2009 21/10

lvykankamok_mal2Пастановаю Камісыі па справах непаўнагадовых … улада ўзяла пяцідзённы тайм-аўт на прыняцьё рашэньня па пытаньні далейшага беларускамоўнага гімназычнага навучаньня Янкі Лапіцкага, які пасьля дыскрымінацынага рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму з 09.09.2009 фактычна пазбаўлены права на адукацыю й навучаньне па-беларуску ў памяшканьні Гімназыі №1 у Жодзіне.

19.10.2009 бацькі беларускамоўнага гімназыста Янкі Лапіцкага ў Жодзіне ўвечары атрымалі на рукі капэрту з запрашэньнем на паседжаньне Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму па пытаньні далейшага навучаньня іхнага сына. Пасьля тэлефоннай размовы з Аляксеем Лапіцкім і зробленага ім запатрабаваньня пісмовага запрашэньня на паседжаньне, дакумэнт яму даставілі старшыня камісыі Натальля Ларчанка ды сакратарка Ірына Данілава.

Прыкладна за гадзіну да пачатку паседжаньня Сьвятлане Лапіцкай тэлефанавала начальства зь ейнай працы, каб пракантраляваць ейную прысутнасьць на Камісыі, а яшчэ праз хвілінаў 15 у дзьверы нечакана пагрукатаў супрацоўнік міліцыі Хаменкоў, які даволі ў безцырымоннай манэры абвесьціў, што зьявіўся, каб у міліцэйскай машыне даставіць бацькоў Янкі ў будынак выканкаму на адпаведнае паседжаньне.

Аднак, перад наведваньнем Камісыі ў Жодзінскім выканкаме, якая была прызначаная на 10-00, адмовіўшысь ад паслугаў міліцыянтаў бацькі пасьпелі зарэгістраваць сваю заяву ў Жодзінкую пракуратуру, да якой далучылі ў якасьці дадаткаў свае безадказныя й апошнія звароты ў Жодзінскую гімназыю, выканкам, апошні адказ ад намесьніка Міністра Рэспублікі Беларусь Казіміра Фарыны.

У выканкаме пад старшынствам Натальлі Ларчакі, сакратарцы Ірыне Данілавай і сябрах камісыі Зьміцеры Хамэнковым (ГАЎС), начальніку Жодзінскага ГАА Яўгене Гарыдзе, супрацоўніках выканкаму Лідзіі Самусевіч, Тацяне Пекар, Кацярыне Сахончык, у прысутнасьці заяўніка-хадатайцы дырэктара Гімназыі №1 Генадзя Каршуна паседжаньне пачалося з дакладу па справе.

Аляксей Лапіцкі папрасіў, каб паседжаньне праводзілася па-беларуску, што выклікала бурную нэгатыўную рэакцыю ўсё таго ж супрацоўніка МУС Хамэнкова, які ня гледзячы на тое, што запыт скіроўваўся да старшыні паседжаньня Натальлі Ларчанкі, актыўна спрабаваў уплываць на сытуацыю ўчасе паседжаньня.

Ён запярэчыў і зазначыў літаральна, што ў яго, напрыклад, “двойной язык”, на што атрымаў адказ, што з гэтай нагоды А.Лапіцкі яму спачувае, бо ў запрошаных на паседжаньне бацькоў Янкі – “язык не двайны, а нармальны”, пры гэтым роднай моваю зьяўляецца – беларуская.

У адказ на паступіўшы запрос старшыня паседжаньня вырашыла пасьля прачытаньня па-расейску дубляваць выкладаемы матэрыял яшчэ й па-беларуску. У далейшым для кансультацыі па дадзеным пытаньні ў кабінэт першага намесьніка старшыні, дзе праходзіла паседжаньне, выклікаўся юрыст выканкаму Андрэй Лагвінец, які параіў запісаць дадзенае патрабаваньне ў пратакол, а далей вызначацца па ходу сытуацыі …, бо ў нас – “дзьве мовы”.

