Не забірай жыцьцё!
2009 10/10

supr_smiar_pakar_pashtoukaУ Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Зьміцера Салаўёва, а таксама моладзевых актывістаў Аліну Кучарэню й Юрыя Палонскага. Затрыманьне адбылося падчас інфармацыйнай акцыі, прымеркаванай да Сусьветнага дню барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі”.

Грамадзкія актывісты раздавалі мінакам на гарадзкіх вуліцах інфармацыйныя матэрыялы – тэматычныя паштоўкі праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя”, а таксама спэцвыпуск бюлетэню “Наша права”.

Супрацоўнікі міліцыі на чале з старэйшым лейтэнантам Рамзаевым Аляксеем Юр’евічам даставіў затрыманых у дзяжурную частку для разьбіральніцтваў.

– Пры затрыманьні лейтэнант Рамзаеў чапляўся да розных дробязяў, патрабаваў, каб мы размаўлялі зь ім па-расейску, бо беларускай мовы ён “не разумее”. Аднак, калі да нас падыйшоў чалавек на падпітку й пачаў нас абражаць, міліцыянт змаўчаў на гэта, не зрабіўшы парушальніку грамадзкага парадку нават заўвагі, – распавёў З. Салаўёў.

Праз гадзіну пасьля затрыманьня міліцыянты пачалі выпускаць актывістаў з дзяжурнай часткі. Падчас размовы ў затрыманых спрабавалі ўзяць тлумачэньні наконт матэрыялаў, якія яны раздавалі падчас акцыі. Пратаколы на затрыманых не складаліся.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Новополоцке сотрудники милиции задержали правозащитника Дмитрия Соловьева, а также молодёжных активистов Алину Кучереню и Юрия Палонского. Задержание произошло во время информационной акции, приуроченной к Всемирному дню борьбы против смертельного наказания в границах компании “Правозащитники против смертельного наказания в Беларуси”.

Общественные активисты раздавали прохожим на городских улицах информационные материалы – тематические открытки правозащитной организации “Международная Амнистия”, а также спецвыпуск бюллетеня “Наше право”.

Сотрудники милиции во главе со старшим лейтенантом Рамзаевым Алексеем Юр’евичем доставили задержанных в дежурную часть для разбиральства.

– При задержании лейтенант Рамзаев цеплялся к разных мелочам, требовал, чтобы мы разговаривали с ним по-руски, так как беларуский язык он “не понимает”. Однако, когда к нам падошёл подвыпивший человек и начал нас оскорблять, милиционер смолчал на это, не сделав нарушителю общественного порядка даже замечания, – сообщил З. Соловьев.

Через час после задержания милиционеры начали выпускать активистов из дежурной части. Во время разговора у задержанных пытались взять объяснения насчёт материалов, которые они раздавали во время акции. Протоколы на задержанных не составлялись.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*