2009 14/10
Уладзімер Кацора, Гомель

Уладзімер Кацора, Гомель

Лідар гомельскай апазыцыі Ўладзімер Кацора зьвярнуўся ў абласную пракуратуру па факце затрыманьня актывістаў апазыцыі 16 верасьня ў Гомелі.

Уладзімер Кацора патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ілжэсьведчылі ў рапартах па факце ягонага затрыманьня.

Як адзначае «Радыя Свабода», на падставе хлусьлівых рапартаў супраць Кацоры й шэрагу іншых гомельскіх грамадзкіх актывістаў была ўзбуджана адміністрацыйная справа. Сямёра зь іх аштрафаваныя на 20-40 базавых велічыняў.

Палітык накіраваў таксама заяву на імя старшыні суду Чыгуначнага раёну Гомелю з адмоваю ўдзельнічаць у судовым разглядзе сваёй адміністратыўнае справы. Позву ў суд на 13 кастрычніка Ўладзімер Кацора атрымаў у той жа дзень па пошце заказным лістом.

«Суд, – піша ў лісьце на імя старшыні суду палітык, – не шукае істыну: адхіляе хадайніцтвы аб далучэньні да справы матэрыялаў апэратыўнага відэазапісу міліцыі, ігнаруе відавочныя фотаздымкі й сьведчаньні з нашага боку аб тым, што ніхто з фігурантаў адміністратыўнага працэсу не зьдзяйсьняў прыпісаных ім правапарушэньняў».

Нагадаем, што 16 верасьня каля 17.00 каля пятнаццаці гомельскіх кіраўнікоў і актывістаў рэгіянальных партыйных і грамадзкіх арганізацыяў выйшлі з офісу АГП, які разьмяшчаны на вуліцы Палескай, і накіраваліся да пляцу Паўстаньні. Неўзабаве ім шлях заступіў аўтобус, у які грамадзянаў пачалі заганяць спэцназаўцы й людзі ў цывільным. Затрыманыя былі дастаўленыя ў Чыгуначны райадзьдзел міліцыі, дзе на іх былі складзеныя пратаколы за несанкцыянаванае шэсьце.

У дакумэнце ЎНС Гомельскага аблвыканкаму гаворыцца, што затрыманьне апазыцыянэраў было зролблена пасьля таго, як паступіў па тэлефоне «102» ананімны званок. Невядомы нібы паведаміў, што на пляцы Паўстаньні ў Гомелі заплянавана правядзеньне «антыграмадзкай акцыі».

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Гомельский демократ требует привлечь к ответственности милиционеров-лжесвидетелей

Лидер гомельской оппозиции Владимир Кацора обратился в областную прокуратуру по факту задержания активистов оппозиции 16 сентября в Гомеле.

Владимир Кацора требует возбудить уголовное дело против сотрудников милиции, которые лжесвидельствовали в рапортах по факту его задержания. Как отмечает «Радыё Свабода», на основании лживых рапортов против Кацоры и ряда других гомельских общественных активистов было возбуждено административное дело. Семеро из них оштрафовали на 20-40 базовых величин.

Политик направил также заявление на имя председателя суда Железнодорожного района Гомеля с отказом участвовать в судебном рассмотрении своего административного дела. Повестку в суд на 13 октября Владимир Кацора получил в тот же день по почте заказным письмом.

«Суд, – пишет в письме на имя председателя суда политик, — не ищет истину: отклоняет ходатайства о присоединении к делу материалов оперативной видеозаписи милиции, игнорирует очевидные фотоснимки и свидетельства с нашей стороны о том, что никто из фигурантов административного процесса не совершал приписанных им правонарушений».

Напомним, что 16 сентября около 17.00 около пятнадцати гомельских руководителей и активистов региональных партийных и общественных организаций вышли из офиса ОГП, который располагается на улице Полесской, и направились к площади Восстания. Вскоре им путь преградил автобус, в который их начали загонять спецназовцы и люди в штатском. Задержанные были доставлены в Железнодорожный райотдел милиции, где на них были составлены протоколы за несанкционированное шествие.

В документе УВД Гомельского облисполкома говорится, что задержание оппозиционеров было произведено после поступившего по телефону «102» анонимного звонка. Неизвестный якобы сообщил, что на площади Восстания в Гомеле запланировано проведение «антиобщественной акции».

Паводле  “Хартыя’97”,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*