2009 26/10
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Вядомы праваабаронца распавёў, як рэальна ідзе справа з палітычнымі рэпрэсыямі ў Беларусі.

Юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч адказаў на пытаньні www.charter97.org: (далей – правапіс першакрыніцы)

Валянцін, днямі ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» лідэр руху «За свободу» Аляксандр Мілінкевіч зрабў неадназначную заяву, якая выклікала крытыку з боку дэмакратычных актывістаў. Ён заявіў, што «колькасць зваротаў рэпрэсаваных людзей за 4 месяцы гэтага года ў параўнанні з чатырма месяцамі мінулага года зменшылася ў разы». Як вы, як правааабронца, гэта пракаментуеце?

– Летась у Беларусі да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных матывах былі прыцягнутыя 525 чалавек, а ў 2009 годзе, нягледзячы на тое, што пакуль толькі кастрычнік месяц, былі затрыманы 424 чалавекі – гэта агульная колькасць затрыманых і прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці. Пры гэтым мы не прэтэндуем на ўсеабдымнасць – лічбы затрыманых па палітычных матывах могуць быць большымі. Да гэтага трэба ўлічваць, што летась у Беларусі праходзілі «парламенцкія выбары», і шмат людзей было затрымана пры агітацыі за незалежных кандыдатаў і за акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі, а сёлета ніякіх кампаній не праводзілася, але лічбы моцна не адрозніваюцца.

Варта адзначыць тэндэнцыю, якая з’явілася з канца мінулага года – арышты за ўдзел у мірных акцыях апазіцыі ці за распаўсюд друкаваных матэрыялаў працягваюцца, але ўлады пачалі ўстрымлівацца ад прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. То бок, напрыклад, у мінулым годзе мы фіксавалі толькі выпадкі, калі чалавек быў затрыманы, у адносінах да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, і гэты пратакол быў накіраваны ў суд і суд вынес пастанову па дадзенай справе.

У гэтым годзе сітуацыя больш складаная. Насамрэч колькасць затрыманых грамадян, якія прымалі ўдзел у акцыях пратэсту альбо распаўсюдзе друкаваных выданняў, не змяншаецца. Грамадзян затрымліваюць, іншая справа, што пры гэтым супраць іх часта не складаюць пратаколаў. Такая тактыка ўладаў дазваляе сцвярджаць, што назіраецца нейкая «лібералізацыя»: быццам колькасць людзей, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных матывах, зменшылася. Рэпрэсій менш не стала.

Але ці можна казаць, што грамадзяне Беларусі могуць свабодна ўдзельнічаць у мірных сходах і выказваць сваё меркаванне?

– Не. Я як грамадзянін Беларусі не магу свабодна выйсці з плакатам на плошчу ці цэнтральную вуліцу, да мэтавага аб’екта, каб не быць затрыманым, збітым ці прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці. Падзеі 9, 16 верасня і 16 кастрычніка – гэта ўсё яскрава пацвердзілі, бо Закон аб масавых мерапрыемствах па сутнасці абмяжоўвае наша права на свабоду сходаў.

Людзей дэманстратыўна збіваюць на вуліцах, і, што асабліва выклікае заклапочанасць, – збіваюць пасля затрымання ў міліцэйскіх аўтобусах і аддзяленнях міліцыі.
Ніякіх істотных, сістэмных змен не адбылося. Грамадзянін Беларусі як быў пазбаўлены права на свабоду меркавання, так і пазбаўлены гэтага і зараз. Трэба ўздымаць пытанне аб змяненні заканадаўства ў гэтай сферы. Кантроль над грамадствам застаецца татальным.

Многія грамадзяне падчас апошніх дэманстрацый былі збітыя, да іх ужываліся катаванні. Як на гэта рэагуюць беларускія праваабаронцы?

– Мы збіраем інфармацыю па фактах разгону апошніх мірных дэманстрацый і збіцця грамадзян, дапамагаем пацярпелым. Усе скаргі і пытанні мы перадалі праз Міжнародную федэрацыю правоў чалавека ў Жэневу – у Камітэт супраць катаванняў ААН і Міжнародную арганізацыю супраць катаванняў. Усе гэтыя факты таксама накіраваныя праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя».

