Не забірай жыцьцё!
2009 28/10
Alaksiej Lapicki

Alaksiej Lapicki

ПЕРАСЬЛЕД ПРАВААБАРОНЦАЎ У БЕЛАРУСІ …

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік паказальна пакараны сыстэмаю найбуйнешым штрафам у памеры 34 млн. беларускіх рублёў па абвінавачваньні, якое адразу было выкарстана афіцыйнай прапагандаю ў дзяржаўных СМІ для распальваньня непрыязнасьці й нянавісьці, далейшага працягу падзелу беларускага грамадзтва на сваіх і чужых.

Пры гэтым, мішэньню ў мэтавай дэскрыдытацыі быў абраны як паказальна выніковы й актыўны ва ўзаемаадносінах з КПЧ ААН віцебскі праваабаронца, актывіст грамадзянскай супольнасьці Беларусі, гэтак і сама пачэсная місыя праваабронцы ў краніе.

У гэтай сувязі мы вырашылі задаць пытаньне Аляксею Лапіцкаму, праваабаронцу з Жодзіна, Менская вобласьць.

Як вы лічыце, сп. Аляксей, наколькі абгрунтавана гэткае пакараньне й чым выклікана, на вашую думку, гэткая зусім дзіўная сытуацыя з падобным судовым перасьледам у дачыненьні да віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка?

– Сапраўды, вельмі паказальная для сытуацыі ў краіне, абсалютна абсурдная й цынічная, я б сказаў – зьдзеклівая па сваім зьмесьце справа. І тым ня менш, яна як і вынесены прысуд, той прапагандыскі выплеск у грамадзтва, якія назіраліся пры гэтым – прагназуема прадказальныя рэчы для існуючае практыкі палітычных перасьледаў у Беларусі. Гэта не судовая справа, а палітычная расправа!

Пры гэтым, уся кампанія цкаваньня актывіста як па часе, у які яна адбывалася, гэтак і па мэтадах дзеяньня, спэцыяльным шырокім рэзанансе й інтэрпрэтацыях у афіцыйных СМІ … – працавала на працяг пашырэньня штучнага расколу ў грамадзтве, на разпаўсюд дэструктыўных ідэяў варожасьці, наўпрост скіраваных супраць прыхільнікаў дэмакратычнага выбару й праўных Канстытуцыйных прыярытэтаў, адпаведнага ўмацаваньня дзяржаўнага ладу й сувэрэнітэту Беларусі.

Выглядае так, што цяперашняя ўлада ў пэрыяд сацыяльна-эканамічнае крызы й надыходу адказнай “выбарчай стадыі” ў краіне, менавіта такім, мякка кажучы, непрыстойным спосабам, вырашыла вырашыць адразу некалькі ўласных задачаў. Праз мэтавае й плянамернае цкаваньне, псыхалягічны ўціск ды адміністратыўна-эканамічныя інструмэнты узьдзеяньня на іншадумцаў, яна спрабуе дэзактывізаваць канкрэтную (непажаданую й небясьпечную для яе далейшага панаваньня) праваабарончую актыўнасьць у рэгіёнах і адначасна папоўніць бюджэт за кошт дыскрымінуемых і зьневажаемых такім чынам актывістаў грамадзянскай супольнасьці краіны, іхнай замоўнай “разпрацоўкі” й самага сапраўднага – “рабаваньня” …

Немагчыма ўзгадаць хаця б адзін выпадак, калі судовая сыстэма Беларусі праявіла бы прынцыповасьць, незалежнасьць ды вынесла бы прысуд супраць высокапастаўленага службоўцы, пакарала б яго штрафам на карысьць простага грамадзяніна, пацярпелага ад намэнклятурнае валтузьні, зьдзекаў, дзеяньня альбо бязьдзеяньня, ганебных і відавочных выбарчых маніпуляцыяў у буйных памерах, падтасоўкі дакумэнтаў срогай адказнасьці й г. д. (хаця б нават не на такую астранамічную суму).

Калі задаць пытаньне простым грамадзянам, аб тым ці можна ў нас разьлічваць на пакараньне хаця б аднаго правапарушальніка-карупцыянэра з карпарацыі ўлады, жыруючай на людзкіх праблемах, іхных грамадзка-палітычных альбо выбарчых несвабодах ды амаль татальнай эканамічнай прыгнечанасьці Беларусаў – атрымаем адназначна прадказальны адказ!

Дык ці патрэбныя ў гэткім грамадзтве неабыякавыя людзі, актыўныя ды ініцыятыўныя, дзейсная праваабарона й праваабаронцы? Пытаньне – таксама рытарычнае. А каму ж тады ў становішчы праўнага нігілізму й поўнай безадказнасьці чынавенства замінаюць праваабаронцы? Спрадзяюся адказ – таксама відавочны!

