Не забірай жыцьцё!
2008 18/10

KODEKSАб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) стварылі працоўную групу, якая падрыхтуе зьмены ў Выбарчы й Крымінальны кодэксы, паведамляе сайт ucpb.org.

З словаў кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі, зьмены ў заканадаўстве неабходныя «для таго, каб у Беларусі праходзілі выбары, а не выбарчыя кампаніі. А таксама для выдаленьня палітычных артыкулаў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за грамадзкую й палітычную дзейнасьць.

Беларуская асацыацыя журналістаў унясе прапановы па стварэньні роўных умоваў для працы дзяржаўнай прэсы і незалежных выданьняў. Асамблея няўрадавых арганізацыяў разам з праваабаронцамі, а таксама зь юрыдычнымі службамі партыяў подрыхтуе прапановы па лібэралізацыі ўмоваў дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў і палітычных партыяў.

З словаў Анатоля Лябедзькі, працоўная група падрыхтуе прапановы да 20 кастрычніка. АДС выступілі «каардынуючай структураю» па выпрацоўцы зьменаў у зканадаўстве. Пры ўмове выкананьня ўладамі ўмоваў палітык лічыць «верагодным адкрыць дзьверы Рады Эўропы для Беларусі».

У лістападзе, як паведаміў лідар АГП, адбудзецца распашыранае паседжаньне прэзыдыюму АДС, а таксама пройдзе канфэрэнцыя, арганізоўваемая Нацыянальным камітэтам АДС і РАдай Эўропы, на якой удзельнікі прааналізуюць вынікі парлямэнскай кампаніі. «І будуць унесеныя прапановы па нляне працы АДС на пэрспэктыву да прэзыдэнскай кампаніі», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Демсилы подготовят изменения в Избирательный и Уголовный кодексы

Объединенные демократичные силы (ОДС) создали рабочую группу, которая подготовит изменения в Избирательный и Уголовный кодексы, сообщает сайт ucpb.org.

Со слов руководителя ОГП Анатолия Лебедьки, изменения в законодательстве необходимы “для того, чтобы в Беларуси проходили выборы, а не избирательных компаний. А также для исключения политических статей, которые предусматривают уголовную ответственность за общественную и политическую деятельность.

Беларуская ассоциация журналистов внесет предложения по созданию равных условий для работы государственной прессы и независимых изданий. Ассамблея неправительственных организаций вместе с правозащитниками, а также с юридическими службами партий подготовит предложения по либерализации условий деятельности неправительственных организаций и политических партий.

Со слов Анатолия Лебедьки, рабочая группа подготовит предложения к 20 октября. ОДС выступили “координирующей структурою” по выработке смен в законодательстве. При условии выполнения властями условий политик считатет “возможным открыть двери в Совет Европы для Беларуси”.

В ноябре, как сообщил лидер ОГП, пройдёт расширенное заседание президиума ОДС, а также конференция, организуемая Национальным комитетам ОДС и Советом Европы, на какой участники проанализируют итоги парламентской компании. “И будут внесены предложения по плану работы ОДС на перспективу до президентской компании”, – отметил Анатолий Лебедько.

Пводле матэрыялаў “Беларускія навіны”,
пераклаў Алесь Лета,
Licviny-INFA.

One thought on “Дэмсілы падрыхтуюць зьмены ў Выбарчы й Крымінальны кодэксы”

  1. loveman says:

    По-моему, ты уже об этом писал..

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>