Беларускія органы пракуратуры на ўсе гэтыя скаргі не рэагуюць, таму, калі не атрымліваецца дзейнічаць унутры краіны, мы будзем звяртацца ў міжнародныя арганізацыі. Свет павінен рэагаваць на абуральныя факты парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Известный правозащитник поведал, как реально идет справа с политическими репрессиями в Беларуси.

Юрист правозащитного центра «Весна» Валентин Стэфановіч ответов на вопросы www.charter97.org:

Валентин, днями в інтэрв’ю «Радио Свобода» лидер движения «За свободу» Александр Милинкевич зрабў неоднозначное заявление, которая вызвала критику с стороны демократичных активистов. Он заявил, что «количество обращений репрессированных людей за 4 месяцы этого года по сравнению с четырьмя месяцами прошлого года уменьшилась в разы». Как вы, как правааабронца, это прокомментируете?

– В прошлом году в Беларуси к административной ответственности по политическим мотивам были притянутые 525 человек, а в 2009 хватит, несмотря на то, что пока только октябрь месяц, были задержанный 424 человеки – это общее количество задержанных и притянутых к административной ответственности. При этом мы ни претендуем на усеабдымнасць – числа задержанных по политическим мотивам могут быть большими. К этого надо учитывать, что в прошлом году в Беларуси проходили «парламентские выборы», и много людей было задержано при агитации за независимых кандидатов и за акции протеста против фальсификации, а в этом году никаких компаний ни проводилась, но числа сильно ни отличаются.

Стоит отметить тенденцию, которая с’явилась с конца прошлого года – аресты за участие в мирных акциях оппозиции или за распространение печатных материалов продолжаются, но власти начали воздерживаться от притяжения к административной ответственности. То есть, например, в прошлом хватит мы фиксировали только случаи, когда человек был задержанный, в отношениях к его был составленный протокол о административном правонарушении, и этот протокол был направленный в суд и суд вынес постановление по данному делу.

В этом хватит ситуация более сложная. На самом деле количество задержанных грамадян, которые принимали участие в акциях протеста либо распространении печатных изданий, ни уменьшается. Граждан задерживают, другая справа, что при этом против их часто ни складывают протоколов. Токая тактика властей позволяет утверждать, что наблюдается какая-то «либерализация»: вроде количество людей, притянутых к административной ответственности по политическим мотивам, уменьшилась. Репрессий меньше ни стола.

Но или можно произносить, что граждане Беларуси могут свободно участвовать в мирных собраниях и высказывать своего мнение?

– Ни. Я как гражданин Беларуси ни могу свободно выйти с плакатом на площадь или центральную улицу, к целевого о’екта, чтобы ни быть задержанным, сбитым или притянутым к административной ответственности. События 9, 16 сентября и 16 октября – это все ярко подтвердили, ведь Закон о массовых мероприятиях по сути ограничивает наше право на свободу собраний.

Людей демонстративно сбивают на улицах, и, что в особенности вызывает озабоченность, – сбивают после задержания в милицейских автобусах и отделениях милиции.

Никаких существенных, системных смен ни произошло. Гражданин Беларуси как был лишенный право на свободу мнения, да и лишенный этого и сейчас. Надо поднимать вопрос о изменении законодательства в этой сферы. Контроль над обществом остается тотальным.

Многие граждане во время последних демонстраций были сбитые, к их употреблялись пытки. Как на это реагируют беларуские правозащитники?

– Мы собираем информацию по фактам разгона последних мирных демонстраций и побоев граждан, помогаем потерпевшим. Все жалобы и вопросы мы сообщили через Международную федерацию прав человека в Женеву – в Комитет против пыток ООН и Международную организацию против пыток. Все эти факты тоже направленные правозащитной организации «Международная амнистия».

Беларуские органы прокуратуры на все эти жалобы ни реагируют, потому, когда ни получается действовать внутри страны, мы будем обращаться в международные организации. Мир должен реагировать на возмутительные факты нарушения прав человека в Беларуси.

Паводле spring96.org,
Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*