Не забірай жыцьцё!
2009 29/10

Змагаючыся за жыцьцё свайго сына, маці Андрэя Жука спрабуе выкарыстаць міжнародныя мэханізмы праўнай абароны. Яна зьвярнулася ў Камітэт па правах чалавеку ААН з просьбай зарэгістраваць індывідуальны зварот у неадкладным парадку.

Жанчына таксама выказвае спадзяваньні на тое, што Камітэт як мага хутчэй зьвернецца да Беларусі як дзяржавы-ўдзельніцы Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах з просьбаю не выконваць сьмяротны прысуд да разгляду скаргі па сутнасьці. Пра гэта паведаміў берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк.

Маці А.Жука лічыць, што падчас сьледства й судовага разбіральніцтва ў дачыненьні да яе сына былі парушаныя артыкулы Пакту, якія датычацца права на жыцьцё, забароны катаваньня, права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць, права тэрмінова быць дастаўленым да судзьдзі з моманту затрыманьня, права на справядлівы суд. Пра гэта жанчына й паведамляе ў сваім звароце ў Камітэт.

Нагадаем, што 27 кастрычніку Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні Валерыя Калінковіча не задаволіла касацыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Андрэя Жука. Прысуд Менскага абласнога суду быў пакінуты без зьменаў і набыў моц.

“Як праваабаронцы мы занепакоеныя лёсам асуджаных да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Мы лічым, што вынясеньне сьмяротнага прысуду пасьля судовага разьбіральніцтва, падчас якога не выконваліся палажэньні Пакту, у тым ліку права на справядлівае судовае разьбіральніцтва, уяўляе сабою адвольнае пазбаўленьне чалавека жыцьця”, – адзначыў Раман Кісляк.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Борясь за жизнь своего сына, мать Андрея Жука пытается использовать международные механизмы правовой защиты. Она обратилась в Комитет по правам человека ООН с просьбой зарегистрировать индивидуальное обращение в неотложном порядке. Женщина также надеется на то, что Комитет в самое ближайшее время обратится к Беларуси как государству-участнику Международного Пакта о гражданских и политических правах с просьбой не исполнять смертный приговор до рассмотрения жалобы по существу. Об этом сообщил брестский правозащитник Роман Кисляк.

Мать А.Жука считает, что во время следствия и судебного разбирательства в отношении ее сына были нарушены статьи Пакта, которые касаются права на жизнь, запрета пыток, права на свободу и личную неприкосновенность, права срочно быть доставленным к судье с момента задержания, права на справедливый суд. Об этом женщина и сообщает в своем обращении в Комитет.

Напомним, что 27 октября Судебная коллегия по уголовным делам Верховного Суда Республики Беларусь под руководством заместителя председателя Валерия Калинковича не удовлетворила кассационную жалобу осужденного к смертной казни Андрея Жука. Приговор Минского областного суда был оставлен без изменений и вступил в силу.

“Как правозащитники мы обеспокоены судьбами осужденных к смертной казни в Беларуси. Мы считаем, что вынесение смертного приговора после судебного разбирательства, во время которого не исполнялись положения Пакта, в том числе право на справедливое судебное разбирательство, представляет собой произвольное лишение человека жизни”, – отметил Роман Кисляк.

Паводле spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*