Не забірай жыцьцё!
2009 30/10

30 кастрычніка 2009 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў у неадкладным парадку пад нумарам 1910/2009 індывідуальны зварот маці Андрэя Жука, асуджанага да сьмяротнага пакараньня Менскім абласным судом. Пра гэта паведаміў юрыст, праваабаронца зь Берасьця Раман Кісьляк.

Жанчына зьвярнулася ў Камітэт 27 кастрычніка, пасьля таго, як Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь не задаволіла касацыйную скаргу ейнага сына й пакінула прысуд Менскага абласнога суду бязь зьменаў.

У адпаведнасьці з спэцыяльнай працэдурай, Жэнэўскі офіс Вярхоўнага камісару па правах чалавеку накіраваў Рэспубліцы Беларусь паведамленьне пра рэгістрацыю звароту і патрабаваньне не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе Камітэту.

“Мы лічым, што права на жыцьцё Андрэя Жука было парушана, і спадзяемся, што Камітэт выявіць гэтае парушэньне. Мы будзем дабівацца замены сьмяротнага прысуду на іншае пакараньне”, – адзначыў Р.Кісьляк.

Нагадаем, што 12 кастрычніка 2009 году Камітэт па правах чалавеку ААН зарэгістраваў індывідуальны зварот Васіля Юзэпчука, асуджанага да сьмяротнага пакараньня Берасьцейскім абласным судом.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

30 октября 2009 года Комитет по правам человека ООН зарегистрировал в срочном порядке под номером 1910/2009 индивидуальное обращение матери Андрея Жука, осужденного к смертной казни Минским областным судом. Об этом сообщил юрист, правозащитник из Бреста Роман Кисляк.

Женщина обратилась в Комитет 27 октября, после того, как Судебная коллегия по уголовным делам Верховного Суда Республики Беларусь не удовлетворила кассационную жалобу ее сына и оставила приговор Минского областного суда без изменений.

В соответствии со специальной процедурой, Женевский офис Верховного комиссара по правам человека направил Республике Беларусь сообщение о регистрации обращения и требование не приводить в исполнение смертный приговор, пока дело находится на рассмотрении Комитета.

“Мы считаем, что право на жизнь Андрея Жука было нарушено, и надеемся, что Комитет установит это нарушение. Мы будем добиваться замены смертного приговора на другое наказание”, – отметил Р.Кисляк.

Напомним, что 12 октября 2009 года Комитет по правам человека ООН зарегистрировал индивидуальное обращение Василия Юзепчука, осужденного к смертной казни Брестским областным судом.

Крыніца: spring96.org

Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*