І кожны раз, калі сутыкаесься з чарговай падобнай палітычнай замоваю й дзівісься на памер “выдадзенага нагара” “судом-вытворцам” выніковага штрафу на карысьць “безпамернай намэнклятурнай кішэні” ды яшчэ й за відавочна “напісаныя па вадзе правіннасьці” – звычайна думаеш, што такім чынам, “дзяржаўны рэкет”, ад якога бажыўся пазбавіць Беларусаў “нязьменны з таго часу правадыр” зусім не зьнік …?!

–  Атрымліваецца, што так. Больш за тое, выглядае так, што ён нават выйшаў на якасна новы, цынічна прагматычны этап разьвіцьця й стаўся ледзь не галоўным інструмэнтам эканамічнага шантажу й палітычнага перасьледу ў грамадзтве – сродкам палітычнай дысдкрымінацыі й цкаваньня апанэнтаў аўтарытарна-рэпрэсыўнага рэжыму. А ва ўмовах пагалоўнага ідэалягічнага кантролю й кантрактызацыі ў працоўнае сфэры, практычнага манапалізму на сродкі вытворчасьці й асноўныя крыніцы існаваньня – пастаянным сродкам папаўненьня дзяржбюджэту, зь якога корміцца бязконцая армія “пастаўленых гарызантальна” ля “карыта ўлады” ці “кіруючай вэртыкалі” службоўцаў.

У дадзенай схэме – дзе размова ідзе пра эканамічную выгоду для агульнай на ўсіх “бюджэтнай кішэні” служкаў рэжыму – маўчыць любая лёгіка права, любыя суды й судзьдзі, праваахоўныя службы …, любыя прызначаемыя зь верху “пешкі” у гэтай бруднай гульні супраць простых грамадзянаў краіны, свайго НАРОДУ, але ЗА ЗАХАВАНЬНЕ аднаасобнае ЎЛАДЫ ЛЮБЫМІ СРОДКАМІ …

Цынізм і небясьпека сытуацыі ў тым, што ўва ўмовах рэалізацыі першаснай для ўладаў задачы – захаваньня ўласнага панаваньня, гэты зьдзек і грубейшае падаўленьне агульна прызнаных ва ўсім сьвеце правоў і свабодаў грамадзянаў, выкручваньне рук актывістам і праваабаронцам грамадзянскай супольнасьці … робіцца мэтадычна й сплянавана, акрамя таго закамуфлявана – пад як-небудзь нацягнутыя на “афіцыйныя фізыяноміі” ўсьмешкі ды воклічы высокай трыбуннай рыторыкі ў межах праэўрапейска-партнэрскае “правільна-дэмакратычнае” арыентацыі …

А калі сказаць па простаму – падобнае магчыма толькі ва ўмовах буйнога й цынічнага да бязьмежжа падману, падману й несвабоды, поўнай “вэртыкальнай падпарадкаванасьці” й безьдзеяньня праваахоўна-судовай сыстэмы … Бо што хаваецца пад падобнымі ўсьмешкамі … можна зразумець адразу, калі глянуць на “непадкупную радасьць” нязьменнага старшыні Цэнтарвыбаркаму Беларусі пасьля прыняцьця зьдзекліва касмэтычных правак у Выбарчы Кодэкс напярэдадні правядзеньня новых, так бы мовіць “выбараў”, у межах быццам бы “дэмакратызуемай” такім чынам выбарчай працэдуры …

І выглядае так, што гэтая радасьць службоўцаў сыстэмы сёньня – сапраўды непадробная.Чаму ж яны радуюцца ў крызыснай сытуацыі?

– А чаму ім не радавацца. Усё ідзе па пляну. Як кажуць, працэс ідзе. Але самае галоўнае, што пры гэтым – аніякіх зьменаў няма. Тых зьменаў, якія ім і непатрэбныя. Абапіраючыся такім чынам на наіўнасьць “закаханае ў Беларусь Эўропы”, у працэсе супольнага руху ў межах зусім па рознаму выкарыстоўваемага Эўрапартнэрства, рэжым яшчэ абсалютна свабодна й зьнешне “цывілізавана” (праз спасылкі на нутраныя “правільныя законы” й “незалежныя суды”) гэткімі ж “правільнымі мэтадамі” проста “прымусова й мэтава вытрасае сродкі” з тых, хто яшчэ можа гэтаму працэсу нашкодзіць – з сваіх надта праўдалюбівых апанэнтаў.

svetik31-141x150

Leanid Sviecik

У той час, як праваабаронца Леанід Сьвецік, амаль паралельна з праходзячым над ім ганебным працэсам, праз Канстытуцыйны Суд Беларусі дамогся станоўчага заключэньня па зьменах у Працоўным Кодэксе адносна дыскрымінацыйнага палажэньня ды ўзросьце грамадзянаў пры прыёме на працу – ён сам пакараны гэтай сыстэмаю (!?) за тое, што ніколі не змог бы сабе і ўявіць … і будзе вымушаны выплаціць велізарную суму штрафу.

