2009 02/11

Тацяна Бублікава

30 кастрычніка ў Гомелі былі затрыманыя незалежныя журналісты Тацьцяна Бублікава й Алег Ражкоў.

Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі журналісты праводзілі на вуліцах гораду відэаапытаньне. У мінакоў пыталіся, што яны думаюць наконт эпідэміі «свінога» грыпу.

Як распавяла ў гутарцы з прэс-службаю БАЖ Т. Бублікава, да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі Максім Ігнатчык і Ігар Тарасаў і запатрабавалі паказаць дазвол на вядзеньне здымкаў. Наяўнасьць прэс-картак, а таксама тлумачэньні журналістаў, што яны выконваюць рэдакцыйнае заданьне, а на здымкі ў гэтым месцы гораду адмысловы дазвол не патрабуецца, міліцыянты не прынялі да ўвагі.

Міліцыянты засумняваліся ў сапраўднасьці журналіскіх пасьведчаньняў і выказалі падазрэньні наконт «антыканстытуцыйнай дзейнасьці» затрыманых.

Журналістаў каля 20 хвілінаў дапытвалі на вуліцы, потым павялі ў адзьдзяленьне міліцыі «для высьвятленьня асобаў». У апорным пункце №1 Чыгуначнага раёну, куды прывялі Т. Бублікаву й А. Ражкова, літаральна празь некалькі хвілінаў ім паведамілі, што іх асобы ўстаноўленыя, і яны могуць быць свабоднымі. Пратаколаў затрыманьня міліцыянты не складалі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Гомеле были задержаны независимые журналисты Татьяна Бубликова и Олег Рожков.

Как сообщает сайт baj.by, инцидент произошел 30 октября во время, когда журналисты проводили на улицах Гомеля видеоопрос. У прохожих спрашивали, что они думают по поводу эпидемии свиного гриппа.

Как рассказала Татьяна Бубликова, к ним подошли сотрудники милиции Максим Игнатчик и Игорь Тарасов и потребовали показать разрешение на ведение съемки. Наличие журналистских удостоверений, а также объяснения журналистов, что они выполняют редакционное задание, а на съемки в этом месте города разрешение не требуется, сотрудники милиции не обратили внимания.

Милиционеры засомневались в действительности журналистских удостоверений и высказали подозрение по поводу «антиконституционной деятельности» задержанных.

Журналистов около 20 минут допрашивали на улице, потом повели в отделение милиции. В опорном пункте №1 Железнодорожного района, куда привели журналистов, буквально через несколько минут сообщили, что их личности установлены, и они могут быть свободными. Протоколов задержания сотрудники милиции не составляли.

Паводле Прэс-службы БАЖ і Хартыі’97,

Алесь ЛЕТА,

Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>