Не забірай жыцьцё!
2009 11/10
Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

08.10.2009 маці Янкі Лапіцкага выклікалі ў кабінэт да ідэоляга прадпрыемства, на якім яна працуе й напрацягу гадзіны высьветлялі пытаньні датычныя ненавучаньня ейнага сына ў Гімназыі №1 пад такім ракурсам, быццам бы ў гэтым вінаватыя самі бацькі.

Як аказалася, апантаныя натхненьнем барацьбы з “асацыяльнымі элемэнтамі” ды ў парыве паставіць “няправільных” беларускамоўных грамадзянаў “на месца” функцыянэры зрабілі новы “ход канём”, па тэлефоне – з кабінэту загадчыцы вучэбнае часткі (намесьніца дырэктару) Гімназыі №1, Людмілы Гладкіх – наўпрост у кабінэт галоўнага ідэоляга Смалявіцкага прадпрыемства …

Мэханізм перасьледу па нацыянальна-моўнай ды палітычнай прыкмеце, заведзены дыскрымінацыйнай пастановаю Жодзіскага выканкаму, такім чынам пачаў шукаць новыя кропкі апоры й рычагі ўзьдзеяньня на незгаворлівых грамадзкіх актывістаў з Жодзіна.

Пытаньне пра “недабрасумленнасьць бацькоў” Янкі, які быццам бы (з словаў адзначанай прадстаўніцы навучальнай установы) ані дня ў 2009 годзе не наведваў гімназыю (такая, наўмысна скажоная інфармацыя відавочна мэтава паступіла на прадпрыемства з Гімназыі №1 для ўзмацненьня псыхалягічна-адміністрацыйнага прэсінгу на бацькоў) – сапраўды дыскутавалася ў кабінэце начальнка па ідэалёгіі Смалявіцкае Птушкафабрыкі, куды была спэцыяльна, наўпрост з працоўнага месца выклікана Сьвятлана Лапіцкая.

Варта асабліва адзначыць, што ў адбыўшайся “працоўна-вытворчай прамыўцы”, датычнай лёсу далейшага беларускамоўнага навучаньня Янкі (!?), недвухсэнсоўна ўзгадваліся грамадзка-палітычныя погляды й актыўныя праваабарончыя пазыцыі ягоных бацькоў (!?).

Начальства фабрыкі, як бы паміж іншым, але вельмі акрэсьлена (ўслых) выказала “здагадку-меркаваньне”, што падлетак сёньня пакутуе з-за (няправільных) палітычных пазыцыяў і поглядаў бацькоў, на якіх такім чынам … спрабуюць паўплываць, і робяць гэта – праз сына.

Пасьля падобных абставінаў тут, ужо нават сьляпому становіцца відавочным, яскрава бачным, якія такія “правамерныя мэты” стаяць за назіраемым намі ганебным для краіны чарговым наступам на БЕЛАРУСКАЕ ПРАВА ў беларускай (калісьці – да 2004 года) Гімназыі, беларускага (дагэтуль) горада Жодзіна, беларускай (яшчэ) Рэспублікі Беларусь!

Алесь Вольны,
Беларусі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>