Пасьля дакладу старшыні камісыі, сваю пазыцыю ад імя бацькоў выказаў бацька Янкі Аляксей Лапікі, які вельмі падрабязна з апораю на Канстытуцыйна праўныя нормы й міжнародныя стандарты права, праграмныя дакумэнты Мінадукацыі, а таксама на тое, што адбываецца з беларускай моваю ў сфэры адукацыі горада Жодзіна рэальна, за апошнія як мінімум 7 год, абмаляваў дыскрымінацыйную сытуацыю зь беларускамоўным пэрыядычным навучаньнем-ненавучаньнем ягонага беларускамоўнага сына ў Жодзінскай Гімназыі №1.

Прамова шмат разоў перабівалася ўсё тым жа прадстаўніком Жодзінскага ГАЎС, Хаменковым, які не мог супакоіцца й рабіў заўвагі наконт беларускіх словаў, якія выкарыстоўваліся ўчасе прамовы.

Аднак, у выніку (як адзначалі ўдзельнікі) было вельмі заўважна, што супрацоўнікі камісыі атрымалі шмат чаго для сябе новага й каштоўнага для прыняцьцця рашэньня. Акрамя таго, да выступу былі прыкладзены дакумэнты – заявы ў Гімназыю №1 (сярод іх самыя першыя, на якія з парушэньнем Закону Беларусі “Аб зваротах грамадзянаў” больш за 1,5 месяца – не паступала аніякага адказу, не рабілася адпаведнага рэагаваньня), апошнія дадатковыя заявы ў гімназыю й выканкам, адказ зь Мінадукацыі й заява ў пракуратуру, пададзеная ў гэты ж дзень ранкам 20.10.2009 году на неправамерныя дзеяньні, бязьдзеяньне й дыскрымінацыю па палітычнай, нацыянальнай і моўнай прыкмеце.

Сапраўдным адкрыцьцём зьявіўся даклад па тэме замоўцы дадзенага разгляду – дырэктара Гімназыі №1 Генадзя Каршуна. Апошні гэтак сказіў факты (нават ад самага пачатку паступленьня Янкі ў Гімназыю №1), што бацькам прыйшлося напрыканцы ягонае прамовы, рабіць абсалютна неабходныя свае карэкцівы, заўвагі й праўкі.

У наступным кароткім, зусім неарганізаваным абмене рэплікамі, у якім той жа прастаўнік ГАЎС Хаменкоў спрабаваў засяродзіць увагу кіраўніцтва ГАА і прысутных на існаваньні даведкі ВКК аб стане здароўя вучня, прыкладзенай да заявы бацькоў аб афармленьні хатняй формы навучаньня. Дазеная матываця актыўна выкарыстоўвалась выканкамам і дырэкцыяй Гімназыі №1 для абгрунтаваньня адмовы бацькам навучаць іхнага сына ў памяшканьні адукацыйнае ўстановы.

Пры гэтым, дырэктар Гімназыі №1 Генадзь Каршун зьвяртаў увагу прысутных на тое, што адзначанай намесьнікам Міністра магчымасьці (у прадстаўленым Камісыі ягоным адказе бацькам) для прыняцьця станоўчага рашэньня – не дастаткова, і што ён ня можа вучыць беларускамоўнага вучня ў памяшканьні Гімназыі №1 у межах хатняй формы навучаньня – нават па адпаведнай заяве бацькоў. Ён зноў спасылаўся на існуючыя інструкцыі й загад …

На што ад старшыні Камісыі, Натальлі Ларчанкі прагучала прапанова, не закрываць вочы на наяўную, агучаную зь Мінадукацыі магчымасьць і паглядзець, як яе можна рэальна выкарыстаць для хутчэйшага станоўчага вырашэньня пытаньня. Тым больш, што ўсе фармальнасьці бацькамі выкананыя й адпаведныя заявы ад іх даўно зроблены.

