2009 12/10
Alaksiej Lapicki

Alaksiej Lapicki

КАМЭНТАР ДА АПОШНЯГА АДКАЗУ ЗЬ МІНАДУКАЦЫІ.

Адносна сутнасьці апошняга адказу зь Мінадукацыі, бацька Янкі Лапіцкага, праваабаронца Аляксей Лапіцкі даў свае тлумачэньні й выказаў меркаваньні па сытуацыі зь беларускамоўнай адукацыйнай праблемаю ў Жодзіне.

Мяне, калі шчыра, зусім не зьдзівіла, што на гэты наш зварот на бязьдзейнасьць намміністра адукацыі сп. Фрыны адказаў сам жа намміністра сп. Фарына. Хаця на такім узроўні ня ведаць простых рэчаў і парушаць заканадаўства – у прыватнасьці Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў”, гэта ўжо – “вышэйшы пілятаж”.

Сыстэма безсаромна разбэшчвае службоўцаў і яны ўва ўмовах поўнай безадказнасьці проста дэградуюць у праўным сэнсе. Ім пачынае ўсё больш здавацца, што Асноўны закон для функцыянэра – гэта зусім не Канстытуцыя й нават не спэцыялізаваны Закон, а звычайная службова-галіновая інструкцыя, мэтадычна-тлумачальная запіска альбо навогул – “сэлектарны загад” … Карацей – усё, што не выклікае ў далейшым праблемаў мамаго функцыянэра з уласным высокім начальствам па “вэртыкалі”!

Сыстэма бюракратычнай безадказнасьці перад законам за не выкананьне службовых абавязкаў па гарантыях забесьпячэньня правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі, адзначаных у Канстытуцыі й Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога доўгія годы зьяўляецца Беларусь, нажаль – пануе ў нашай краіне.
ТАМУ, цяжка чакаць ад беларускага службоўца, які працуе па інэрцыі й абапіраецца выключна на ўласныя зусім недасканалыя існтрукцыі, парушаючы пры гэтым агульнапрызнаныя стандартты права ды Ансоўны закон краіны, выкананьня падобных “нязначных дробязяў”.

ШТО Ж КАНКРЭТНА – ПА ЗЬМЕСЬЦЕ АДКАЗУ ЗЬ МІНАДУКАЦЫІ …?

Ужо больш за месяц (з 09.09.2009 года), як мой цалкам беларускамоўны сын Янка (беларускамоўны ад нараджэньня) фактычна гвалтоўна фізычна выстаўлены зь ягонай навучальнай установы за дзьверы, бо ён – беларускамоўны й жадае вучыцца далей, як і вучыўся мінулыя 7 год, па-беларуску. І гэта – нягледзячы на абяцаньні дырэкцыі, што пры падобным выключна папяровым пераафармленьні статусу навучальнага працэсу, мой сын нават не заўважыць, што нешта там (пры афармленьні папераў) зьмянілася ў практычным пляне. Дырэктар Генадзь Каршун наўпрост глядзеў мне ў вочы й запэўніваў, што для далейшага навучаньня Янкі ўсё застанецца на мінулым узроўні – спэцыялізацыя, месца, мова … Аказалася ўсё – банальным падманам!? У гэта мне, нават зараз, цяжка да канца паверыць. Такі ўзровень цынізму мясцовае ўлады проста ўражвае й прымушае задумацца над пытаньнем, а што ж яшчэ яна можа “выкінуць”?!

Пра якую заяву кажа сёньня, ПРАЗ МЕСЯЦ, намесьнік Міністра БЕЛАРУСІ ў свамі адказе, калі прапануе яе напісаць і аднесьці ў Гімназыю!? Гэтая заява даўно напісаная й ляжыць у кіраўніка Жодзінскай Гімназыі №1 без адказу – ад самага пачатку 2009 навучальнага году!

Усё рабілася, каб Янка сапраўды анічога не заўважыў на практыцы. Каб гэты ўвесь санкцыяваны зь верху “ідыятызм”, прабачце, яго не закрануў і ён мог спакойна працягваць навучацца. Аднак, на гэту заяву мы дагэтуль не атрымалі ані належнай рэакцыі, ані пісьмовага адказу!

Праблема ў тым, што атрымаўшы ад нас дадзеную паперу й запатрабаваную даведку з паліклініцы, дырэктар замест прыняцьця мераў па забесьпячэньні далейшага навучаньня й выкананьня нашых дамоўленасьцяў – адразу ж тэрмінова адправіўся на кансультацыю ў выканкам. І … – атрымаў адтуль “вусны загад” (як ён потым тлумачыў – на сэлектарнай нарадзе на ўзроўні вобласьці) – зачыніць дзьверы навучальнага памяшканьня.

