Абвешчаны набор кандыдатаў на ўдзел у праекце па назіраньні за выбарамі, які супольна ажыцьцяўляюць Аб’яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Швэдскі міжнародны лібэральны цэнтар (Silc), Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) і Беларускі Дом правоў чалавеку ў Вільні (ДПЧ).
Калі: панядзелак, 05 кастрычніка 2009 – нядзеля, 08 лістапада 2009
Кантакт: eotp@eotp.info
Больш падрабязна: http://eotp.info
Кандыдаты пройдуць тыднёвую інтэнсыўную навучальную праграму ў Вільні, распрацаваную слыннымі нарвэскімі палітолягамі, якія маюць досьвед назіраньня ў шматлікіх міжнародных місыях. Пасьля пасьпяховага сканчэньня праграмы кандыдаты атрымаюць адмысловы сэртыфікат ЭГУ й сэртыфікат SILC. Акрамя курсу яны таксама прымуць удзел у міжнароднай місыі па назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ва Украіне 17 студзеня 2010 года, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досьвед у якасьці акрэдытаваных, кароткатэрміновых, міжнародных назіральнікаў. Мэтаскіраваныя й актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місыю па назіраньні цягам 2010 году.
Патэнцыйныя кандыдаты павінны:
- запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
- быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);
- прадэманстраваць моцную грамадзкую пазіцыю, быць актыўнымі й вясёлымі (абавязкова);
- быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадзкіх ініцыятываў (пажадана);
- падаць рэкамэндацыю ад дзейсных няўрадавых арганізацыяў, грамадзкіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай (абавязкова);
- размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова);
- мець магчымасьць удзельнічаць у навучаньні й непасрэдным назіраньні з 6 па 19 студзеня 2010 года (абавязкова).
Папярэдні досьвед у назіраньні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не зьяўляецца абавязковым.
Заявы прыймаюцца да 8 лістападу 2009 г. Заявы дасланыя пасьля 24:00 8 лістападу разглядацца не будуць.
Онлайн-заяву можна запоўніць на сайце праекта.
Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 лістападу.
Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).
Крытэры адбору:
1. Якасьць матывацыйнага ліста й вынікі сумоўя;
2. Высокі ўзровень грамадзкай актыўнасьці;
3. Рэкамэндацыя ад аўтарытэтных і верагодных НДА, праваабаронцы, грамадзкага актывіста альбо палітыка;
4. Валоданьне ангельскай моваю.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Об’явлен набор кандидатов на участие в проекте по наблюдению за выборами, который совместно осуществляют О’бединённый цэнтр беларуских инициатив (JuBIC), Шведский международный либеральный цэнтр (Silc), Европейский гуманитарный университет (ЕГУ) и Беларуски Дом прав человека в Вильнюсе (ДПЧ).
Когда: понедельник, 05 октября 2009 – воскресенье, 08 ноября 2009
Контакт: eotp@eotp.info Более подробно: http://eotp.info
Кандидаты пройдут недельную интенсивную учебную программу в Вильнюсе, разработанную известными норвежскими политологами, которые имеют опыт наблюдения в многочисленных международных миссиях. После успешного прохождения программы кандидаты получат специальный сертификат ЕГУ и сертификат SILC. Помимо курса они также примут участие в международной миссии по наблюдению за президентскими выборами в Украине 17 января 2010 года, во время которой участники получат практический опыт в качества аккредитованных, краткосрочных, международных наблюдателей. Целенаправленные и активные участники будут приглашены на ещё, по крайней мере, одну миссию по наблюдению напротяжении 2010 года.
Потенциальные кандидаты должны:
- заполнить он-лайн заявление (обязательно);
- быть от 18 к 35 лет возраста (обязательно);
- продемонстрировать сильную общественную позицию, быть активными и веселыми (обязательно);
- быть друзьям либо участникам неправительственных организаций или общественных инициатив (желательно);
- подать рекомендацию от деятельных неправительственных организаций, общественных инициатив или проектов, которые пользуются уважением (обязательно);
- разговаривать и понимать по-английски (необязательно);
- иметь возможность участвовать в обучения и непосредственном наблюдении с 6 по 19 января 2010 года (обязательно).
Предыдущий опыт наблюдения за выборами, международными или местными, одобряется, но не является обязательным.
Заявления принимаются к 8 ноября 2009 г. Заявления отосланные после 24:00 8 ноября рассматриваться ни будут.
Онлайн-заявление можно заполнить на сайте проекта.
Всем кандидатам будет сообщено об итогах к 15 ноября.
Выбранные кандидаты будут приглашены на собеседование (по телефону или через skype).
Критерии отбора:
1. Качество мотивационного листа и итоги собеседования;
2. Высокий уровень общественной активности;
3. Рекомендация от авторитетных и достоверных НДА, правозащитники, общественного активиста или политика;
4. Владение английским языком.
Крыніца: Дом Правоў Челавека ў Вільні (humanrightshouse.org),
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info