Думаецца, нармальная краіна, а дакладней ейнае сапраўды дэмакратычна абранае кіраўніцтва, кантралюемае народам і працуючае для народу, ніколі не апусьцілася б да падобнае ганебнае практыкі. А існуючыя сёньня эўрапейскія тэндэнцыі былі б сапраўды скарыстаныя на карысьць усяго грамадзтва, ягонай дэмакратычнай і стабільнай эканамічнай будучыні ў межах агульнаэўрапескага дабрасуседзтва й адзінае эўрапейскае пэрспэктывы.

Нагадаем, што 23 траўня 2008, пасьля ператрусу супрацоўнікамі КДБ у кватэры Сьвеціка ў Віцебску у межах крымінальнае справы паводле артыкулу 130.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці), распачатай віцебскай абласной управаю КДБ па падобным абсурдным абвінавачваньні віцебскага праваабронцы, з парушэньнямі працэсуальнага заканадаўства, напрацягу 14 судовых паседжаньняў быў вынесены прысуд з пакараньнем у выглядзе 34 млн. бел. рублёў штрафу сумарна …

(працяг тэмы – у наступных публікацыях)

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ПРЕСЛЕДОВАНИЕ ПРАВОЗАЩИТНИКОВ В БЕЛАРУСИ …

Витебский правозащитник Леонид Светик показательно наказан системой наибольшим штрафом в размере 34 млн. беларуских рублей по обвинению, которое сразу же было использовано официальной прапагандой в государственных СМИ для расжигания неприязни и ненависти, дальнейшего продолжения раздела беларуского общества на своих и чужих.

При этом, мишенью целевой дескредитации был выбран как показательно результативный и активный во взаимоотношениях с КПЧ ООН витебский правозащитник, активист гражданского сообщества Беларуси, так и сама почётная миссия правозащиника в стране.

В этой связи мы решили задать вопрос Алексею Лапицкому, правозащитнику из Жодино, Минская область.

Как вы считаете, сп. Алексей, насколько обоснованно такое наказание и чем вызвано, по вашему мнению, такая совершенно удивительная ситуация с подобным судебным преследованием в отношении витебского правозащитника Леонида Светика?

– Действительно, очень показательное для положения в стране, абсолютно абсурдное и циничное, я бы сказал – издевательское по своему содержанию дело. И тем не менее, оно как и вынесенный приговор, тот пропагандистский выплеск в общесвто, которые наблюдались при этом – прогнозируемо предсказуемые вещи для существующей практики политических преследований в Беларуси. Это не судебное дело, а политическая расправа!

При этом, вся компания травли активиста как по времени, в которое она происходила, так и по методам действия, специальном широком резонансе и интерпретациях в официальных СМИ … – работала на продолжение расширения искусственного раскола в обществе, на распространение деструктивных идей вражды, напрямую направленных против сторонников демократического выбора и правовых Конституционных приоритетов, соответствующего укрепления государственного строя и суверенитета Беларуси.

Выглядит так, что сегодняшняя власть в период социально-экономического кризиса и наступления ответственной “избирательной стадии” в стране, именно таким, мягко говоря, неприличным способом, решила решить сразу несколько собственных задач. Через целевую и планомерную травлю, психологическое давление и административно-экономические инструменты воздействия на инакомыслящих, она пытается дезактивизировать конкретную (неугодную и опасную для её дальнейшего господства) правозащитную активность в регионах и попутно пополнить бюджет за счёт дискриминуемых и унижаемых таким образом активистов гражданского общества страны, их заказной “разработки” и самого настоящего – “грабежа” …

Невозможно припомнить хотя бы один случай, когда судебная система Беларуси проявила бы принципиальность, независимость и вынесла б приговор против высокопоставленного чиновника, наказала бы его штрафом в пользу простого гражданина, потерпевшего от наменклатурной валакиты, издевательств, действия либо бездействия, позорных и очевидных маштабных манипуляций на выборах, подлга документов строгой отчётности и т. д. (хотя бы даже не на такую астрономическую сумму).

Если задать вопрос простым гражданам, о том можно ли у нас рассчитывать на наказание хоть одного правонарушителя-коррупционера из корпорации власти, жирующей на людских проблемах, их общественно-политических либо избирательных несвабодах и почти тотальной экономической угнетённости Беларусов – получим однозначно предсказуемый ответ!

