2009 04/11
Сурган і Каваленка, Гарадок

Т.Сурган і С.Каваленка, Віцебск

Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Эдгар Мартырасян аштрафаваў віцебскіх актывістаў Тараса Сургана й Сяргея Каваленку — на 20 базавых велічыняў кожнага — за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі з выкарыстаньнем нацыянальных сьцягоў.

У суд Сяргея Каваленку і Тараса Сургана прывезьлі зь ізалятара часовага ўтрыманьня. Там яны мусілі правесьці ўсю ноч.

Затрымалі абодвух за тое, што выйшлі ў цэнтар Віцебску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Прычым сьцяг сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі быў заўважны здалёк, бо меў надзвычайныя памеры — прыкладна 2 на 8 мэтраў:

“Гэта было шэсьце да Дзядоў — па цэнтры гораду, каб як мага больш людзей пра Дзяды даведалася. Мы ішлі да плошчы Свабоды, нам сыгналілі машыны, мінакі даганялі, каб сфатаграфаваць на мабільнікі. Людзям падабалася”.

Міліцыя затрымала ўдзельнікаў акцыі, калі яны прайшлі ад амфітэатру да ратушы й вярталіся назад па другім баку вуліцы. Супрацоўнік міліцыі, які выйшаў з машыны, заявіў, што апазыцыянэры замінаюць мінакам хадзіць па ходніках. Пратакол пра адміністратыўнае парушэньне быў складзены паводле артыкула 23.34 — як на парушальнікаў парадку правядзеньня масавых мэрапрыемстваў.

Судзьдзя Эдгар Мартырасян асудзіў актывістаў паводле трэцяй часткі гэтага артыкула: абодвух ужо неаднаразова затрымлівалі ды асуджалі за выкарыстаньне бел-чырвона-белых сьцягоў падчас падобных акцыяў.

У Тараса Сургана, прыкладам, сума штрафаў, накладзеных рознымі судамі, сягнула ўжо за мільён рублёў:

“Першы штраф у мяне быў 175 тысячаў, другі 350, а гэты — 20 базавых велічыняў, што складае 700 тысячаў рублёў. Я буду аспрэчваць гэты штраф у абласным судзе, потым у Вярхоўным. А калі ня ўдасца — што ж, буду плаціць з свайго заробку, хаця гэта дужа вялікая страта будзе для майго бюджэту. Але што зробіш!”

І Сяргей Каваленка, і Тарас Сурган не выключалі, што іхная акцыя можа скончыцца чарговым судом і штрафам, і шлі на гэта сьвядома. Дарэчы, абодва былі вельмі ўсьцешаныя, што ў ізалятары часовага ўтрыманьня ім вярнулі той самы вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, зь якім яны выходзілі ў горад учора ўвечары.

Пакараньне штрафамі за акцыі пад нацыянальнымі сьцягамі сталі звычайнай практыкай у судох Віцебшчыны. Якраз сёньня яшчэ адзін моладзевы актывіст Валеры Раманенка, прыйшоўшы ў суд падтрымаць аднадумцаў, паведаміў, што нядаўна такім самым чынам пакаралі і яго. Днямі Валеры Раманенка і Ірына Пятрова атрымалі пастанову Гарадоцкага райсуду пра тое, што ім прысуджаны штраф за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Дзень Незалежнасьці 27-га ліпеня.

Спадар Раманенка кажа, што позваў у суд яны не атрымлівалі, працэс у Гарадку быў праведзены безь іхнай прысутнасьці, і пастанову пра судовае рашэньне яны атрымалі толькі днямі — амаль праз 4 месяцы пасьля паездкі ў Гарадок, дзе яны таксама выходзілі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на цэнтральную плошчу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Судья Октябрьского райсуда Эдгар Мартырасян оштрафовал витебских активистов Тараса Сургана и Сергея Каваленко — на 20 базовых величин каждого — за проведение несанкционированной акции с использованием национальных флагов.

В суд Сергея Каваленко и Тараса Сургана привезли с изолятора временного содержания. Там они дольжны были провести ночь.

Задержали обоих за то, что они вышли в центр Витебска с бело-красно-белыми флагами. Причем флаг члена Консервативно-христианской партии БНФ Сергея Коваленко был заметный издали, т. к. имел большие размеры — примерно 2 на 8 метров:

“Это было шестиве приуроченное Дедам — по центру города, чтобы как можно большее число людей про Деды узнало. Мы шли к площади Свободы, нам сигналили машины, прохожие догоняли, чтобы сфотографировать на мобильники. Людям нравилось”.

Милиция задержала участников акции, когда они прошли от амфитеатра к ратуше и возвращались назад по другой стороне улицы. Сотрудник милиции, который вышел из машины, заявил, что оппозиционеры мешают прохожим ходить по тротуарам. Протокол про административное нерушение был составлен согласно статье 23.34 — как на нарушителей порядка проведения массовых мероприятий.

Судья Эдгар Мартырасян осудил активистов согласно третьей части этой статьи: обоих уже неоднократно задерживали и осуждали за использование бело-красно-белых флагов во время подобных акций.

У Тараса Сургана, например, сумма штрафов, наложенных разными судами, достигла уже за миллион рублей:

“Первый штрафу у меня был 175 тысяч, второй 350, а этот — 20 базовых величин, что составляет 700 тысяч рублей. Я буду оспаривать этот штраф в областном суде, потом в Верховном. А когда не удасца — что же, буду платить со своего заработка, хотя это очень большая потеря будет для моего бюджета. Но что поделаешь!”

И Сергей Каваленко, и Тарас Сурган не исключали, что их акция может закончиться очередным судом и штрафом, и шли на это осознанно. Кстати, оба были сильно польщены, что в изоляторе временного содержания им возвратили тот самый большой бело-красно-белый флаг, с которым они выходили в город вчера вечером.

Наказание штрафами за акции под национальными флагами стали обычной практикой в судах Витебщины. Как раз сегодня ещё один молодёжный активист Валерий Романенко, пришедший в суд поддержать единомышленников, сообщил, что недавно таким самым образом наказали и его. Днями Валерий Романенко и Ирина Петрова получили постановление Городоцкога райсуда про то, что им присужден штраф за участие в несанкционированной акции в День Независимости 27-га июля.

Господин Раманенко говорит, что повесток в суд они не получали, процесс в Городке был проведён без их присутствия, и постановление про судебное рашение они получили только днями — почти через 4 месяца после поездки в Городок, где они тоже выходили с бело-красно-белыми флагами на центральную площядь.

Паводле “Радыё свабода”,
Алесь ЛЕТА,
Беларускі ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>