2009 15/10

sud113 кастрычніка судзьдзі Чыгуначнага раёну Гомелю Віталь Козыраў і Яраслаў Парэмскі пакаралі буйнымі штрафамі шасьцёх палітыкаў і грамадзкіх актывістаў. Разгляд справы яшчэ аднаго абвінавачанага адкладзены. Іншыя дзевяць актывістаў чакаюць позваў на судовыя разборы.

Палітыкаў і грамадзкіх актывістаў судзяць на падставе міліцэйскіх пратаколаў, складзеных 16 верасьня. Неабыякавыя грамадзяне ішлі па ходніках вуліцы Палескай, каб на пляцы Паўстаньня стаць у ланцуг памяці з выпадку 10-х угодкаў зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

Міліцыя вырашыла, што гэта несанкцыянаванае шэсьце. У лік парушальнікаў трапілі й тыя, хто не зьбіраўся ісьці на пляц Паўстаньня, як, напрыклад, былы малалетні вязень фашыстоўскага лягеру Ўладзімер Мышак. Яго судзьдзя Козыраў аштрафаваў на 700 тысяч рублёў. Такі ж штраф ад судзьдзі Парэмскага атрымала Марына Сьмяглікава. На 1 мільён 50 тысяч рублёў аштрафаваны Іван Зайцаў.

Найбольш буйнымі штрафамі – на 1 мільён 400 тысяч рублёў – пакараныя сябра сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Юрась Захаранка і старшыня рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў. Апошні зь іх заявіў: “Суду на самай справе не было. Сьведкам з боку міліцыі давялося хлусіць – не было таго, што ім трэба было гаварыць. Тое, што насамрэч адбывалася, немагчыма падвесьці пад нейкі артыкул. Мы дамовіліся, што прыйдзем на пляц Паўстаньня і там правядзём акцыю памяці. Але, як толькі мы выйшлі, пачаліся затрыманьні. Ніхто нічога не разгортваў, не дэманстраваў. Гэта было брутальнае затрыманьне. Гэта сьведчыць пра тое, што ўлады баяцца любой актыўнасьці людзей і грамадзкіх актывістаў”.

Спадар Палякоў выказаў недавер судзьдзі Віталю Козыраву, які і раней караў грамадзкіх актывістаў. Аднак адвод судзьдзя адхіліў. Не насьцярожылі яго і яўныя супярэчнасьці ў рапартах маёра міліцыі Амельчанкі і спэцназаўца Паўла Цеглянкова. Апошні наагул блытаўся ў сваіх сьведчаньнях.

Не задаволіў судзьдзя й хадайніцтва Палякова разглядаць адміністрацыйную справу на беларускай мове і мець на працэсе свайго прадстаўніка.

Былы супрацоўнік міліцыі Ўладзімер Няпомняшчых прыйшоў на суд з вялікім рэчавым мяшком – там ляжалі прадукты і цёплыя рэчы. Ён патлумачыў чаму: “Сёньня я ўзяў заплечнік зь цёплымі рэчамі, узяў перакусіць. Суду ня будзе – будзе судзілішча. І могуць нават пакараць арыштам. Як былы супрацоўнік міліцыі магу сказаць, што гэта злачынства супраць нас, учыненае спэцслужбамі. Мы нічога не парушылі – ні закону, ні Канстытуцыі. Ёсьць нават пастанова Вярхоўнага суду, у якой тлумачыцца, што стаяць з партрэтамі, нічога не патрабуючы, не забаронена. Гэта не зьяўляецца парушэньнем закону”.