Так нужны ли в таком обществе неравнодушные люди, активные и инициативные, действенная правозащита и правозащитники? Пытаньне – также риторическое. А кому же тогда в положении правового нигилизма и полной безответственности чиновничества мешают правозащитники? Надеюсь ответ – также очевидный!

И каждый раз, когда сталкиваешся с очередным подобным политическим заговором и удивляешся размеру “выданного нагара” “судом-производителем” итогового штрафа в пользу “безразмерного номенклатурного кармана” да ещё и за очевидно “писанные по воде провинности” – обычно думаешь, что таким образом, “государственный рекет”, от которого божился избавить Беларусов “несменяемый с тех пор вождь” совсем не исчез …?!

– Получается, что так. Более того, выглядит так, что он даже вышел на качественно новый, цинично прагматичный этап разития и стал чуть ни главным инструментом экономического шантажа и политического преследования в обществе – средством политической дскриминации и травли оппонентов авторитарно-репрессивного режима. А в условиях поголовного идеалагического контроля и кантрактизации в рабочей сфере, практического монополизма на средства производства и основные источники существования – постоянным средством пополнения госбюджета, из которого кормится бесконечная армия “поставленных горизонтально” у “корыта власти” или “правящей вертикали” чиновников.

В данной схеме – где разговор идет об экономической выгоде для общего на всех “бюджетного кармана” слуг режима – молчит любая логіка права, любые суды и судьи, правоохранительные службы …, любые назначаемые с верху “пешки” в этой грязной игре против простых граждан страны, своего НАРОДА, но ЗА СОХРАНЕНИЕ единоличной ВЛАСТИ ЛЮБЫМИ СРЕДСТВАМИ …

Цинизм и опасность ситуации в том, что в условиях реализации первичной для властей задачи – сохранения собственного гсподства, это издевательство и грубейшее подавление общепризнанных во всем мире прав и свобод граждан, выкручивание рук активистам и правозащитникам гражданского общества … делается методически и спланированно, помимо того замаскированно – под как-нибудь натянутые на “официальные физиономии” улыбки и возгласы высокой трибунной риторики в границах проевропейски-партнёрской “правильно-демократической” ориентации …

А если сказать по простому – подобное возможно только в условиях большого и циничного до беспредела обмана, обмана и несвабоды, полной “вертикальной подчинёности” и бездействия правоохранительно-судебной системы … Ведь что прячется под подобными улыбками … можно понять сразу, когда взглянуть на “неподкупную радость “неизменного председателя Центризбиркома Беларуси после принятия издевательски косметических правок в Избирательный Кодекс накануне проведения новых, так сказать “выборов”, в границах вроде бы “демократизируемой” таким образом избирательной процедуры …

И выглядит так, что эта радость чиновников систэмы сегодня – действительно неподдельная. Чему же они радуются в кризисной ситуации?

– А почему им ни радоваться. Всё идет по плану. Как говорят, процесс идёт. Но самое главное, что при этом – никаких изменений нет. Тех изменений, которые им и не нужны. Опираясь таким образом на наивность “влюбленной в Беларусь Европы”, в процессе общего движения в границах совсем по разному используемого Европартнёрства, режим ещё абсолютно свободно и внешне “цивилизованно” (через ссылки на внутренние “правильные законы” и “независимые суды”) такими же “правильными методами” просто “принудительно и целенаправленно вытряхивает средства” с тех, кто ещё может этому процессу навредить – со своих чрезмерно правдолюбивых оппонентов.

В то время, как правозащитник Леонид Светик, почти параллельно с праходящим над ним позорным процессом, через Конституционный Суд Беларуси добился положительного заключения по изменения в Трудовом Кодексе относительно дискриминационного палажения и возраста граждан при приёме на работу – он сам наказан этой системой (!?) за то, что никогда не смог бы себе и вообразить … и будет вынужден выплатить огромную сумму штрафа.

Думается, нормальная страна, а точнее её действительно демократически выбранное руководство, контролюемое народом и работающее для народа, никогда не опустилось бы до подобной позорной практики. А существующие сегодня европейские тенденции были бы действительно применены на пользу всего общества, его демократического и стабильного экономического будущего в границах общеевропейского добрососедства и единой европейской перспективы.

Напомним, что 23 мая 2008, после обыска сотрудниками КГБ в квартире Светика в Витебске в рамках криминального дела согласно статье 130.1 Криминального Кодекса Республики Беларусь (расжигание национальной и религиозной вражды), предпринятого витебским областным управлением КГБ по подобному абсурдному обвинению витебского праваазащитника, с нарушениями процессуального законодательства, напротяжении 14 судебных заседаний был вынесен приговор с наказанием в виде 34 млн. бел. рублей штрафа суммарно …

(продолжение темы – в следующих публикациях)

Алесь Вольны,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>