Па фактах катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з затрыманымі ўдзельнікамі мірных акцый 9 і 16 верасня 2009 года ў Менску правабрарончы цэнтр “Вясна” праводзіў збор інфармацыі і аказваў юрыдычную дапамогу пацярпелым ад незаконных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі.
Юрыстамі было падрыхтавана 6 скаргаў на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска, а таксама апытаньне некалькіх непасрэдных сведак катаваньняў.
Сабраны праваабарончым цэнтрам “Вясна” фактычны матэрыял 12 кастрычніка быў накіраваны ў Міжнародную федэрацыю правоў чалавека (FIDH) , якая праз свайго прадстаўніка ў Жэневе перадасьць адпаведную інфармацыю ў міжнародныя арганізацыі – OMCT (Міжнародная арганізацыя супраць катаваньняў) а таксама ў Камітэт супраць катаваньняў ААН для адпаведнага міжнароднага рэагаваньня.
На працягу апошніх некалькіх гадоў органы пракуратуры не давалі належнай прававой ацэнкі і адмаўлялі ва ўзбуджэньні крымінальных спраў ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў МУС, якія перавышалі свае паўнамоцтвы ў адносінах да затрыманых удзельнікаў палітычных маніфестацый. Зараз праваабаронцы спадзяюцца, што гэтыя факты не застануцца па-за ўвагай не толькі міжнародных арганізацый, але і органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Нагадаем, што ПЦ “Вясна” двойчы рыхтаваў альтэрнатыўныя даклады ў Камітэт па катаваньнях ААН аб выкананьні Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Па фактам пыток и жестокого обращения с задержанными участниками мирных акций 9 и 16 сентября 2009 года в Минске правозащитный центр “Весна” проводил сбор информации и оказывал юридическую помощь потерпевшим от незаконных действий сотрудников милиции. Юристами было подано 6 жалоб на действия сотрудников милиции в прокуратуру Центрального района Минска, а также опрос нескольких непосредственных свидетелей пыток.
Сосредоточенный правозащитным центрам “Весна” фактический материал 12 октября был направлен в Международную федерацию прав человека (FIDH), которая через своего представителя в Женеве перадаст соответствующую информацию в международные организации – OMCT (Международная организация против пыток) а также в Комитет против пыток ООН для соответствующего международного рэагирования.
В течение последних нескольких лет органы прокуратуры не давали надлежащей правовой оценки и отказывали в возбуждении уголовных дел в отношении сотрудников органов МВД, которые превышали свои полномочия в отношениях задержанных участников политических манифестаций. Сейчас правозащитники надеются, что эти факты не останутся вне вниманием не только международных организаций, но и органов прокуратуры Республики Беларусь.
Напомним, что ПЦ “Весна” дважды готовил альтернативные доклады в Комитет по пыткам ООН о исполнении Республикой Беларусь Конвенции против пыток и других жестоких, бесчеловечных или унижающих честь видов абхождения и наказания.
Тут прыводзяцца тэксты скаргаў і апытаньняў грамадзянаў.
Крыніца spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info