2009 30/10
Leanid Marhotka, Salihorsk

Leanid Marhotka, Salihorsk

Некалькі мільённых штрафаў “павісьлі” над салігорскімі моладзевымі актывістамі. Маладафронтавец Ільля Шыла ўжо каторы месяц запар аспрэчвае свой прысуд у розных інстанцыях і не выключае магчымасьці зьвярнуцца з адпаведнай скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага Камітэту ў Салігорскім рэгіёне Леанід Мархотка выказаў сваё меркаваньне адносна практыкі замены палітычных арыштаў на велізарныя штрафы.

– Тое, што статыстыка палітычных арыштаў у нашай краіне за апошні час зьменшылася, безумоўна вельмі станоўчы факт. Але ж замена арыштаў штрафамі проста абуральная. Многія маладзёны мусяць сплаціць дзяржаве за свае натуральныя правы мільёны рублёў. Проста цікава, на што спадзяецца дзяржава калі штрафуе за грамадзка-палітычныя і культурніцкія акцыі 16-ці гадовых падлеткаў? Ня інакш, як спробай перанакіраваць іх грамадзкую актыўнасьць у крымінальную ў пошуках грошаў на выплаты штрафаў, гэта не назавеш, – заявіў Мархотка, узгадваючы салігорскіх маладафронтаўцаў.

Праваабаронца таксама зьвярнуў увагу на “справу Сьвеціка”:

– Выпадак зь віцебскім праваабаронцам Леанідам Сьвецікам наогул не вытрымлівае аніякай крытыкі. Дзяржава натуральным чынам ператварае чалавека, да таго ж праваабаронцу, ў раба. Улады пэўна спрабуюць гэткім нахабным чынам зарабіць грошы пад час крызысу. Гэта проста зьдзек над інстытутам правоў чалавека. Справа Сьвеціка патрабуе самай пільнай увагі з боку грамадзтва і нашай салідарнасьці.

Як вядома, Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Галіна Урбановіч пакарала праваабаронцу Леаніда Сьвеціка штрафам у памеры 900 базавых велічыняў. Гэта 31 мільён 500 тысяч беларускіх рублёў, ці больш за 11 тысяч даляраў ЗША. Таксама Сьвецік абавязаны кампэнсаваць маральны ўрон віцебскай філіі праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Тамары Красновай‑Гусачэнка ў памеры 1 мільёну рублёў.

Леаніда Сьвеціка абвінавачвалі ў тым, што ён дасылаў лісты з пагрозамі віцебскім апазыцыянэрам ад імя “Русского национального единства” (РНЕ). Гэта артыкул 130 КК “Распальваньне нацыянальнай і расавай варажнечы”. Спачатку Сьвецік праходзіў па справе як сьведка, а потым — падазраваны. Большасьць пацярпелых заявілі падчас суду, што не вераць у віну Сьвеціка. Пракурор Сяргей Селіханаў патрабаваў для праваабаронцы два гады калёніі агульнага рэжыму.

Сам Леанід Сьвецік лічыць сябе невінаватым і нават у выпадку выплаты штрафу прысуд прызнаваць не зьбіраецца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Несколько миллионных штрафов “повисли” над солигорскими молодёжными активистами. Молодофронтовец Илья Шило уже который месяц подряд оспаривает свой приговор в разных инстанциях и не исключает возможности обратиться с соответствующей жалобой в Комитет по правам человека ООН.

Представитель Беларуского Хельсинского Комитета в Солигорском регионе Леонид Мархотко высказал своё мнение относительно практики замены политических арестов на огромные штрафы.

– То, что статистика политических арестов в нашей стране за последнее время уменьшилась, безусловно очень положительный факт. Но замена арестов штрафами просто возмутительна. Многие юноши должны оплатить государству за свои естественные права миллионы рублей. Просто интересно, на что надеется государство, когда штрафует за общественно-политические и культурные акции 16-летних подростков? Не иначе, как попыткой перенаправить их общественную активность в криминальную в поисках денег на выплаты штрафов, это не назовешь, – заявил Мархотко, припоминая солигорских молодофронтовцев.

Правозащитник также обратил внимание на “дело Светика”:

– Случай с витебским правозащитником Леонидом Светиком вообще не выдерживает никакой критики. Государство естественным образом превращает человека, к тому же правозащитника, в раба. Власти наверное пытаются таким наглым способом заработать деньги во время кризиса. Это просто издевательство над институтом прав человека. Дело Светика требует самого пристального внимания со стороны общества и нашей солидарности.

Как известно, Судья Витебского областного суда Галина Урбанович наказала правозащитника Леонида Светика штрафом в размере 900 базовых величин. Это 31 миллион 500 тысяч беларуских рублей, более чем 11 тысяч долларов США. Также Светик обязан компенсировать моральный урон витебского филиала проправительственного Союза писателей Тамары Красновой-Гусаченко в размере 1 миллиона рублей.

Леонида Светика обвиняли в том, что он слал листы с угрозами витебским оппозиционерам от имени “Русского национального единства” (РНЕ). Это статья 130 КК “Расжигание национальной и рассовой вражды”. Сначала Светик проходил по делу как свидетель, а потом — подозреваемый. Большинство потерпевших заявили во время суда, что не верят в вину Светика. Прокурор Сергей Селиханов требовал для правозащитника два года калонии общего режима.

Сам Леонид Светик считает себя невиновным и даже в случае выплаты штрафа приговор признавать не собирается.

Паводле saligorsk.org, Алесь Mіхалок;
Матэрыял падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>