Не забірай жыцьцё!
2009 22/10
Сяргей Гоўша, Баранавічы

Сяргей Гоўша, Баранавічы

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша накіраваў паўторную заяву ў Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь, каб выказаць нязгоду з высноваю МЗС аб тым, што Факультатыўны пратакол не накладае на дзяржаву абавязкаў па выкананьні рэкамэндацыяў Камітэту па правах чалавека ААН.

У сваёй заяве праваабаронца нагадвае МЗС, што рашэньні Камітэту носяць абавязковы характар. Аб чым сьведчыць артыкул 61 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе сказана, што ў адпаведнасьці з міжнародна-праўнымі актамі, якія ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь, кожны мае права зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабодаў, калі чалавек не знайшоў абароны ў нацыянальнай прававой сыстэме. Па ўнівэрсальным міжнародным праве, дзяржава-ўдзельніца той ці іншай міжнароднай дамовы абавязаная яе добрасумленна выконваць. Гэта замацавана арт. 26 Венскай канвэнцыі*, удзельнікам якой зьяўляецца й Беларусь.

А таксама праваабаронца ўказвае МЗС на парушэньне дадзенай установаю Закона “Аб звароце грамадзянаў”. МЗС павінна было ці накіраваць яго першую заяву ў адпаведны ворган, ці патлумачыць, куды патрэбна зьвярнуцца. Таму ён просіць даць поўны адказ па сутнасьці пастаўленага пытаньня.

Нагадаем, што Сяргей Гоўша зьвярнуўся да МЗС з пытаньнем наконт невыкананьня дзяржаваю рашэньняў Камітэту па правах чалавека адносна рэгістрацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитник из Барановичей Сергей Говша направил повторное заявление в Министерство иностранных дел Республики Беларусь, чтобы высказать несогласие с выводом МИД о том, что Факультативный протокол не налагает на государство обязанностей по выполнению рекомендаций Комитета по правам человека ООН.

В своем заявлении правозащитник напаминае МИД, что решения Комитета носят обязательный характер. О чем свидетельствует статья 61 Конституции Республики Беларусь, где сказанно, что в соответствия с международно-правовыми актами, которые ратифицированы Республикой Беларусь, каждый вправе обращаться в международные организации с целью защиты своих прав и свобод, когда человек не нашёл защиты в национальной правовой системе. По универсальному международному праву, государство-участник того или иного международного соглашения абавязана его добросовестно исполнять. Это закреплено стр. 26 Венской конвенции*, участником которой является и Республика Беларусь.

А также правозащитник указывает МИД на нарушение данным государственным ведомством Закона “Об обращении граждан”. МИД должнен был либо направить его первое заявление в соответствующий орган, либо пояснить, куда нужна обратиться. Поэтому он просит дать полный ответ по существу поставленного вопроса.

Напомним, что Сергей Гоўша обратился в МИД с вопросом насчет неисполнения государством решений Комитета по правам человека относительно регистрации правозащитного центра “Весна”.

Па матэрыялах “Радыё Рацыя”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

P/S

Удакладненьне ад Беларускага Праўнага Парталу

*- Венская канвэнцыя “Аб праве міжнародных дамоваў”. У нацыянальным заканадаўстве існуе й адпаведны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб праве міжнародных дамоваў”, які цалкам угрунтаваны на палажэньнях дадзенай міжнароднай дамовы.

Акрамя таго, сёньня ўжо можна спасылацца непасрэдна на такі спэцыяльны дакумэнт па дадзеным пытаньні, як АГУЛЬНЫ КАМЭНТАР №33 Камітэту ААН па Правах Чалавеку “Абавязкі дзяржаваў-удзельніцаў Факультатыўнага Пратаколу да Міжнароднага Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных правах”, у якім Камітэт тлумачыць падобную, замацаваную дамоўную абавязковасьць для кожнага (без выключэньня) суб’екта высокай міжнароднай дамоўленасьці.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>