Пасля дадзенай заўвагі слова ўзяў начальнік Жодзінскага ГАА Яўген Гарыд, які з спасылкаю на “зноў адкрытыя акалічнасьці”, у выглядзе адказу з Мінадукацыі за подпісам намесьніка Міністра Казіміра Фарыны й дадатковай, адпаведнай заявы бацькоў – прапанаваў Камісыі прадставіць кіраўніцтву ГАА некалькі дзён для рашэньня пытаньня з наступным навучаньнем Янкі Лапіцкага ў памяшканьні Гімназыі №1 па-беларуску.

У сувязі з гэтым дырэктар Гімназыі сп. Каршун адразу запытаўся пра тое, як жа ж яму быць гэтыя дні з навучаньнем вучня? На прапанову – вучыць! Сьвятлана Лапіцкая запярэчыла, што не дае сваёй згоды на навучаньне ў хатнім памяшканьні.

У выніку, пасьля ўнесеных Аляксеем Лапіцкім карэкціровак прыамбулы й перадрукоўцы дакумэнта, была прынята й падпісана канчатковая пастанова за №417 ад 20.10.2009, у якой падведзены прамежкавы вынік абмеркаваньня.

Як паведамляюць непасрэдныя ўдзельнікі паседжаньня, Сьвятлана й Аляксей Лапіцкія, цікавым было заўважыць, што пасьля адпаведнага выказваньня кіраўніка ГАА, спрэчкі скончыліся аўтаматычна, а па прыймаемай пастанове (хоць яна й мела пэўны станоўчы зьмест) – ніхто на камісыі не галасаваў. Гэтай прапановы ні ў каго нават і не ўзьнікала. Традыцыі …!?

У любым выпадку, пасьля паседжаньня камісыі па справах непаўнагадовых Жодінскага выканкаму ў бацькоў Янкі Лапіцкага ды ў самаго вучня, які з-за дыскрымінацыйнага рашэньня й палітыкі Жодзінскага выканкаму фактычна страціў навучальную чвэрць, зьявіўся шанец на працяг беларускамоўнага навучаньня ў сваёй гімназыі.

Як выказаўся бацькам пасьля паседжаньня Камісыі па справах непаўнагадовых кіраўнік ГАА Яўген Гарыд, выхадзя з кабінэту старшыні Жодзінскага выканкаму Васіля Грышчанкі: “працэс пайшоў …”.

Аднак, пры гэтым усім, трэба заўважыць, што падобны статус і форма навучаньня, якія дзейнічаюць толькі тэрмінова ўчасе дзеяньня мэдычнай даведкі (паўгады) й залежаць ад волі выканкаму, робяць стан беларускамоўнага вучня ды ягоных бацькоў, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапікай, нестабільна хісткім, залежным ад кіраўнікоў мясцовае ўлады.

Дарэчы, у складзе Камісыі прысутнічалі пастаянныя прадстаўнікі Скарынінскага выбарчага ўчастку – старшыня Лідзія Самусевіч і міліцыянт Хаменкоў. Пры гэтым, на гэтым участку “заўсёды абіраецца” нязьменны старшыня Жодзінскага Гарсавету Аляксандар Пугач …

Як адзначыў Аляксей Лапіцкі, у любым выпадку, бацькі Янкі будуць надалей дабівацца поўнай адмены дыскрымінацыйнага Рашэньня Жодзінскага выканкаму за №928 аб забароне беларускамоўнага навучаньня на тэрыторыі Гімназыі №1 у Жодзіне.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Постановлением Комиссии по делам несовершеннолетних … власть взяла пятидневный тайм-аут на принятие решения по вопросу дальнейшего беларусскоязычного гимназического обучения Янки Лапицкого, который пале дискриминационного решения за №928 Жодинского исполкома с 09.09.2009 фактически лишен права на образование и обучение по-беларуски в помещении Гимназии №1 в Жодино.

19.10.2009 родители беларускоязычного гимназиста Янки Лапицкого в Жодино вечером получили на руки конверт с приглашением на заседание Комиссии по делам несовершеннолетних Жодинского исполкома по вопросу дальнейшего обучения их сына. После телефонного разговора с Алексеем Лапицким и сделанного им запроса письменного приглашения на заседание, документ ему доставили председатель комиссии Наталья Ларченко и секретарь Ирина Данилова.

