2009 30/10
Юлія Дарашкевіч

Юлія Дарашкевіч

Увечары 29 кастрычніку за фатаграфаваньне бела-чырвона-белых сьцягоў, вывешаных на прашпэкце Незалежнасьці ў Менску актывістамі кампаніі «Эўрапейская Беларусь», міліцыя затрымала фотакарэспандэнтаў, сябраў ГА «БАЖ» Юлію Дарашкевіч («Наша Ніва») і Уладзімера Грыдзіна (пазаштатны карэспандэнт Радыё «Свабода»).

Як распавёў прэс-службе ГА «БАЖ» Уладзь Грыдзін, ён нават не паспеў зрабіць ніводнага фотаздымка. Пасля 19.00 ён выйшаў з машыны ў раёне Уручча і збіраўся распачаць здымкі, калі да яго падбеглі міліцыянты, заламалі рукі і гвалтам пасадзілі ў машыну. На журналісцкае пасведчанне (бэдж БАЖ) Уладзіміра Грыдзіна міліцыянты не зважалі. Па дарозе ў РУУС Першамайскага раёна яго білі па патыліцы, пагражалі фізічнай расправай. У пастарунку ў яго сілай забралі фотаапарат, некалькі разоў ударыўшы пры гэтым па тулаве і падрапаўшы тэхніку. Акрамя таго, у яго перагледзелі ўсе рэчы, узялі адбіткі пальцаў, знялі на фота і відэа — усё гэта без складання пратаколаў.

Пратрымаўшы журналіста ў РУУС больш за 3 гадзіны, яму вярнулі тэхніку і адпусцілі. 30 кастрычніка Уладзімір Грыдзін напісаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў у РУУС Першамайскага раёна Мінска, а найбліжэйшым часам мяркуе паскардзіцца і ў больш высокія інстанцыі.

Юлія Дарашкевіч пакуль не складала ніякіх скаргаў, але настойліва абараняла свае правы ў пастарунку.

Журналістку таксама затрымалі на праспекце Незалежнасці каля 19.20, калі яна рабіла фотаздымкі вывешаных сцягоў. Да яе пад’ехалі на машыне міліцыянты, не зважаючы на прад’яўленае пасведчанне, груба запіхалі ў машыну і адвезлі ў Першамайскі РУУС.
Як распавяла БАЖ Юлія, усіх затрыманых (некалькіх маладых людзей і фотажурналіста Уладзіміра Грыдзіна) сабралі ў «зале прафілактыкі», дзе з імі было яшчэ 8 міліцыянтаў, ніхто з якіх не назваў сябе. Некаторыя былі з аўтаматамі.

Ва ўсіх затрыманых забралі тэлефоны. Як і ва Уладзіміра Грыдзіна, у Юліі Дарашкевіч міліцыянты забралі фотаапарат. Журналістка запатрабавала складання пратакола вынятку, выклікаўшы тым самым смех і грубыя жарты на свой адрас з боку міліцыі. Міліцыянты загадалі ёй выкласці з сумкі ўсе рэчы і склалі іх спіс. «Я была ўпэўненая, што мяне павязуць у спецпрымальнік на Акрэсціна — забралі нават шнуркі і заручальны пярсцёнак».

У Юліі таксама збіраліся ўзяць адбіткі пальцаў і паставіць на «відэаўлік». Аднак журналістка прадэманстравала добрае веданне сваіх правоў. Заявіўшы, што прымусовай дактыласкапіі падлягаюць толькі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці, яна запатрабавала складання пратакола —«каб хоць ведаць, за што мяне прыцягваюць».

«Відаць, скаладаць пратаколы на журналістаў у іх не было загаду — яны хацелі без усялякіх папер абшукаць, „адкатаць пальцы“ і паставіць нас на ўлік», — мяркуе Юлія Дарашкевіч. Па словах журналісткі, нават складзены спіс яе рэчаў ёй на подпіс не давалі.
Праз амаль 4 гадзіны хаджэння па розных кабінетах — каля 23.30 — Юлію Дарашкевіч адпусцілі. Па словах журналісткі, асабісты аўтамабіль, які яна пакінула на месцы затрымання, на эвакуатары прывезлі да Першамайскага РУУС і не вярталі ёй дакументаў, пакуль не правялі поўнага дагляду машыны.