Адразу пасьля гэтага – пачалося грубае й безцырымоннае парушэньне папярэдніх дамоўленасьцяў і абяцаньняў. ТАКІМ ЧЫНАМ, у выніку – дырэкцыя проста прымітыўна зачыніла дзьверы школьнага памяшканьня для нашага сына канчаткова, забараніла настаўнікам аказваць яму адукацыйныя паслугі на тэрыторыі Гімназыі №1 у тым ліку дапамогу ўчасе ягоных спробаў працягваць навучаньне – у школьнай бібліятэцы … (!?)

А сам дырэктар, відавочна, каб пазбавіцца “пакараньня” ад “замоўцаў” усяго гэтага зьдзеку вырашыў атрымаць афіцыйны загад на адкыцьцё памяшканьня для далейшага навучаньня беларускамоўнага вучня – з самаго Міністэрства Адукацыі. Ён запатрабаваў ад нас, каб мы тэрмінова зьвярталіся да самаго Міністра … Мы – так і зрабілі адразу. Але, мы зьвярнуліся ў Міністэрства нават раней, але там выказвалі ў сваю чаргу сваё зьдзіўленьне й казалі, што гэта пытаньне ў кампэтэнцыі дырэкцыі Гімназыі №1 й мясцовага выканкаму …
Так “ачмурэлая ад страху” НАМЭНКЛЯТУРА, СЛУЖБОЎЦЫ ад АДУКАЦЫІ – “футболілі” зь Менску ў Жодзіна й абратна СВАЕ АБАВЯЗКІ й НАШЫЯ НЕАД’ЕМНЫЯ ПРАВЫ, нібы з разгону – піналі “буцамі” такое ЗРАЗУМЕЛАЕ КОЖНАМУ ДЗІЦЁНКУ, простае, круглае як мяч, ПРАВА нашага сына ЯНКІ ВУЧЫЦЦА …, ВУЧЫЦЦА ПА-БЕЛАРУСКУ ЎВА ЎЛАСНАЙ, АДЗІНАЙ У РЭГІЁНЕ ГІМНАЗЫІ, у якой ён здаваў спэцыяльныя тэставаньні ў 2002 і 2004 гадах і атрымаў магчымасьць вучыцца на спэцыялізаваным гімназычным узроўні, атрымліваць якасную гімназычную адукацыю па-беларуску.

Што тычыцца заяваў да “перапалоханага” дырэктара Гімназыі №1. Дык мы іх падавалі потым (па ягоных жа патрабаваньнях) ледзь не кожны дзень навучаньня Янкі з пачатку 2009 навучальнага году. Але мы скіроўвалі ўсе гэтыя звароты, як бачна, безвынікова.
І як сьледства маем відавочны прыклад – у выніку атрымліваем зь Мінадукацыі вось падобныя ЦУДА АДКАЗЫ!

Дарэчы, не трэба забываць, што ўсе службоўцы ад адукацыі – атрымліваюць бюджэтныя сродкі за ўласную працу на карысьць БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. Але як мы назіраем, яны больш за месяц ня могуць разабрацца ўва ўласных спраўных паперках, у заявах і адказах, правах і свабодах прадстаўнікоў ГЭТАГА Ж САМАГА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ ў Жодзіне. У выніку – БЕЛАРУСКІ падлетак Янка тут, у ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ, зусім афіцыйна санкцыявана – не дапускаецца ў сваё гімназычнае памяшканьне для працягу рэалізацыі ўласнага НЕАД’ЕМНАГА ПРАВА НА АДУКАЦЫЮ (!?).

БОЛЬШ ЗА ТОЕ, вельмі ўразіла, што ў адказе намміністра дапускаюцца зусім некарэктныя ў праўным сэнсе фармулёўкі. Напрыклад, працытаваная на ПРАЎНЫМ ПАРТАЛЕ перадапошняя фраза з адказу сп. Фарыны, калі яе ўспрымаць літаральна – уяўляе сабою абсалютна незаконнае, цалкам дыскрымінацыйнае НОВАЕ ЗВЫШ ПАТРАБАВАНЬНЕ да нас як бацькоў беларускамоўнага вучня.

А ў канкрэтных умовах (што як раз актуальна для Жодзінскай сытуацыі) яно можа разглядацца ў якасьці незакамуфляванае пагрозы … у выпадку аднаўленьня нармальнага беларускамоўнага навучаньня ў памяшканьні гімназыі. Бо бацькам у якасьці гэтае НОВАЕ ЗВЫШ УМОВЫ прапануецца – узяць адказнасьць ЗА ЖЫЦЬЦЁ й ЗДАРОЎЕ сына ПАДЧАС ПРАВЯДЗЕНЬНЯ ЗАНЯТКАЎ на тэрыторыі Гімназыі №1 (!?).

