Зьбіраць подпісы ў падтрымку роднай мовы – няўдзячная справа ў нашай краіне. На сабе гэта ўжо адчулі актывісты Баранавіцкай й Карэліцкай філіі “Маладога Фронту”.
У чацьвер увечары ў Баранавічах падчас збору подпісаў пад зваротам у абарону беларускай мовы невядомыя людзі зьбілі мясцовых маладафронтаўцаў Максіма Ахрыменка й Юрыя Багдановіча.
“Мы ўдвух зьбіралі подпісы ў мінакоў, як да нас падыйшлі чацьвёра невядомых людзей у цывільным. Яны запыталі, ці мы зьяўляемся маладафронтаўцаўмі, а калі пачулі станоўчы адказ – ударылі нас. Паміж намі ўзьнікла невялікая бойка, праўда, яны хутка зьбеглі”, – распавядае Максім Ахрыменка.
Па словах юнака, калі нарад ППС, што патруляваў вуліцу, пабачыў бойку, ППСаўцы павернуліся й пайшлі ў іншы бок.
У Карэлічах міліцыянт затрымаў актывіста “Маладога Фронту” Адруся Ляўковіча за тое, што той зьбіраў подпісы ў кватэрах.
“Міліцыянт, што жыў у гэтым пад’езьдзе, пабачыў мяне зь блянкамі ў руках і выклікаў нарад міліцыі. Напачатку мяне абвінавачвалі ў дробным хуліганстве – што я быццам бы прыставаў да жыхароў, але я патлумачыў, што подпісы людзі ставілі дабраахвотна. У РАЎСе са мною вёў гаворку замначальнік установы. Ён прызнаў, што ў маіх дзеяньнях не было складу правапарушэньня й ня стаў складаць пратакол, але выклікаў маіх бацькоў і правёў прафіялктычную размову зь імі ў стылі БТ – “пакуль ваш сын ня робіць нічога злачыннага, але хутка яго пачнуць вазіць у Менск учыняць масавыя беспарадкі й пагромы”, – гаворыць Андрусь Ляўковіч.
Нагадаем, раней падобныя затрыманьні за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы адбываліся ў Менску й двойчы – у Баранавічах.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Вечером 22 октября в Борисове неизвестные избили молодофронтовцев Максима Ахрименко и Юрия Богдановича во время сбора подписей в поддержку белорусского языка.
«Мы вдвоем собирали подписи у прохожих, когда к нам подошли четверо неизвестных людей в штатском, — рассказал Максим Ахрименко сайту mfront.net. — Они спросили, являемся ли мы молодофронтовцами, а когда услышали утвердительный ответ – начали нас бить».
По словам молодежного активиста, когда наряд ППС, который патрулировал улицу, увидел драку, сотрудники милиции развернулись и пошли в другую сторону. Через некоторое время неизвестные в штатском скрылись.
Также в Кореличах (Гродненская область) был задержан активист «Маладога фронта» Андрей Левкович за то, что собирал подписи в квартирах в поддержку белорусского языка.
Напомним, что ранее подобные задержания за сбор подписей в поддержку белорусского языка произошли в Минске и дважды в Барановичах.
Паводле прэс-службы «Маладога Фронту».