«Гэта абуральныя паводзіны, якія нельга пакінуць беспакаранымі, — лічыць намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. — Мы да сёння не атрымалі ўцямных адказаў на нашы звароты наконт нядаўніх парушэнняў журналісцкіх правоў і будзем зноў звяртацца ў МУС і Пракуратуру РБ, у тым ліку па гэтых новых фактах. Лічу, што журналістам трэба таксама накіраваць асабістыя скаргі ў органы пракуратуры. БАЖ гатовы аказаць у гэтай справе садзеянне».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Вечером 29 октября за фатографирование бела-красно-белых флагов, вывешенных на проспекте Независимости в Минске активистами компании «Европейская Беларусь», милиция задержала фотокорреспондентов, членов ГО «БАЖ» Юлию Дарашкевич («Наша Нива») и Владимира Гридина (внештатный корреспондент Радио «Свобода»).

Как поведомил пресс-службе ГО «БАЖ» Влад Гридин, он даже не успел сделать ни единого фотоснимка. После 19.00 он вышел с машины в районе Уручья и собирался начать съемки, когда к нему подбежали милиционеры, заломали руки и насильно посадили в машину. На журналистское удостоверение (бэйдж БАЖ) Владимира Гридина милиционеры не обращали внимание. По дороге в РУВД Первомайского района его били по затылку, угрожали физической расправой. В участке у него силой забрали фотоаппарат, несколько раз ударив при этом по туловищу и поцарапав технику. Помимо того, у него пересмотрели все вещи, взяли отпечатки пальцев, сняли на фото и видео — всё это без сосставления протоколов.

Продержав журналиста в РУВД более чем 3 часа, ему возвратили технику и отпустили. 30 октября Владимир Гридин написал жалобу на действия милиционеров в РУВД Первомайского района Минска, а самое ближейшее время собирается пожаловаться и в более высокие инстанции.

Юлия Дарашкевич пока не писала никаких жалоб, но настойчиво защищала свои права в участке.

Журналистку также задержали на проспекте Независимости около 19.20, когда она делала фотоснимки вывешенных флагов. К ней под’ехали на машине милиционеры, не обращая внимания на пред’явленное удостоверение, грубо запихали в машину и отвезли в Первомайский РУВД.

Как сообщила БАЖ Юлия, всех задержанных (нескольких молодоженов людей и фотожурналиста Владимира Гридина) собрали в «зал профилактики», где с ними было ещё 8 милиционеров, никто из которых не назвал себя. Некоторые были с автоматами.

У всех задержанных забрали телефоны. Как и у Владимира Гридина, у Юлии Дарашкеич милиционеры забрали фотоаппарат. Журналистка затребовала сложения протокола задержания, вызвав тем самым смех и грубые шутки в свой адрес со стороны милиции. Милиционеры приказали ей выложить из сумки все вещи и сложили на них список. «Я была уверена, что меня повезут в спецприёмник на Акрестино — забрали даже шнурки и обручальный перстень».

У Юлии также собирались взять отпечатки пальцев и поставить на «видеоучёт». Однако журналистка продемонстрировала хорошее знание своих прав. Заявив, что принудительной дактилоскопии подлежат только привлечённые к административной ответственности, она затребовала сложения протокола —«чтобы хотб знать, за что меня привлекают».

«По-видимому, составлять протоколы на журналистов у них не было приказа — они хотели без всяких бумаг обыскать, „откатать пальцы“ и поставить нас на учёт», — полагает Юлия Дарашкевич. По словам журналистки, даже составленный список её вещей ей на подпись не давали.

Через почти 4 часа хождения по разным кабинетам — около 23.30 — Юлию Дарашкевич отпустили. По словам журналистки, собственный автомобиль, который она оставила на месте задержания, на эвакуаторе привезли к Первомайскому РУВД и не возвращали ей документов, пока ни провели полного досмотра машины.

«Это возмутительное поведение, которое нельзя оставить безнаказанным, — считает заместитель председателя БАЖ Андрей Бастунец. — Мы до сегодняшнего дня не получили вразумительных ответов на наши обращения насчёт недавних нарушений журналистских прав и будем опять обращаться в МВД и Прокуратуру Республики Беларусь, в том числе по этим новых фактах. Считаю, что журналистам надо тоже направить личные жалобы в органы прокуратуры. БАЖ готов оказать в этом деле садействие».

Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>