Примерно за час до начала заседания Светлане Лапицкой звонило начальство с её работы, чтобы проконтролировать её присутствие на Комиссии, а еще через минут 15 в двери неожиданно постучал сотрудник милиции Хаменков, который довольно в бесцеремонной манере заявил, что явился, чтобы в милицейской машине доставить родителей Янки в здание исполкома на соответствующее заседание.

Однако, перед посещением Комиссии в Жодинском исполкоме, которая была назначена на 10-00, отказавшись от услуг милиции родители успели зарегистрировать своё заявление в Жодинскую прокуратуру, к которой присоединили в качестве приложений свои безответные обращения в Жодинскую гимназию, исполком, последний ответ заместителя Министра Республики Беларусь Казимира Фарино.

В исполкоме под председательством Натальи Ларчеко, секретаре Ирине Даниловой и членах комиссии Дмитрии Хоменкове (ГОВД), начальнике Жодинского ГОО Евгении Гориде, сотрудниках исполкома Лидии Самусевич, Татьяне Пекарь, Катерине Сахончик, в присутствии заявителя-ходатая директора Гимназии №1 Геннадия Коршуна заседание началось с доклада по делу.

Алексей Лапицкий попросил, чтобы заседание проводилось по-беларуски, что вызвало бурную негативную реакцию всё того же сотрудника МВД Хоменкова, который не смотря на то, что запрос направлялся к председателю заседания Наталье Ларченко, активно пытался воздействовать на ситуацию во время заседания.

Он возразил и отметил буквально, что у него, например, “двойной язык”, на что получил ответ, что по этому поводу А.Лапицки ему сочувствует, потому что у приглашённых на заседание родтелей Янки – “язык не двойной, а нормальный”, при этом родным является – беларуский.

В ответ на поступивший запрос председатель заседания решила после прочитания по-русски дублировать излогаемый материал ещё и по-беларуски. В дальнейшем для консультации по данному вопросу в кабинет первого заместителя председателя, где проходило заседание, вызвался юрист исполкома Андрей Лагвинец, который посоветовал записать данное требование в протокол, а далее определиться по ходу ситуации …, ведь у нас – “два языка”…

После доклада председателя Комиссии, свою пазицию от имени родителей высказал отец Янки Алексей Лапицкий, который очень подробно с опорой на Конституционно правовые нормы и международные стандарты права, программные документы Минобразования, а также на то, что происходит с беларуским языком в сфере образования в городе Жодино реально, за последние как минимум 7 лет, обрисовал дискриминационную ситуацию с беларусскоязычным периодическим обучением-необучением его беларускоязычного сына в Жодинской Гимназии №1.

Речь много раз перебивалась всё тем же представителем Жодинского ГОВД, Хоменковым, который не мог успокоиться и делал замечания насчёт беларуских слов, которые использовались во время выступления.

Однако, (как отмечали участники) в конце было очень заметно, что сотрудники Комиссии получили много чего для себя нового и ценного для принятия решения. Помимо того, к выступлению были добавлены документы – заявления в Гимназию №1 (среди них самые первые, на которые с нарушением Закона Беларуси “Об обращениях граждан” более чем 1,5 месяца – не поступило никакого ответа, не совершалось соответствующего реагирования), последние дополнительные заявления в гимназию и исполком, ответ из Минобразования и заявление в прокуратуру, поданное в этот же день утром 20.10.2009 на неправомерные действия, бездействие и дискриминацию по политическому, национальному и языковому признаку.

Настоящим открытием явился доклад по теме ходатая данного рассмотрения – директора Гимназии №1 Геннадия Коршуна. Последний так исказил факты (даже от самого начала поступления Янки в Гимназию №1), что родителям пришлось впоследствии его речи, делать абсолютно необходимые свои коррективы, замечания и правки.