Каардынатар руху “За Свабоду” Ўладзімер Кацора, разгляд адміністрацыйнай справы супраць якога пакуль яшчэ не прызначаны, лічыць, што цяперашнія пакараньні – гэта новае стаўленьне ўладаў да акцыяў салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі і наагул да грамадзянскай супольнасьці: “Гэта новая зьява ў беларускай рэчаіснасьці, у беларускай палітыцы. І зьвязана гэта з тым, што ў новых варунках улады ня могуць дапусьціць, каб людзі разам выйшлі і прадэманстравалі ці то свой пратэст, ці то сваю салідарнасьць. Нават як у нашым выпадку – няможна стаць у ланцуг неабыякавых людзей і прыгадаць дзень, калі зьніклі вядомыя палітыкі”.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

13 октября судьи Железнодорожного района Гомеля Виталий Козырев и Ярослав Паремский наказали крупными штрафами шнестерых политиков и общественных активистов. Рассмотрение дела ещё одного обвиненного отложено. Другие девять активистов ждут повесток на судебные разбирательства.

Политиков и общественных активистов судят на основании милицейских протоколов, составленных 16 сентября. Неравнодушные граждане шли по тротуарам улицы Полесской, чтобы на площади Восстания стать в цепь памяти по причине 10-ой годовщины исчезновения политика Виктора Гончара и бизнесмена Анатолия Красовского.

Милиция решила, что это несанкционированное шествие. Вкачестве нарушителей попали и те, кто не собирался идти на площадь Восстания как, например, бывший малолетний узник фашистского лагеря Владимир Мышек. Его судья Козырев оштрафовал на 700 тысяч рублей. Такой же штраф от судьи Паремского получила Марина Смягликова. На 1 миллион 50 тысяч рублей оштрафован Иван Зайцев.

Наиболее крупными штрафами – на 1 миллион 400 тысяч рублей – наказан член социал-демократичной партии (Народная Грамада) Юрый Захаренко и председатель региональной организации ОГП Василий Палякоў. Последний заявил: “Суда на самом деле не было. Свидетелям со стороны милиции пришлось врать – не было того, что им надо было говорить. То, что на самом деле происходило, невозможно подвести под какую-то статью. Мы договорились, что придем на площадь Восстания и там проведём акцию памяти. Но, как только мы вышли, начались задержания. Никто ничего не разворачивал, не демонстрировал. Это было брутальное задержание. Это свидетельствует о том, что власти боятся любой активности людей и общественных активистов”.

Господин Поляков высказал недоверие судье Виталию Козыреву, который и ранее карал общественных активистов. Однако отвод судья отклонил. Не насторожили его и явные противоречия в рапортах майора милиции Омельченко и спецназовца Павла Цэглянкова. Последний вообще путался в своих свидетельствах.

Не удовлетворил судья и ходатайство Палякова рассматривать административное дело на беларуском языке и иметь на процессе своего представителя.

Бывший сотрудник милиции Владимир Непомняшчий пришел на суд с большим вещевым мешком – там лежали продукты и теплые вещи. Он пояснил почему: “Сегодня я взял рюкзак с теплыми вещами, взял перекусить. Суда не будет – будет судилище. И могут даже наказать арестом. Как бывший сотрудник милиции могу сказать, что это преступление против нас, устроенное спецслужбами. Мы ничего не нарушили – ни закона, ни Конституции. Есть даже постановление Верховного суда, в котором объясняется, что стоять с портретами, ничего не требуя, не запрещено. Это не является нарушением закона”.

Координатор движения “За Свободу” Владими Кацора, рассмотрение административного дела против которого пока ещё не назначено, считает, что сегодняшние наказания – это новое отношение властей к акции солидарности с исчезнувшими политиками и вообще к гражданскому обществу: “Это новое явление в беларуской действительности, в беларуской политике. И связано это с тем, что в новых условиях власти не могут допустить, чтобы люди вместе вышли и продемонстрировали либо свой протест, либо свою солидарность. Даже как в нашем случае – нельзя стать в цепь неравнодушных людей и припомнить день, когда исчезди известные политики”.

Паводле Радыё «Свабода»,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

www.prava-by.infa

One thought on “Штрафы за акцыю, якой не было”

  1. metarice says:

    Отлично! материал – то, что надо …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>