положения соответствующих отраслевых инструкций …, как обычно, ни одного раза не упоминает ни про Основной закон Республики Беларусь, ни про соответствующее нарушаемое сегодня право граждан на получение бесплатного среднего образования на родном государственном языке в своей же родной стране …

Опять из уст заместителя Министра упоминается официально использованный мотив возникновения дискриминационного Решения №928 в Жодино – необходимость эфективного использования местным исполкомом бюджетных средств … Но, от подобной абсурдной мотивации, сам Жодинский исполком, видимо, решил “держаться подальше” … Ведь его руководство так и не представило заявителям на их запросы ни самой калькуляции, ни “конкретной суммы потерь бюджета при оказании образовательных услуг госучреждением “Гимназия №1″ по реализации заявителями их конституционного права на бесплатное среднее образование сына на родном беларуском государственном языке в государстве  Беларусь” …

Не смотря на то, что в ответе спутаны и вообўе искажаются некоторые конкретные факты по ситуации с отказом Гимназии №1 представлять беларусскоязычному ученику беларусскоязычные образовательные услуги на территории этого образовательного госучреждения (на уровне выбранной им ранее гимназической специализации по английскому языку), заместитель Министра, тем не менее, заявляет родителям Янки, что “… гимназия №1 г. Жодино может пойти Вам навстречу и организовать проведение занятий в помещения гимназии, но Вы, как законные представители, должны взять на себя ответственность ЗА ЖИЗНЬ и ЗДОРОВЬЕ Лапицкого Яна во ВРЕМЯ ПРОВЕДЕНИЯ ЗАНЯТИЙ. Для этого Вы напишите соответствующее заявление в учреждение образования.”

Данный пассаж … заместителя Министра Образования Беларуси мы адресовали отцу Янки, Алексею Лапикому, и попросили его прокомментировать сам ответ и последнее высказывание из Минобразования - материал размещён выше.

Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

P/S

Адказ зь Мінадукацыі ад 06.10.2009 за №06-1156-К-(1)-0 на зварот НЕПАСРЭДНА да Міністра Адукацыі Беларусі Радзькова А.М. на адсутнасьць дзеяньняў намесьніка Міністра Фарыны К.С., зьдзейсьнены самім жа намесьнікам Міністра, спадаром Фарына К.С.

(РАС: Ответ из Минобразования от 06.10.2009 за №06-1156-К-(1)-0 на обращение НЕПОСРЕДСТВЕННО к Министру Образования Беларуси Радькову А.М. на бездействие заместителя Министра Фарино К.С., осуществлённый самим же заместителем Министра, господином Фарино К.С.)

Арт. 1

Арк. 1

Арк.2

Арк.2

2 thoughts on “Апошні адказ зь Мінадукацыі Беларусі па Жодзінскай справе … выклікае пытаньні!”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>