2009 26/10

Група дэпутатаў нацыянальнага парлямэнту Швэцыі, якая на дадзены момант старшынюе ў Эўразьвязе, далучылася да кампаніі “Стоп 193.1!”. Швэдзкія парлямэнтары накіравалі адпаведныя заявы ў Менск напярэдадні прыняцьця рашэньня па санкцыях супраць шэрагу службовых беларускіх асобаў.

Прадстаўнічка Хрысьціянскае дэмакратыі Анэлі Энаксан (Annelie Enochson), а таксама дзьве дэпутаткі з Лібэральнай Народнай Партыі Сэсілія Вігстрём (Cecilia Wigström) і Брыгіта Ольсон (Birgitta Ohlsson) падтрымалі кампанію “Стоп 193.1!”. Парлямэнтары накіравалі звароты да беларускіх уладаў з патрабаваньнем аб скасаваньні крымінальнага артыкула, які робіць немагчымым нармальнае функцыянаваньне грамадзянскага сэктара ў прынцыпе. Дэпутаты Рыксдага сыгналізуюць афіцыйнаму Менску, што валодаюць поўнай і аб’ектыўнай інфармацыяй пра сапраўдную сытуацыю ў сфэры свабоды асацыяцыяў у Беларусі.

Выканаўчая дырэктарка Асамблеі НДА і каардынатар кампаніі Алёна Валынец выказвае ўдзячнасьць швэдзкім палітыкам за салідарную пазыцыю і пасьлядоўнасьць у адстойваньні правоў чалавека ў Беларусі. “На жаль, беларускія ўлады ня надта сьпяшаюцца давесьці шчырасьць сваіх намераў аб скасаваньні артыкула 193.1 КК. Унутры Беларусі мы маем даволі вузкае кола рычагоў уплыву на ўлады, таму міжнародная падтрымка і ціск павялічваюць шансы на магчымасьць зьменаў”, — зазначыла Алёна Валынец.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Шведские депутаты обратились к белорусским властям с требованием исключить статью 193-1 из УК

Руководитель Исполнительного бюро оргкомитета по созданию Ассамблеи неправительственных демократических организаций (НДО) Алена Волынец сообщила БелаПАН, что трое депутатов шведского риксдага (парламента) направили обращения к белорусским властям с требованием исключить из Уголовного кодекса Республики Беларусь ст. 193-1, которая предусматривает ответственность за деятельность от имени незарегистрированной организации.

По ее словам, представительница Христианской демократии Швеции Анели Эноксон, а также двое депутатов Либеральной народной партии Сесилия Вигстрем и Бригита Ольсон направили обращения о ликвидации статьи 193-1 УК в Палату представителей Национального собрания Беларуси и в Администрацию президента.

“Шведские депутаты считают, что эта статья делает невозможным нормальное функционирование гражданского общества в принципе. Кроме того, это сигнал властям о том, что депутаты риксдага Швеции, которая сейчас председательствует в Евросоюзе, владеют полной и объективной информацией о настоящей ситуации в сфере свободы ассоциаций в Беларуси”, — отметила Волынец.

“К сожалению, белорусские власти не очень спешат подтвердить искренность своих намерений об исключении статьи 193-1 из УК. Внутри Беларуси мы имеем достаточно узкий круг рычагов давления на власть в этом вопросе. Поэтому международные обращения увеличивают шансы на возможность изменений”, — сказала Волынец.

Паводле spring96.org,

Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>