Не забірай жыцьцё!
2009 10/10
Сяргей Гоўша, Баранавічы

Сяргей Гоўша, Баранавічы

Намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Зьміцер Касцюкевіч даслаў адказ Сяргею Гоўшу, заяўніку пікета, прымеркаванага да Ўсеагульнага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 10 кастрычніка.

Службоўца гарвыканкаму нават не паклапаціўся паведаміць у лісьце сутнасьць і прычыны самой адмовы: “Вашая заява аб правядзеньні пікету ў г. Баранавічы 10 кастрычніку 2009 года не адпавядае дзейсным нарматыўным актам”.

Такая бесцэрымоннасьць гарвыканкамаўскіх “служак народу” ў дачыненьні да грамадзянаў непакоіць мясцовых праваабаронцаў. Таму рашэньне Баранавіцкага гарвыканкаму будзе тэрмінова абскарджанае ў пракуратуры горада.

Дарэчы, рашэньне аб адмове ў правядзеньні пікету гарвыканкам прыняў настолькі неапэратыўна, што разлічваць на дазвол проста не даводзіцца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Заместитель председателя Барановичского горисполкома Дмитрий Касцюкевич прислал ответ Сергею Говши, заявителю пикета, приуроченного к Всеобщему дню против смертной казни, который отмечается во всем мире 10 октября.

Чиновник горисполкома даже не распорядился сообщить в письме сущность и причины самого отказа: “Ваше заявление о проведении пикета в г. Барановичи 10 октября 2009 года не соответствует действующим нормативным актам”.

Такая бесцеремоннасть горисполкомовских “слуг народа” в отношении граждан беспокоит местных правозащитников. Поэтому решение Барановичского горисполкома будет срочно обжаловано в прокуратуре города.

Кстати, решение об отказе в проведении пикета горисполком принял настолько неоперативно, что рассчитывать на получение разрешения просто не приходится.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>