Не забірай жыцьцё!
2009 24/10
Лідзія Ярмошына, ЦВК

Лідзія Ярмошына, ЦВК

Змены ў выбарчым заканадаўстве, прапанаваныя ЦВК, носяць касметычны характар.

20 кастрычніка на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла пра тое, якія змены плануецца ўнесці ў выбарчае заканадаўства.

Так плануецца выключыць з заканадаўства норму, згодна з якой палітычная партыя для вылучэння свайго кандыдата па выбарчай акрузе павінна мець зарэгістраваную структуру на тэрыторыі акругі, выключыць з кодэкса патрабаванне аб завярэнні падпісных лістоў у выканаўчых камітэтах перад іх падачай у Цэнтрвыбаркам, удакладніць спіс падстаў, згодна з якімі кандыдату ў дэпутаты ці прэзідэнты можа быць адмоўлена ў рэгістрацыі. Акрамя гэтага, ужо на найбліжэйшых мясцовых выбарах будзе скасаваны бар’ер яўкі выбаршчыкаў. Выбары ў мясцовыя саветы будуць прызнаныя пры любой колькасці выбаршчыкаў, што прыйшлі на іх. Бар’ер яўкі пры гэтым захоўваецца для парламенцкіх і прэзідэнцкіх кампаній.

Заяўлена таксама, што кандыдаты атрымаюць магчымасць набываць дадатковы эфірны час на тэлебачанні і радыё і газетныя плошчы плюс да тых, якія ім прадстаўляцца бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Як піша сайт «Еўрапейская Беларусь», відавочна, што дадзеныя неістотныя змены ўлада будзе «прадаваць» Захаду як значны прарыў у сферы палітычнай «лібералізацыі». А некаторыя прапанаваныя змены і ўвогуле могуць быць ацэнены патэнцыйнымі дэмакратычнымі кандыдатамі як шчыра здзеклівымі.

Так, напрыклад, прапаноўваецца дазволіць кандыдатам фармаваць выбарчыя фонды з уласных сродкаў і сродкаў спонсараў, за выключэннем дзяржаўных прадпрыемстваў, замежных кампаній і грамадзян.

Аднак прыклады Анатоля Красоўскага, Андрэя Клімава, Уладзіміра Кудзінава і іншых бізнэсмэнаў, якія асмеліліся ўступіць у палітычную барацьбу, занадта красамоўна кажуць пра тое, як улада карае за фінансавую падтрымку апазіцыі, і на чыю карысць будуць прадпрымальнікі рабіць «добраахвотныя» ахвяраванні.

Трэба адзначыць, што пачынаючы з пачатку 2008 года прадстаўнікі апазіцыйных партый неаднаразова звярталіся да ўлад з канкрэтнымі прапановам аб змене выбарчага заканадаўства. Тым не менш, патрабаванні апазіцыйных партый не былі ўлічаныя. Ніякіх істотных змен не плануецца ўнесці. Застаецца без змены ключавая частка выбарчага заканадаўства, датычная падліку галасоў і кантролю за ім.

Зрэшты, гэта прызнае і сама кіраўнік ЦВК. Так, Лідзія Ярмошина заявіла, што ўсё змены ў выбарчае заканадаўства будуць насіць касметычны характар і не моцна паўплываюць на практыку ўжывання гэтага заканадаўства.

«Трэба разумець, што агучаныя змены ні ў якай меры не змяняюць сістэму фальсіфікацый, якая склалася. Я без аніякага аптымізму чакаю публікацыі заяўленых змен і прыняцця закона. Пакуль не бачна, як гэтыя змены адказваюць на вострыя пытанні кантролю за падлікам галасоў, прадстаўніцтва палітычных сіл у выбарчых камісіях, прымусы, якія адбываюцца падчас папярэдняга галасавання. У любым выпадку, якімі б ні былі змены, сказаць, што выбары сталі свабоднымі можна будзе толькі пасля першых дэмакратычных выбараў. Бо фальсіфікаваць выбары можна і пры самім дэмакратычным заканадаўстве. Тут ключавую ролю гуляе воля дзяржавы правесці свабодныя выбары», — сказаў юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Изменения в избирательном законодательстве, предложенные ЦИК, носят косметический характер и никак не влияют на избирательный процесс в целом.

На встрече с Александром Лукашенко председатель ЦИК Лидия Ермошина сообщила о том, какие изменения планируется внести в избирательное законодательство. Так планируется исключить из законодательства норму, согласно которой политическая партия для выдвижения своего кандидата в депутаты по избирательному округу должна иметь зарегистрированную структуру на территории округа, исключить из кодекса требование о заверении подписных листов в исполнительных комитетах перед их подачей в Центризбирком, уточнить список оснований, по которым кандидату в депутаты или президенты может быть отказано в регистрации. Кроме того, уже на ближайших местных выборах будет упразднен барьер явки избирателей. Выборы в местные советы будут признаны при любом количестве пришедших на них избирателей. Барьер явки при этом сохраняется для парламентских и президентских кампаний.

Заявлено также, что кандидаты получат возможность покупать дополнительные эфирное время на телевидении и радио и газетные площади плюс к тем, которые им предоставляются бесплатно в соответствии с законодательством.

Очевидно, что данные несущественные изменения власть будет «продавать» западу как значительный прорыв в сфере политической “либерализации”. А некоторые предложенные изменения и вовсе могут быть оценены потенциальными демократическими кандидатами как откровенно издевательские.

Так, например, предлагается разрешить кандидатам формировать избирательные фонды из собственных средств и средств спонсоров, за исключением государственных предприятий, иностранных компаний и граждан.

Однако примеры Анатолия Красовского, Андрея Климова, Владимира Кудинова и других бизнесменов, отважившихся вступить в политическую борьбу, слишком красноречиво говорят о том, как власть карает за финансовую поддержку оппозиции, и в чью пользу будут предприниматели делать “добровольные” пожертвования.

Нужно отметить, что начиная с начала 2008 года представители оппозиционных партий неоднократно обращались к властям с конкретными предложениям об изменении избирательного законодательства. Тем не менее, требования оппозиционных партий не были учтены. Никаких существенных изменений не планируется внести. Остается без изменения ключевая часть избирательного законодательства, касающаяся подсчета голосов и контроля за ним.

Впрочем, это признает и сама глава ЦИК. Так Лидия Ермошина заявила, что все изменения в избирательное законодательство будут носить косметический характер и не сильно повлияют на практику применения этого законодательства.
Издевательские поправки

«Нужно понимать, что озвученные изменения ни в коей мере не меняют сложившуюся систему фальсификаций. Я без малейшего оптимизма ожидаю публикации заявленных изменений и принятия закона. Пока не видно, как эти изменения отвечают на острые вопросы контроля за подсчетом голосов, представительства политических сил в избирательных комиссиях, принуждения, которое происходит во время предварительного голосования. В любом случае, какими бы ни были изменения, сказать, что выборы стали свободными можно будет только после первых демократических выборов. Ведь фальсифицировать выборы можно и при самом демократическом законодательстве. Тут ключевую роль играет воля государства провести свободные выборы,» — сказал юрист Правозащитного центра «Вясна» Владимир Лабкович.

Паводле Хартыя’97,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>