12 кастрычніка 2009 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 1906/2009 індывідуальны зварот Васіля Юзэпчука, асуджанага да сьмяротнага пакараньня Брэсцкім абласным судом. Адпаведнае паведамленьне з Жэнэўскага офісу Вярхоўнага камісара па правах чалавеку атрымаў юрыст, праваабаронца Раман Кісьляк.
Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўны пратакол да яго. Тым самым Беларусь прызнала кампэтэнцыю Камітэту ААН па правах чалавеку разглядаць індывідуальныя звароты пра мяркуемае парушэньне якога-небудзь з правоў, выкладзеных у Пакце.
У паведамленьні, атрыманым Раманам Кісляком, гаворыцца, што аналягічная копія “накіраваная дзяржаве-ўдзельніцы 12 кастрычніка з просьбай перадаць у Камітэт якую-небудзь інфармацыю ці заўвагі наконт прыймальнасці й па сутнасьці індывідуальнага паведамленьня на працягу шасьці месяцаў”.
Таксама офіс Вярхоўнага Камісара паведамляе, што “паводле правіла 92 Правілаў працэдуры Камітэту дзяржаве-ўдзельніцы выстаўленае патрабаваньне не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе Камітэту”.
“Юзэпчук зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавеку 2 кастрычніка пасьля ўступленьне сьмяротнага прысуду ў сілу. Гэта 67-ая зарэгістраваная Камітэтам скарга па Беларусі. Мы будзем дамагацца ўстанаўленьня ў Камітэце па правах чалавеку парушэньня права на жыцьцё ў дачыненьні да Васіля Юзэпчука. Нельга асуджаць чалавека да сьмяротнага пакараньня пры наяўнасьці неправераных належным чынам фактаў ужываньня катаваньняў і грубых парушэньняў гарантыяў справядлівага судаводзтва”, – пракамэнтаваў Раман Кісьляк.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
12 октября 2009 году Комитет по правам человека ООН зарегистрировал под номером 1906/2009 индивидуальное обращение Василия Юзэпчука, осужденного к смертельному наказанию Брестским областным судом. Соответствующее сообщение с Женевского офиса Верховного комиссара по правам человека получил юрист, правозащитник Роман Кисляк.
Республика Беларусь ратифицировала Международный Пакт о гражданских и политических правах и Факультативный протокол к нему. Тем самым Беларусь признала компетенцию Комитета ООН по правам человека рассматривать индивидуальные обращения о предпологаемом нарушении какого-нибудь из прав, изложенных в Пакте.
В сообщении, полученном Романом Кисляком, говорится, что аналогичная копия “направленная государству-участнику 12 октября с просьбой сообщить в Комитет какую-нибудь информацию или замечания насчет приемлемости и по сути индивидуального сообщения в течение шести месяцев”.
Также офис Верховного Комиссара сообщает, что “согласно правилу 92 Правил процедуры Комитета государству-участнику выставлено требование не приводить в исполнение смертельный приговор, пока дело находится на рассмотрении Комитета”.
“Юзэпчук обратился в Комитет по правам человека 2 октября после вступления смертного приговора в силу. Это 67-ая зарегистрированная Комитетам жалоба по Беларуси. Мы будем добиваться установления в Комитете по правам человека нарушения права на жизнь применительно к Василию Юзэпчуку. Нельзя осуждать человека к смертному наказанию при наличии непроверенных надлежащим образом фактов употребления пыток и грубых нарушений гарантий справедливого судопроизводства”, – прокомментировал Роман Кисляк.
Паводле spring96.org,
Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАВЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info