В следующем кратком, совсем неорганизованном обмене репликами, в котором тот же представитель ГОВД Хоменков пытался сосредоточить внимание руководства ГОО и присутствующих на существовании справки ВКК о состоянии здоровья ученика, приложенной к заявлению родителей об оформлении домашней формы обучения. Данная мотивация активно использовалась исполкомом и дирекцией Гимназии №1 для обоснования отказа родителям учить их сына в помещении образовательного учреждения.

При этом, директор Гимназии №1 Геннадий Коршун обращал внимание присутствующих, что указанной заместителем Министра возможности (в представленном Комиссии его ответе родителям) для принятия положительного решения – недостаточно, и что он не может учить беларусскоязычного ученика в помещении Гимназии №1 в рамках домашней формы обучения – даже по соответствующему заявлению родителей. Он опять ссылался на существующие инструкции и приказ …

На что от председателя Комиссии, Натальи Ларченко прозвучало предложение, не закрывать глаза на существующую, прозвучавшую из Минобразования возможность и посмотреть, как её можно реально использовать для более быстрого положительного решения вопроса. Тем более, что все формальности родителями выполнены и соответствующие заявления от них давно сделаны.

После данного замечания слово взял начальник Жодинского ГОО Евгений Горид, который со ссылкой на “вновь открывшиеся обстоятельства”, в виде ответа из Минобразования за подписью заместителя Министра Казимира Фарино и дополнительным, соответствующим заявлением родителей – предложил Комиссии представить руководству ГОО несколько дней для решения вопроса с дальнейшим обучением Янки Лапицкого в помещении Гимназии №1 по-беларуски.

В связи с этим дыроэктар Гимназии тов. Коршун сразу спросил про то, как же ему быть эти дни с обучением ученика? На предложение – учить! Светлана Лапицкая возразила, что не даёт своего согласия на обучение в домашнем помещении.

В результате, после внесенных Алексеем Лапіцкім корректировок приамбулы и перепечатки дакумента, было принято и подписано окончательное постановление за №417 от 20.10.2009, в котором был подведён промежуточный итог обсуждения.

Как сообщают непосредственные участники заседания, Светлана и Алексей Лапицкие, интересно было заметить, что после соответствующего высказывания руководителя ГОО, споры закончились автоматически, а по принимаемому постановлению (хоть оно и имело определенное положительное содержание) – никто на комиссии не голосовал. Этого предложения ни у кого даже и не вознікло. Традиции …!?

В любом случае, после заседания камиссии по делам несовершеннолетних Жодинского исполкома у родителей Янки Лапицкого и у самого ученика, который из-за дискриминационного решения и политики Жодинского исполкома фактически потерял учебную четверть, появился шанс на продолжение беларусскоязычного обучения в своей гимназии.

Как сказал родителям после заседания Комиссии по делам несовершеннолетних руководитель ГОО Евгений Горид, выходя из кабинета председателя Жодинского исполкома Василия Грищенко: “процесс пошёл …”.

Однако, при всём этом, надо заметить, что данный статус и форма обучения, которые действуют только временно в период действия медицинской справки (пол года) и зависят от воли исполкома, делают состояние беларускоязычного ученика и его родителей, Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой, нестабильношатким, зависимым от руководства местной власти.

Кстати, в состав Комиссии присутствовали постояные представители Скорынинского избирательного участка – председатель УИК Лидия Самусевич и милиционер Хоменков. При этом, на этом участке “всегда избирается” неизменный председатель Жодинского Горсовета Александр Пугач …

Как отметил Алексей Лапицкий, в любом случае, родители Янки будут и далее добиваться полной отмены дискриминационного Решения Жодинского исполкома за №928 о запрете беларускоязычного обучения на территории Гимназии №1 в Жодино.

1) Копія заявы ў Жодзінскую пракуратуру ад 20.10.2009
2) Запрашэньне на Камісыю ад 19.10.2009 і ейная Пастанова ад 20.10.2009

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>