Мы, аказваецца АБАВЯЗАНЫЯ ўзяць АДКАЗНАСЬЦЬ “за ЖЫЦЬЦЁ ўласнага сына падчас правядзеньня заняткаў” у Гімназыі №1 (!?). Ці гэта не зьдзек!? Фантастыка жаху … Ці існуюць падобныя ПАГРОЗЫ? Калі так, адкуль яны ўзяліся й зыходзяць?! І чаму толькі ў аднаго, беларускамоўнага вучня Гімназыі №1, нашага сыны?! Хто альбо, што яму там, у гімназыі, так моцна можа пагражаць у часе заняткаў?!! Можа гэта пытаньне варта ўжо скіраваць да прадстаўнікоў пракуратуры?! А ці ёсьць у нас ПРАКУРАТУРА!? Ці яна канешне ж ёсьць – толькі ў іх?! То бок, яна за АГУЛЬНЫЯ НАРОДНЫЯ сродкі абслугоўвае толькі АСОБНЫ КАНТЫНГЕНТ і асобную, прывілеяваную частку грамадзтва?… …

Сапраўды ж, калі ўзгадаць абставіны 2004-2005 г.г., калі “рукамі бандыцкіх адмарозкаў” былі зроблены напады й абстрэл вокнаў нашае кватэры адразу пасьля ПЕРАМОЖНАГА вяртаньня нашага сына ў школу й адпаведнай публікацыі ў газэце “НАРОДНАЯ ВОЛЯ”, узьнікаюць вельмі й вельмі непрыемныя асацыяцыі! Заведзеная крымінальная справа па гэтай тэматыцы, бачна – чакае свайго тэрміновага працягу!?

Дык можа нашая БЕЛАРУСКАЯ ЎЛАДА (у асобе нам. міністра адукацыі сп. Фарыны, які зараз спакойна пайшоў у адпачынак) нагадвае, такім чанам нам, бацькам беларускамоўнага сына, пра наяўнасьць ПАДОБНАГА ЎЗРОЎНЮ ПАГРОЗАЎ І НЕБЯСЬПЕЦЫ для яго пры далейшым вяртаньні для навучаньня ў Гімназыі №1!? Што меў наўвазе высокі службовец Мінадукацыі, які зараз недасягальны для размовы, калі пісаў падобнае ў сваім адказе!? Хто можа адказаць на дадзенае пытаньне? (акрамя ПРАКУРОРА)!

І вось яшчэ адна НЕПРЫЕМНАЯ ВЫСНОВА – у Міністэрстве альбо не чытаюць нашых заяваў і абсалютна не каардынуюць сытуацыю па праблеме ў той час, як правы грамадзянаў на адукацыю ў Жодзіне гвалтоўна дыскрымінуюцца. Ці там усё ж – проста ня хочуць браць усёй адказнасьці на сябе й, банальна, у сваю чаргу – БАЯЦЦА … ЧАГО Ж і КАГО БАЯЦЦА СЛУЖБОЎЦЫ?!

БАЯЦЦА ЎЛАСНАГА НАЧАЛЬСТВА па вэртыкалі. Баяцца зноў без вышэйшага загаду – пачаць выконваць КАНСТЫТУЦЫЮ БЕЛАРУСІ (!?), УЛАСНЫЯ АБАВЯЗКІ ПА ГАРАНТАВАНЫМ ЗАХАВАНЬНІ НЕАД’ЕМНАГА ПРАВА ГРАМАДЗЯНАЎ НА АДУКАЦЫЮ (!?) …, баяцца паставіць, урэшце, мясцовых функцыянэраў у належнае канстытуцыйна-праўнае поле – у іхнай “руплівай” адказнай дзейнасьці на дзяржаўных пасадах (!?).

Як стала вядома рэдакцыі, пасьля атрыманьня адказу зь Мінадукацыі быцькі Янкі Лапіцкага правялі шэраг тэлефоннцых перамоваў з супрацоўнікамі Мінадукацыі. Менавіта тады высьветлілася, што сп. Фарына на днях, падпісаўшы адказ заяўнікам, адразу сыйшоў у адпачынак. А іншыя службоўцы вышэйшага рангу – аказаліся на той час недасягальнымі. Зьвязаць бацьку Янкі, Аляксея Лапіцкага, зь іншымі намесьнікамі Міністра (не кажучы пра самаго Міністра адукацыі сп. Радзькова) сакратаркі па розных прычынах адмаўляліся. Але, пры гэтым, загадчык прыёмнай міністра, Трафімчук А.І. у размове з бацькам Янкі паабяцаў перадаць неабходную інфармацыю “высокаму кіраўніцтву” Мінадукацыі. Ён паабяцаў перадаць, што патрабуемая заява ад бацькоў ужо была пададзена 31 жніўня 2009 года, але на яе дагэтуль ад дырэкцыі Гімназыі №1 у Жодзіне няма ані станоўчага рэагаваньня, ані адказу …

Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

2 thoughts on “Аляксей Лапіцкі (Жодзіна): ПРАЙШОЎ МЕСЯЦ – ШТО Ў ВЫНІКУ? Альбо ЧАГО Ж І КАГО БАЯЦЦА СЛУЖБОЎЦЫ …?!”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*